“Би-2” запрашаюць землякоў на бясплатны open-air
01.06.2018 16:15:00
Людмила МИНКЕВИЧ
Шура і Лёва прызнаюцца, што даўно марылі стварыць фэст, на які б маглі трапіць усе без выключэння. І вось, здаецца, мары пачынаюць здзяйсняцца. Прычым не толькі ў музыкантаў, але і ў іх прыхільнікаў — хто ж не жадае патрапіць на канцэрт любімых артыстаў бясплатна?!
Зладзіць open-air “Би-2 FEST” плануецца 6 ліпеня ў Бабруйску — на пляцоўцы перад “Бабруйск-Арэнай”. Горад выбраны не выпадкова. Менавіта тут у 1988 годзе пачалася музычная гісторыя гурта. Спіс выступоўцаў таксама мае свой сэнс — кожны гурт пакінуў пэўны след у творчасці “Би-2”. Гэта расійскі рок- і індзі-поп-гурт “Сети”, латышcкі калектыў Brainstorm, прадстаўнікі пост-панка з Лос-Анджэлеса Midnight Faces і адноўлены спецыяльна да фэсту беларускі гурт “Солнечная сторона”, які аказаў вялікі ўплыў на ўдзельнікаў “Би-2” у пачатку іх творчага шляху. Вядома, выйдуць на сцэну і ініцыятары мерапрыемства — гурт закрые свята двухгадзінным шоу “Гарызонт падзей”.
mila@sb.by
Фота з сацыяльных сетак.