Уникальную коллекцию гобеленов Мирского замка пополнил новый экспонат
12.11.2021 13:32:09
Музей «Замкавы комплекс «Мір» можа пахваліцца самай вялікай у краіне калекцыяй гістарычных габеленаў — вытканых уручную дываноў з сюжэтнай або арнаментальнай кампазіцыяй. Сёння ў пастаяннай экспазіцыі музея знаходзіцца 11 габеленаў перыяду XVI—XVIII стагоддзяў. Адзін з твораў выставілі для шырокай аўдыторыі зусім нядаўна. Гэта габелен «Пейзаж з млыном», які эксперты адносяць да сярэдзіны XVIII стагоддзя. Мяркуецца, вырабілі дыван майстры французскага Абюсона.
У цэнтральным поле габелена намаляваны каменны дом з вялікім вадзяным млыном, ракой і высокімі пагоркамі за імі. На пярэднім плане дрэва, пышны куст і фазан, на заднім — рыбак на беразе ракі з невялікім вадаспадам. Па перыметры — вузкі бардзюр з геаметрычным арнаментам, які імітуе багет.
Габелен быў набыты яшчэ ў снежні 2018 года. Аднак доўгі час ён знаходзіўся на рэстаўрацыі ў Нацыянальным мастацкім музеі, спецыялісты якога ачышчалі і ўмацоўвалі яго. Цяпер «падлечаны» экспанат размяшчаецца ў экспазіцыі «Сені» Мірскага замка.
mila@sb.by