Сожская скань — направление прикладного искусства, которое не имеет аналогов в мире
09.04.2021 14:33:00
Складальнікі выдання «Сімвалы Беларусі» смела ўключылі ў пералік самых адметных з’яў краіны сожскую скань — тэхналогію інкрустацыі драўлянай стружкай розных вырабаў. Гэта рамяство вядома на беларускіх землях яшчэ з XV стагоддзя. З дапамогай сожскай скані аздабляліся іконы, куфэркі, скарбонкі, драўляны посуд. Аднак з часам гэта тэхніка была забыта.
Адрадзіў рамяство ў 1990-х гадах гомельскі майстар Уладзімір Цакуноў. Ён убачыў на акладзе старадаўняй іконы завіточкі і са здзіўленнем здагадаўся, што гэта звычайная драўляная стружка. Майстар прыдумаў станок для зняцця стружкі з розных парод дрэва роўнай тасьмой і з дапамогай пінцэта пачаў выкладваць з яе на паверхні прадметаў унікальныя ўзоры. Пачынаў з пано і шкатулак, а паступова перайшоў на драўляныя яйкі, крыжы, мініяцюрныя карэты і іншыя незвычайныя прадметы.
Цікава, што падыходзіць для сожскай скані выключна прамысловая драўніна мяккіх парод і без сучкоў. Узоры са стружак замацоўваюцца вадкім клеем, а пасля пакрываюцца матавым лакам, каб падкрэсліць прыгажосць дрэва. Як правіла, фарбавальнікі майстры не выкарыстоўваюць. Але, каб дабіцца пэўнага колеру ўзораў, эксперыментуюць з пародамі дрэў. Так, сліва дае карычневую стружку, акацыя — зялёную, каштан — белую, крушына — аранжавую. У залежнасці ад складанасці ўзораў на работу можа спатрэбіцца ад пары тыдняў да некалькіх месяцаў.
Сёння гэты напрамак прыкладнога мастацтва існуе толькі ў Беларусі і валодаюць ім усяго некалькі чалавек. Таму работы ў тэхніцы сожскай скані лічацца сапраўды ўнікальнымі творамі мастацтва. У свой час яны падносіліся ў якасці падарункаў Бенядзікту XVI, Патрыярху Кірылу, каралеве Лізавеце ІІ і кіраўнікам многіх дзяржаў.
mila@sb.by
Фота artfolk.by