В первой половине ХХ века в Минске работали около шести тысяч ремесленников
17.12.2021 15:07:26
У другой палове ХІХ стагоддзя пачынае разгортвацца навукова-тэхнічная рэвалюцыя. На эканамічную арэну выходзяць буйныя фабрыканты. Колькасць заводаў і фабрык немінуча расце. У той жа час у буйных гарадах працягваюць працаваць тысячы людзей, што зарабляюць на жыццё ўласнымі рукамі — кавалі, краўцы, шаўцы, пекары, сталяры, бондары і г.д. Рамесная вытворчасць існуе ў форме цэхавай арганізацыі, вядомай ужо тры стагоддзі, хоць і перажывае заняпад.
Менавіта ручная вытворчасць задавальняла патрэбы гараджан і жыхароў ваколіц. Раслі гарады — павялічвалася колькасць рамеснікаў. Па дадзеных etna.by, у Мінску цягам другой паловы ХІХ стагоддзя яна вырасла ў два разы і ў пачатку ХХ дасягала каля шасці тысяч. Асабліва шмат сярод рамеснікаў было шаўцоў і краўцоў — трэба ж людзям у нешта апранацца. Традыцыйна рамесніцтвам займаліся яўрэі. Так, па выніках перапісу 1897 года сярод 4600 рамеснікаў, якія выраблялі ў Мінску адзенне, 3500 належалі да яўрэйскай народнасці.
Як жылі рамеснікі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, як выглядаў іх побыт, як будаваліся прафесійныя адносіны паміж майстрам і вучнямі? Сваю цікаўнасць можна задаволіць у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, да 45-годдзя якога супрацоўнікі падрыхтавалі новую экспазіцыю «Кватэра-майстэрня мінскага краўца». Яна маляўніча расказвае пра сацыяльна-эканамічнае становішча і дабрабыт рамеснікаў напрыканцы існавання цэхавай традыцыі. Афіцыйнае адкрыццё экспазіцыі адбылося на мінулым тыдні.
mila@sb.by