Ксендз Кирилл Бардонов о том, как Костел повлиял на появление высшего образования
13.07.2024 20:40:00
Сярод тых, хто знаёмы з сусветнай гісторыяй даволі павярхоўна, вельмі распаўсюджаны стэрэатып, што перыяд «цёмнага Сярэдневякоўя» быў часам заняпаду навукі і адукацыі. Аднак менавіта яно дало пачатак многаму з таго, што ўвайшло ў норму сучаснага жыцця, у тым ліку ўніверсітэтаў.
Універсітэцкая сістэма ў тым выглядзе, у якім мы яе ведаем, узнікла ў Еўропе вакол школ пры каталіцкіх катэдральных касцёлах і манастырах, дзе духавенства вывучала права, тэалогію і філасофію. Сярод такіх першых універсітэтаў былі знакамітыя Оксфард і Кембрыдж.
Неўзабаве гэтыя школы адчынілі свае дзверы для звычайных вернікаў — такім чынам яны станавіліся цэнтрамі пісьменнасці. І менавіта яны прысуджалі навуковыя ступені: бакалаўра, магістра і доктара навук. Паступова пашыралася колькасць дысцыплін, якія вывучаліся ва ўніверсітэтах.
Першапачаткова ўніверсітэт як вышэйшая навучальная ўстанова быў супольнасцю студэнтаў і выкладчыкаў, дзе не толькі імкнуліся да пазнання праўды, але і фарміравалася пэўная сістэма каштоўнасцей. Касцёл распрацаваў сістэму вышэйшай адукацыі ў Еўропе і праяўляў пастаянную зацікаўленасць у культываванні і пашырэнні ведаў. Тады, калі адукацыйная сістэма была яшчэ маладой, Папы Рымскія выконвалі ролю найбольш паслядоўных абаронцаў універсітэтаў — да іх звярталіся і студэнты, і акадэмічныя супрацоўнікі. Касцёл надаваў прывілеі, абараняў правы ўніверсітэта, выступаў на баку навукоўцаў супраць жорсткага ўмяшання «моцных гэтага свету», ствараў міжнародную акадэмічную супольнасць і падтрымліваў свабодную навуковую дыскусію. Усё пералічанае сёння ляжыць у аснове дзейнасці ўніверсітэтаў.
Касцёл спрыяе пашырэнню ведаў, паколькі яго місія закранае не толькі душу, яна таксама накіравана на павышэнне дабрабыту людзей, узмацненне грамадства і развіццё чалавечай культуры. Хоць наша Айчына знаходзіцца ў небе, мы не можам быць абыякавыя да таго, што адбываецца вакол нас. Хрыстос прыйшоў у наш свет не дзеля таго, каб знішчыць яго, а каб перамяніць і ўдасканаліць. І ў гэтым перамяненні мы ўсе можам удзельнічаць.
Ксёндз Кірыл БАРДОНАЎ