Нелегальные петарды и фейерверки: почему нельзя покупать пиротехнику у торговцев из-под полы
27.12.2019 07:39:50
Оксана НЕВМЕРЖИЦКАЯ
Святочная ілюмінацыя, ёлачныя базары, пах мандарынаў, чэргі ў кандытарскіх магазінах — вось верныя прыкметы надыходзячага Новага года. А таксама сапраўдная кананада з выбухаў петард, салютаў, феерверкаў. Між тым забавы гэтыя не толькі гучныя, але часам і небяспечныя. Нават сертыфікаваны, але няправільна ўстаноўлены салют можа нарабіць шмат бяды: і пажар выклікаць, і чалавека траўміраваць. Што ўжо казаць пра тыя «цацкі», якія не маюць сертыфікатаў? Напярэдадні свят супрацоўнікі міліцыі і МНС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, каб мінімізаваць парушэнні ў сферы захоўвання і прымянення піратэхнічных сродкаў. Да іх далучылася карэспандэнт «Р».
Тавар пад замком
Буйны рынак, размешчаны побач з вялікім гандлёвым цэнтрам, яшчэ толькі напаўняецца людзьмі, а прадаўцы піратэхнікі ўжо запоўнілі вітрыны яркімі шуціхамі і петардамі, хлапушкамі і «рымскімі свечкамі», феерверкамі на розны кошт, густ і колькасць залпаў.
— Прыходжу загадзя, таму што ў адпаведнасці з правіламі пажарнай бяспекі прадукцыя захоўваецца ў металічных шафах — іх у мяне чатыры, — расказвае Аляксандр Міхайлавіч, гаспадар аднаго з магазінаў. — З раніцы расстаўляю тавар па вітрынах, у асноўным там стаяць муляжы феерверкаў і салютаў. Ёсць і некалькі сапраўдных, але яны за маёй спінай, ніхто не дабярэцца.
— Кожны такі салют нясе патэнцыяльную небяспеку, так што вы маеце поўнае права запатрабаваць у прадаўца сертыфікат якасці, — растлумачылі мне ў МНС. — Агледзьце ўпакоўку на прадмет пашкоджанняў, наяўнасць падцёкаў — адсырэлы салют радасці гледачам не прынясе. Інструкцыя павінна быць на рускай ці беларускай мове, а не на кітайскай, неабходна прытрымлівацца яе рэкамендацый.
На рынку працуе каля пяці пастаянных пунктаў гандлю піратэхнікай, яшчэ столькі ж адкрываецца ў «выбухова-папулярны» сезон. Прадаўцы стараюцца прытрымлівацца правілаў: дэманструюць металічныя шафы, муляжы на паліцах, вітрыны, якія замыкаюцца. Праўда, некаторыя ўсё ж выстаўляюць у адкрыты доступ і скрынкі з «неадстралянымі» залпамі — маўляў, яны прыгажэй выглядаюць, а вітрына павінна быць прывабнай для пакупнікоў. «Грашаць» такім парушэннем правілаў здаровага сэнсу ў кожным другім з дзесяці наведаных магазінаў.
У Новы год — без здарэнняў
З гандлёвымі пунктамі ўсё больш-менш зразумела, але як быць з нелегальнымі прадаўцамі піратэхнікі, якія не надта задумваюцца аб небяспецы і гатовы прадаць свой тавар незразумелай якасці нават дзецям?
— Апошнім часам такіх гандляроў стала значна менш, хаця, вядома, яшчэ сустракаюцца, — адзначае Сяргей Грыцкевіч, старшы ўчастковы інспектар Бараўлянскага аддзела міліцыі Мінскага РУУС.
Хлапушкі і іншая дробная піратэхніка карыстаюцца папулярнасцю.
Гэта пацвярджае і Аляксандр Міхайлавіч, які супраць такіх канкурэнтаў: маўляў, збіваюць цану, прапануюць прадукцыю дрэннай якасці. Ён нават называе месцы, дзе бачылі піратэхнічных нелегалаў.
— Петарды, хлапушкі, салюты? — лісліва кажа мне на вуха малады чалавек, з якім мы сутыкнуліся ў кутку рынку, дзе ўсё зіхаціць ёлачнымі гірляндамі і цацкамі.
Надзвычай заінтрыгаваныя, мы рушым за хлопцам, але ён прыводзіць нас... у чарговы магазін, дзе ўсё абсалютна прыстойна: металічныя шафы, муляжы ў вітрынах, стос сертыфікатаў. Што ж, нядрэнны маркетынгавы ход!
— Гады два таму мы вось так пайшлі за гандляром, і ён прывёў нас да мікрааўтобуса, набітага піратэхнікай, — успамінае Сяргей Грыцкевіч.
На вітрынах лепш трымаць не арыгіналы, а муляжы шматзарадных феерверкаў.
Нелегальныя гандляры любяць займацца промыслам на аўтамабільных стаянках: тут яны звяртаюцца да людзей, якія прыязджаюць па пакупкі, тут здзяйсняюць здзелкі, прадаючы прадукцыю проста з аўто. Зразумела, пра сертыфікаты ці металічныя шафы і гаворкі няма…
Вопытным вокам супрацоўнік міліцыі акідвае машыны, разглядае людзей, але ніхто з іх не нагадвае прадаўца ці пакупніка. У месцах стыхійнага гандлю сёння наогул бязлюдна — магчыма, з-за дрэннага надвор'я.
Як паведамілі ў МНС, з 26 па 31 снежня па ўсёй краіне пройдзе фінальны этап акцыі «Бяспечны Новы год!». У гандлёвых і дзіцячых забаўляльных цэнтрах, на адкрытых пляцоўках, рынках разгорнуцца яркія мерапрыемствы, падчас якіх ратавальнікі нагадаюць правілы бяспекі і паводзін, у тым ліку з піратэхнічнымі вырабамі, правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы.
nevmer@sb.by
Фота аўтара.