Минск и регионы присоединились к марафону добра
12.12.2018 08:37:25
Юлия УЩЕНЧИК
Пытанне пра лепшы навагодні падарунак задаю і Машы. Дзяўчынка хуценька адказвае: «Хачу, каб усе заўсёды былі здаровыя!» А потым з усмешкай дадае: «Шакаладныя цукеркі я таксама вельмі люблю. І зіму люблю, таму што ў канцы снежня ў мяне дзень нараджэння — шмат падарункаў!»
Летась за перыяд акцыі «Нашы дзеці» аказана матэрыяльная дапамога, набыта абсталяванне, падарункі на суму больш за 1 млн 205 тыс. рублёў.
Яшчэ адзін удзельнік свята — Барыс. Ён таксама любіць зіму — можна катацца з ледзяных горак і ляпіць снегавікоў! А побач трохгадовая Аляксандра з цікаўнасцю разглядае акцёраў у яркіх касцюмах, якія энергічна заводзяць натоўп хлопчыкаў і дзяўчынак.
Надзея Касцяневіч прадстаўляе Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь». У дабрачыннай акцыі ўдзельнічае не ў першы раз:
— Дзецям патрэбныя не толькі падарункі. Ім важна пагуляць, павесяліцца. Мы з калегамі вельмі стараемся, каб зрабіць гэты дзень для іх незабыўным.
Дзяўчынак і хлопчыкаў павіншавалі прадстаўнікі Мінгарвы канкама. Надзея Вялікая, намеснік начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, задаволеная арганізацыяй свята:
— Толькі ў Мінску запланавана больш за 550 такіх яркіх мерапрыемстваў. У акцыі ўдзельнічаюць не толькі дзеці, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай пад трымцы. Таксама запрашаем адо раных дзяўчынак і хлопчыкаў, якія праявілі свой талент у вучобе або творчасці. Кульмінацыяй акцыі стане галоўная ёлка краіны ў Палацы Рэспублікі.
Дарэчы, дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала па ўсёй краіне: навагоднія святы, тэатральныя прадстаўленні і ранішнікі пройдуць у кожным населеным пункце. Марафон будзе доўжыцца да 11 студзеня 2019 года. Традыцыйна дзяцей павіншуюць кіраўнікі рэспубліканскага, гарадскога і раённага ўзроўняў, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў. Яны наведаюць сацыяльна значныя аб’екты і падораць дзецям камп’ютарную тэхніку, цацкі, спартыўны інвентар, прысмакі.
ypopko@sb.by