Эксклюзіўнае інтэрв'ю з пераможцай «Міс свету-2017 на інваліднай калясцы»
10.10.2017 07:49:00
Яе старонкі ў сацыяльных сетках перапоўненыя ад віншаванняў. Мінчанка Аляксандра Чычыкава стала пераможцай у першым у гісторыі міжнародным конкурсе «Міс свету-2017 на інваліднай калясцы». Унікальны тытул будзе замацаваны за ёй усё жыццё. Нашаму выданню дзяўчына дала першае інтэрв'ю пасля конкурсу.
Аляксандра ЧЫЧЫКАВА даказала, што ў прыгажосці няма ніякіх межаў
Фінал мерапрыемства адбыўся ў Варшаве. Акрамя Аляксандры ўдзел у ім прымалі яшчэ 23 канкурсанткі. У тым ліку яшчэ адна беларуска — мадэль з ДЦП Ангеліна Уэльская. Аляксандра Чычыкава пакуль не паспела вярнуцца на радзіму, але мы звязаліся з ёй па тэлефоне і задалі некалькі пытанняў.
— Аляксандра, які самы стрэсавы момант быў падчас падрыхтоўкі да конкурсу?
— Ў момант падрыхтоўкі да гала-фіналу, на пяты-шосты дзень, калі ў нас пачалася харэаграфічная падрыхтоўка да выхаду. Адчувалася моцная фізічная і эмацыянальная стомленасць. А трэба было цэлы дзень трэніравацца. І тады ўдзельніца з Украіны – Ульяна Пчолкіна – прапанавала цікавую ідэю. Пасля адной трэніроўкі ўсе дзяўчаты ўсталі ў круг, узяўшыся за рукі і сказалі: «Мы моцныя, калі мы разам». Здавалася б, нічога асаблівага, але гэтыя словы натхнілі нас усіх!
— Любы конкурс — гэта заўсёды спабор-ніцтва. Удзельніцы паводзілі сябе прыязна?
— Атмасфера на конкурсе была вельмі спакойнай. Нават напоўненай любоўю. Гэта быў не проста конкурс прыгажосці. Тут больш глыбокі сэнс. Мы ўсе аб'яднаныя адной ідэяй – змяніць стаўленне да людзей з інваліднасцю. Таму ўвесь гэты час мы адзін аднаго падтрымлівалі ў складаных сітуацыях.
— На конкурсе было дэфіле, дзе ўсе ўдзельніцы і танцавалі, і хутка рухаліся на калясцы. З боку ўсё выглядала відо-вішчна і прыгожа, а тэх-нічныя складанасці былі?
— Нашыя харэографы працавалі над тым, каб кожнай дзяўчыне было нескладана выконваць рухi. Плюс у дапамогу ў нас былі выдатныя танцоры, якія ўлічвалі магчымасці кожнай і дапамагалі рухацца.
— Атрымалася пасябраваць з удзельнiцамi?
— Блізкай па духу мне стала ўкраінка Ульяна Пчолкіна. Ніякія абмежаванні не перашкодзілі ёй зрабіць кар'еру тэле-вядучай і стварыць сям'ю. Яна мяне вельмі моцна падтрымлівала і заўсёды казала: «Калі ты тут, значыць, справішся!» Пасябравала з дзяўчынай з Паўднёвай Афрыкі і Анголы.
— Ужо ёсць планы на будучыню ў ролі Міс свету на калясцы?
— Буду прасоўваць ідэю і сэнс гэтага мерапрыемства ў маёй краіне. Вельмі хачу, каб яно адбылося на нашай зямлi.
МЕРКАВАННЕ
Ангеліна УЭЛЬСКАЯ, удзельніца «Міс свету-2017 на інваліднай калясцы»:
— Хоць у конкурсе ўсе дзяўчаты былі на інвалідных калясках, у іх усё роўна былі розныя магчымасці. Былі дзяўчаты, якія не могуць працаваць рукамі, размаўляць. А бачылі амерыканку? Яна без рук і ног, а як прыгожа рухалася падчас танца. З 7 раніцы да 11 вечара ў нас былі трэніроўкі з танцамі. Было цяжка: дзяўчаты плакалі, бо яны ж рукамі не могуць рухаць, а гэта трэба было рабіць. Шкада, што арганізатары ніяк іх не адзначылі.
Некаторыя ўдзельніцы прыехалі з мужамі. І я ўбачыла сапраўдную любоў. Калі жанчыны не могуць варушыць рукамі, толькі казаць, нават у прыбiральню самастойна не ходзяць, а за імі даглядаюць iх выбраннiкi. Фінка, напрыклад, не можа гаварыць і рухацца. Яна «размаўляе» вачыма. Прыехала з мамай, мужам і сястрой мужа. Яна пазнаёмілася з мужам па інтэрнэту. I ён прыехаў да яе ў Фінляндыю з Галандыі.
azanovich@sb.by