Дворцы восстанавливаются и становятся музеями, которые заинтересованы в необычных экспонатах
14.08.2021 21:22:00
Сёлета на рэстаўрацыйныя работы і добраўпарадкаванне тэрыторыі Косаўскага палаца Пуслоўскіх рэспубліканскі і абласны бюджэты выдаткоўваюць больш за 5 млн рублёў. Частка грошай ужо асвоена. Музейны комплекс, які ўключае непасрэдна палац, а таксама сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, працуе і прымае гасцей. І радавое гняздо Касцюшкі, і палац Пуслоўскіх атрымалі другое жыццё ў незалежнай Беларусі. Яны сталі музеямі.
Галоўны захавальнік фонду Івацэвіцкага краязнаўчага музея Марына ГОЛУБ.
У фальварку Марачоўшчына ў любы час года жывапісныя краявіды. Не дзіва, што Вандалін Пуслоўскі выбраў мясціны непадалёку ад Косава для будаўніцтва свайго незвычайнага палаца.
Жнівень дыхае туманамі. Лес і возера па-восеньску ціхія і таямнічыя. Адны старыя лістоўніцы, якія будаўнікі захавалі падчас рэстаўрацыйных работ, пакуль не спяшаюцца надзяваць свой найпрыгажэйшы жоўты ўбор. Цвітуць і пахнуць аксаміткі. Тут утульна і міла. Адначасова — велічна.
У музеі-сядзібе раскажуць пра Касцюшку (а ў абласным музеі ёсць яго прыжыццёвы, нядаўна адрэстаўраваны партрэт!). У музеі-палацы — пра Пуслоўскіх, Косава і ваколіцы. У адноўленым будынку адкрыта часовая музейная экспазіцыя, якую яшчэ напаўняць і напаўняць цікавымі сведкамі даўніны.
Калі для музеяў сялянскага побыту кросны, чыгункі і дываны знайсці яшчэ можна — па вясковых хатах і дварах, — дык напаўняць экспанатамі шляхецкія сядзібы, на жаль, няпроста. Нічога ў нас амаль не засталося, бо было вывезена. Тыя шматлікія рарытэты, якія стагоддзямі знаходзіліся на нашай зямлі, сёння гонар музейных фондаў розных краін.
Мала пакуль мінулага і ў палацы Пуслоўскіх. Арыгінальныя прадметы трэба яшчэ пашукаць. А яны, дарэчы, ёсць! Напрыклад, у Івацэвіцкім краязнаўчым музеі пад шклом ляжыць Біблія з бібліятэкі Пуслоўскіх. Год выдання — 1872.
Біблія 1872 года з палаца ПУСЛОЎСКІХ важыць сем кілаграмаў.
Галоўны захавальнік фондаў Марына Голуб гартае фаліянт, а мы з захапленнем разглядваем. Кніга ў цвёрдым пераплёце. Вокладка жалезная, абклееная скурай, у трох месцах скура прыбіта да вокладкі цвікамі. На верхнім вечку выразана: «Библія». Стары Запавет, Новы Запавет і артыкул ад выдавецтва. Вага кнігі — сем кілаграмаў!
Рэлігійныя артэфакты 18—19 ст.ст.
Гісторыя набыцця рарытэта аказалася цікавай. Дырэктар музея Раіса Горбач расказала, што набылі кнігу ў краязнаўцы, фалькларыста і мовазнаўцы Алеся Зайкі з вёскі Заполле:
— Алесь Фаміч у свой час купіў Біблію ў некага з мясцовых жахароў, імя якога назваць не захацеў. Купіў яшчэ за 100 савецкіх рублёў — за сваю месячную зарплату — з адабрэння жонкі. Біблія доўга была ў яго дамашняй бібліятэцы. А калі Алесь Фаміч вырашыў выдаць сваю кнігу — пра тапонімы Івацэвіцкага раёна, — патрэбны былі грошы. Музей выкупіў у яго Біблію за тры мільёны рублеў да дэнамінацыі. На іх Зайка і выдаў сваю першую кнігу-даследаванне. Праз пару гадоў выйшла яшчэ адна — «Крыніцы і вытокі», гэтым разам фінансаваў раённы бюджэт. У мінулым годзе кніга перамагла ў рэспубліканскім конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне ў намінацыі «Краязнаўства рэгіёнаў Беларусі».
— Мне здаецца, месца Бібліі ў адноўленым палацы, там яе пабачыць больш людзей, — правакую Раісу Іванаўну на размову наконт змены месца захавання каштоўнага экспаната. А яна і не супраць:
— Сёння найважней Біблію рэстаўраваць: будзе няправільна, калі мы страцім такі рарытэт.
Палац ПУСЛОЎСКІХ у Косаве заняў сваё належнае месца ў турыстычных маршрутах.
Дарэчы, калі ўжо ўспомнілі Алеся Зайку, які, на жаль, пакінуў гэты свет, то варта расказаць пра адзін важны момант. Менавіта Алесь Фаміч у свой час паставіў кропку ў пытанні аб лексічным напісанні тапанімічнай назвы фальварка, дзе нарадзіўся Касцюшка і аднаўляецца палац Пуслоўскіх. Правільна — Марачоўшчына (а не калька з польскай, Мерачоўшчына, якую часта ўжываюць), бо ў аснове ляжыць старабеларускі апелятыў «марочна», які азначае «балота, дрыгва, балоцістая мясцовасць».
kozlovich@sb.by