Журнал «Бярозка» – хорошая школа для начинающего журналиста
14.11.2019 08:22:00
Людмила РУБЛЕВСКАЯ
— Наш часопiс — лiтаратурна‑мастацкi, самi мы яго вызначаем як «iнтэлектуальны падлеткавы глянец». Узроставая маркiроўка ў нас 12+. Цiкава, што лiтаратурныя творы нам больш прысылаюць вучнi 6 — 7-х класаў, а публiцыстычныя, журналiсцкiя — старшакласнiкi.
— Можа, i твой лiтаратурны дэбют адбыўся ў «Бярозцы»?
— Не, першая публiкацыя з’явiлася, калi ўжо я працавала тут рэдактарам аддзела. Але з пятага класа я «Бярозку» выпiсвала i вельмi любiла.
— Марыла, што яе ўзначалiш?
— Я тады ўвогуле не ведала, кiм хачу быць. А вось калi вучылася на чацвёртым курсе журфака i шукала месца для практыкi, патрапiла ў часопiс «Маладосць». Яго галоўны рэдактар Святлана Воцiнава працавала над аднаўленнем «Бярозкi» i прапанавала мне пайсцi туды. Пасля журфака я ў «Бярозку» i размеркавалася. Мне было дваццаць два гады, калi я стала галоўным рэдактарам.
Нiякi пост у iнтэрнэце не заменiць публiкацыю ў папяровым часопiсе, якi можна патрымаць у руках.— Цi плануеце пераходзiць у лiчбавы фармат?
— Вядома, гэта дало б нам новыя магчымасцi, але паўстае пытанне абнаўлення не раз на месяц, а як мага часцей. Адпаведна, гэта ўжо не рэсурс трох супрацоўнiкаў. У нас ёсць старонка на сайце Дома прэсы. Ёсць суполка ў Вконтакте. Але якую б вялiкую ролю нi адыгрываў iнтэрнэт, усё‑ткi публiкацыя ў папяровым часопiсе, якi можна ўзяць у рукi, для пачынаючага аўтара вельмi важная.
— Наведваем школы, гiмназii. Толькi ў вераснi было шэсць такiх сустрэч. У кастрычнiку плануем праехацца па Мiнскай вобласцi. Аб’явiлi конкурс з пачатку навучальнага года «Дзёрзкiя тэорыi беларускасцi» — прапанавалi чытачам прыдумаць, як маглi з’явiцца тыя цi iншыя выразы беларускай мовы. Таксама ў супрацоўнiцтве з пiсьменнiцай Ксенiяй Шталянковай з’явiўся конкурс дэтэктыўных гiсторый. Ксенiя ў рубрыцы «Практыкум» давала парады, як напiсаць дэтэктыў. Цяпер iх можна прымянiць на справе.
— Якая доля юных аўтараў на старонках?
— Успомнi самы незвычайны сюжэт маладога аўтара.
— Аповед ад iмя папяровага кубачка.
— А што наконт праблем падлеткавага ўзросту, пра якiя ў нас яшчэ не вельмi шчыра гавораць, — ад булiнга да анарэксii?
— Бываюць i такiя тэксты, але не вельмi часта. Пра балючыя праблемы баяцца цi не ведаюць, як напiсаць. Хацелася б разглядаць iх не ў плане «як усё кепска», а «што рабiць, як выйсцi з сiтуацыi». У нас была рубрыка «Сiтуацыя +», якую вяла настаўнiца з Гродна Галiна Богдан, зараз прыдумваем падобную ж.
— Падлетак пераймае ўзоры знешнасцi, паводзiн, маркеры паспяховасцi з сацыяльных сетак. Як у такой сiтуацыi выхаваць густ?
— Чым добры iнтэрнэт — што прадастаўляе варыянты выбару. Паралельна з флэшмобам «зрабi качыныя вусны» з’явiлася вялiзная колькасць пародый на «гламур». Паралельна з фiтаняшкамi ў Iнстаграме з’явiўся бодзiпазiтыў. Наконт выхавання густаў — мы прапаноўваем ацанiць масавую культуру ў кантэксце. Святлана Курганава ў рубрыцы «Праектар» на прыкладзе фiльма пра новага Чалавека‑Павука разглядае ролю падлетка ў сучасным грамадстве. Тэкст называецца «Што ты павiнен рабiць: думаць пра будучыню i ратаваць свет цi думаць пра будучыню i пiсаць ЦТ?». Мы даём рэальныя арыенцiры. У рубрыцы «Праект» Галiна Богдан расказвае, як падлетку можна стварыць уласны праект — камерцыйны цi некамерцыйны. У рубрыцы «Iнiцыятыва» прапануем цiкавыя iнiцыятывы, да якiх можна далучыцца, — напрыклад, фотапраект «Веха». Даём свае маркеры паспяховасцi — у кожным нумары ў рубрыцы «Гiсторыя поспеху» прадстаўляем цiкавую асобу. Мы лiчым, што поспех — гэта калi чалавек займаецца любiмай справай i прыносiць гэтым карысць. Прадставiлi рэжысёрку Алену Тураву, пiсьменнiцу Маргарыту Латышкевiч, мастачку i батлеечнiцу Надзею Якаўлеву, аўтара фэнтэзi «Ключ дарог» Лiлiю Iлюшыну, шаснаццацiгадовага стэндап‑комiка, якi стварыў уласны квiз.
— Я ведаю, што ў часопiса ёсць жывы талiсман — кот Персiк…
— Так. Аднойчы залезла ў акно рэдакцыi рудое кацяня. Нейкi час мы звалi яго Падбярозавiк. Пакуль не спынiлiся на мянушцы Персiк. Зараз жыве ў мяне дома i вырас у ладнага ката.
— Ты нядаўна выдала сваю першую кнiжку — фэнтэзi для падлеткаў «Час вогненнага птушкалова».
— Водгукаў было нечакана многа, розных. Зараз пiшу iншую аповесць, яе гераiня ўжо дарослая, ёй 23 гады. Яна пачынае разумець, што дарослае жыццё адрознiваецца ад фiльмаў i свет не падзяляецца на чорнае i белае.
— Што хацела б сказаць галоўны рэдактар «Бярозкi» Кацярына Захарэвiч патэнцыяльным аўтарам?
— Шаноўныя юныя аўтары! Калi вы пiшаце вершы цi апавяданнi, заўсёды можна звярнуцца па кансультацыю ў рэдакцыю цi напiсаць асабiста мне ў Вконтакте. Што тычыцца журналiсцкiх твораў, цудоўна, калi аўтар прыходзiць са сваiмi тэкстамi, але калi не ведаеце, пра што напiсаць, мы падбяром тэму. Прыходзьце i для таго, каб навучыцца ўспрымаць крытыку, зразумець патрабаваннi рэдактараў. Нам дасылаюць шмат стэрэатыпных твораў. Мы пастараемся патлумачыць, як адасобiцца ад штампаў, быць шчырымi, шукаць незвычайныя вобразы i сюжэтныя хады.
cultura@sb.by