Со следующего года все бюджетники будут получать к отпуску единовременную выплату на оздоровление в размере половины оклада
24.07.2019 07:43:00
Елена КОЗЛОВСКАЯ
Бюджэтнікі будуць раз у год атрымліваць да водпуску аднаразовую выплату для аздараўлення. Пра гэта паведаміла член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Жанна Стаціўка. Новаўвядзенне прадугледжана Указам № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый», у адпаведнасць з якім цяпер прыводзяцца ўсе заканадаўчыя акты.
— Раней аднаразовая выплата на аздараўленне была прадугледжана толькі для некаторых катэгорый работнікаў, напрыклад, для дзяржслужачых, работнікаў прафсаюзных і іншых арганізацый, у якіх яна прапісвалася ў калектыўным дагаворы, — патлумачыла дэпутат. — Цяпер практыка выплаты на аздараўленне для адпускнікоў распаўсюджваецца на ўсе бюджэтныя арганізацыі і будзе замацавана ў цэлым пакеце нарматыўных дакументаў. Атрымаць аднаразовую выплату можна будзе толькі раз у год.
Парламентарый удакладніла, з чаго будзе складацца абноўленая зарплата бюджэтніка. Гэта базавая стаўка і тарыфны каэфіцыент (адзін з трох), надбаўка за стаж працы, прэмія ў памеры 50 працэнтаў, аднаразовая выплата на аздараўленне, а таксама матэрыяльная дапамога ў памеры 0,3 акладу пры патрэбе работніка і наяўнасці сродкаў у арганізацыі. Тарыфныя разрады ўстанаўліваюць галіновыя міністэрствы. Яны ж вызначаюць і пералік стымулюючых і кампенсуючых выплат і іх памеры.
Пры гэтым заканадаўства пашырае паўнамоцтвы кіраўнікоў арганізацый рэгуляваць пытанні аплаты працы ў залежнасці ад вынікаў працы канкрэтнага работніка, а таксама ад наяўнасці сродкаў як бюджэтных, так і пазабюджэтных крыніц.