Беларускія гурты “Зорачкi” ды “Купалiнка” з Тальяці заваёўваюць новых прыхільнікаў сярод юных гледачоў
22.06.2017 11:15:27
І як жа прыемна ўсведамляць, што ты ўмееш рабіць свята, дарыць радасць людзям! Думаецца мне, юныя артысты з беларускіх гуртоў “Зорачкi” ды “Купалiнка” ўжо ведаюць пра такое салодкае пачуццё. Вось і на пачатку чэрвеня будынак Палаца культуры, мастацтва і творчасці ў Тальяці поўніўся маладымі галасамі. Гэта ў залу прыходзілі гледачы, а юныя артысты — рыхтаваліся да выхаду на сцэну. Цікава заўжды назіраць, як яны, у яркіх і прыгожых строях, чакаюць пачатку канцэрта. А на гэты раз на свяце “Вместе весело шагать”, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны дзяцей і Дню горада, выступалі ажно шэсць дзіцячых творчых калектываў.
І яны-такі парадавалі сваім майстэрствам сяброў, бацькоў і гасцей! Пад мелодыю вальса праграму ў танцавальнай зале адкрыў харэаграфічны калектыў з Палаца дзіцячай і юнацкай творчасці. А потым надышла і наша, беларуская пара. З новым рэпертуарам выступалі народны ансамбль беларускай песні “Купалiнка” і дзіцячы ансамбль “Зорачкi” . Новыя песні, новыя прыгожыя твары, цудоўныя маладыя галасы закранулі сэрцы гледачоў. Напрыклад, песня “Купалiнка” — якая ўжо даўно стала візітнай карткай ансамбля — была выканана ў новай пастаноўцы. І вясёлую песню “Падружанькi” салісткі Вольга Мачалава і Алена Марозава падалі так, што гледачы былі ў захапленні. А песня “Лявонiха” падахвоціла танцаваць не толькі выканаўцаў — і з іншых калектываў артысты падключыліся. А потым да слёз кранула ўсіх песня пра Хатынь “Да цябе, Беларусь”.
Закончылі нашы гурты свой блок выступленняў песняй пра Тальяці “Горад маёй мары” — яе аўтар Юрый Андрушын. Цёпла прымалі нас гледачы! А яшчэ на свяце выступалі артысты з эстрадна-джазавай студыі “Вакаліст”, юны спявак Інтыгам Абдулаеў, танцавальны гурт “Маруся”. Так што свята ўдалося.
Голас Радзімы № 23 (3527), чацвер, 22 чэрвеня, 2017 у PDF
Юныя артысты беларускіх гуртоў на святочнай сцэне ў Тальяці