«02.02.2020 - магическая дата»: в минском Дворце гражданских обрядов в воскресенье поженились 16 пар молодоженов
04.02.2020 08:26:00
Алина КАСЕЛЬ
«Два — лічба, якая сімвалізуе колькасць людзей, што ствараюць сям’ю. Нуль — цэлая, безразрыўная лічба, як і, спадзяёмся, будучыя сем’і. Прачытайце дату 02.02.2020 з пачатку і з канца, і яна паўторыцца — люстраная, — Юлія Кочына, кіраўнік сталічнага Палаца грамадзянскіх абрадаў, рыхтуючыся да пачатку нядзельных урачыстасцей, тлумачыць, што стала нагодай для таго, каб выйсці на працу ў выхадны дзень. Шквал студзеньскіх званкоў ад маладых — тых, хто прасіў распісаць іх у такую прыгожую дату, запаліў сэрцы работнікаў Палаца: «Магчыма, сваёй працай мы паўдзельнічаем у паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне?»
Мінск, вуліца Камуністычная, 8. Тыя, хто святкуе ў гэтым палацы залатыя вяселлі, успаміналі, што 50 гадоў таму былі сцюдзёныя маразы. А зараз птушкі спяваюць, яркае сонца свеціць — люты... У студзені каля 20 пар падалі дакументы, каб іх распісалі менавіта сёння. Аднак калі вы думаеце, што больш у гэтым годзе прыгожых дат не прадбачыцца, то ўспомніце, што наперадзе 20.02.2020. Нягледзячы на тое, што гэта чацвер, ужо 34 пары падалі заявы на гэты дзень. Юлія Кочына ўпэўнена, што гэта не канчатковая лічба:
— Будзем распісваць у дзвюх залах. Напэўна, пар было б больш і 2 лютага, калі б раней абвясцілі, што адмяняем выхадны дзень. Мы вельмі стараемся зрабіць свята для тых, хто гатовы ствараць сем’і. І ахвяраваць наш выхадны — дробязь.
Пара за парай, пара за парай... На кожны роспіс — 20 хвілін. У Палац забягаюць жаніх і нявеста — Яўген і Марыя. Хутка яны будуць насіць адно прозвішча — Каласоўскія, — таму ў Марыі ў руках букет з каласкамі. А ў Яўгена — смартфон на палцы для сэлфі. Прыйшлі без гасцей: «Таму што гэта свята для дваіх». Пра тое, што жэняцца, ведаюць толькі бацькі. Сяброў здзівяць пазней.
— Ці можна сказаць, што жаніх доўга не хацеў жаніцца? — смяецца Марыя. — Сказала, што калі так пойдзе далей, выйду замуж за першага сустрэчнага.
— І я з’явіўся перад ёй хутчэй за іншых, — смяецца Яўген.
— Мы пазнаёміліся 4,5 года таму. Я працую ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а Жэня — у Нацыянальным алімпійскім камітэце. Мы праводзілі ў іх мерапрыемства, і ён высачыў мяне па камерах відэаназірання. Вырашыў пазнаёміцца. Напачатку не спадабаўся! Быў з лысінай, хвастом, пірсінгам. А цяпер вось прыстойны чалавек — гэта ўсё любоў і катлеткі.
— Чаму выбралі такую дату? Я двоечкі люблю, — задумваецца Марыя.
— А яшчэ два плюс два будзе чатыры, — адказвае ёй Яўген. Удакладняю: хочаце, каб сям’я складалася з чатырох чалавек? — Вядома!
Следам за імі — Настасся і Антон Журко. Даведаўшыся, што Палац 2 лютага працуе, неадкладна падалі заяву. Настасся, якая любіць прыгожыя даты — яна нарадзілася 1000-м дзіцём у Лідзе, — распавядае:
Яна і Арцём Барысавы пазнаёміліся на працы. Неяк выйшлі разам і пайшлі да станцыі метро «Плошча Перамогі». Арцём успамінае:
— Гэтая прагулка была 4 месяцы таму. А ў студзені на 22-м паверсе ў кафэ Нацыянальнай бібліятэкі зрабіў Яне прапанову рукі і сэрца з 101 ружай. Чаму выбралі для роспісу гэтую дату? Каб я запомніў. Але, шчыра кажучы, і наша прагулка да метро, і гэтая дата — цудоўнае супадзенне: мы проста прыйшлі падаваць заяву, і нам сказалі, што можна распісацца 02.02.2020.
Мужам і жонкай вось-вось абвесцяць Дзмітрыя Ходана і Ірыну Мілашэўскую. У іх вяселле не проста 02.02.2020, яно ў іх яшчэ і ў пэўны час — 12 гадзін 20 хвілін. Вальс Мендэльсона, апладысменты, заручальныя пярсцёнкі, замацаванне шлюбнага саюза моцным пацалункам і сімвалічны падарунак ад першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Мікалая Белавусава: «Нядаўна міністэрству юстыцыі споўнілася 100 гадоў. Мы жадаем і вам стагоддзя ў шлюбе. Такога ў нас яшчэ не было — максімум адзначалі 60-годдзе, але ад вас чакаем гэтага. Са святам!» Нявеста жартуе: «У нашых пярсцёнкаў гарантыя 100 гадоў, так што прыйдзем».
Невялікі фуршэт з шампанскім, цёплыя абдымкі родных, слёзы радасці. Ірына і Дзмітрый распавядаюць, як усё пачалося.
— Ён працаваў афіцыянтам у кафэ, куды я прыходзіла з мамай і сяброўкамі. Аднойчы мне падсунуў нейкую анкету для таго, каб даведацца мой нумар, — смяецца Ірына, апранутая ў прыгожую жоўтую сукенку — гэта яе любімы колер. — Пасля паклікаў на каву, і вось ужо 4,5 года я п’ю па раніцах гэты напой. 02.02.2020 — вельмі прыгожая, энергетычна зараджаная дата. Яна выпадкова трапілася нам на вочы. Вы не паверыце: я проста адкрыла месяцовы каляндар і ўбачыла, што 2 лютага — адзіны спрыяльны дзень у гэтым месяцы, каб выйсці замуж. А потым ужо даведаліся, што гэта 02.02.2020. Выдатна, што так атрымалася!
kasel@sb.by
Дзмітрый ХОДАН і Ірына МІЛАШЭЎСКАЯ выбралі дату для вяселля па месяцоваму календару.
— Будзем распісваць у дзвюх залах. Напэўна, пар было б больш і 2 лютага, калі б раней абвясцілі, што адмяняем выхадны дзень. Мы вельмі стараемся зрабіць свята для тых, хто гатовы ствараць сем’і. І ахвяраваць наш выхадны — дробязь.
Пара за парай, пара за парай... На кожны роспіс — 20 хвілін. У Палац забягаюць жаніх і нявеста — Яўген і Марыя. Хутка яны будуць насіць адно прозвішча — Каласоўскія, — таму ў Марыі ў руках букет з каласкамі. А ў Яўгена — смартфон на палцы для сэлфі. Прыйшлі без гасцей: «Таму што гэта свята для дваіх». Пра тое, што жэняцца, ведаюць толькі бацькі. Сяброў здзівяць пазней.
Прайшла цырымонія, шчаслівыя муж і жонка — неймаверна вясёлая пара — выходзяць з залы, не адводзячы вачэй адно ад аднаго.
— Ці можна сказаць, што жаніх доўга не хацеў жаніцца? — смяецца Марыя. — Сказала, што калі так пойдзе далей, выйду замуж за першага сустрэчнага.
— І я з’явіўся перад ёй хутчэй за іншых, — смяецца Яўген.
— Мы пазнаёміліся 4,5 года таму. Я працую ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а Жэня — у Нацыянальным алімпійскім камітэце. Мы праводзілі ў іх мерапрыемства, і ён высачыў мяне па камерах відэаназірання. Вырашыў пазнаёміцца. Напачатку не спадабаўся! Быў з лысінай, хвастом, пірсінгам. А цяпер вось прыстойны чалавек — гэта ўсё любоў і катлеткі.
Хацелі распісацца ў Навадворскім сельсавеце, дзе прапісаны, але даведаліся, што толькі Палац зрабіў выключэнне і працуе ў гэтую нядзелю.
— Чаму выбралі такую дату? Я двоечкі люблю, — задумваецца Марыя.
— А яшчэ два плюс два будзе чатыры, — адказвае ёй Яўген. Удакладняю: хочаце, каб сям’я складалася з чатырох чалавек? — Вядома!
Следам за імі — Настасся і Антон Журко. Даведаўшыся, што Палац 2 лютага працуе, неадкладна падалі заяву. Настасся, якая любіць прыгожыя даты — яна нарадзілася 1000-м дзіцём у Лідзе, — распавядае:
— Гэта наша другое вяселле. Першае згулялі на Балі — выключна для дваіх, на беразе акіяна, ля вадаспадаў, на рысавых тэрасах. Гэта быў і свайго роду «мядовы месяц». Сёння на роспіс паклікалі сем’і, а летам зладзім вяселле для сяброў.