Праходзьце, калі ласка!
19.05.2011 21:00:00
Спецыяльныя дарожныя пераходы для жывёл зробяць у Белавежскай пушчы
Як вядома, цяпер будуецца аўтадарога вакол Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”. Робяцца і неабходныя захады для бяспечнага руху па ёй. Бо сустрэча з ласём ці зубрам на дарозе хоць і экзатычная, ды нічога добрага вадзіцелю альбо пасажырам не абяцае.
Як паведаміў супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Руслан Навіцкі, спачатку будуць узведзены два пераходы для дзікіх жывёл з Белавежскай пушчы. “Бетонныя канструкцыі плануецца пракласці пад дарожным пакрыццём, — патлумачыў вучоны. — Прычым ужо да восені пераходы павінны быць гатовыя. А каб жывёлы не палохаліся шуму аўтатранспарту, а таксама стуку ўласных капытоў, у гэтых прагонах пры дапамозе спецпакрыццяў будзе зроблена гукаізаляцыя”.
Вучоныя падумалі і над тым, як завабіць казуль, ласёў, кабаноў і іншых жывёл да ўваходаў у падземныя калідоры. У якасці прынад пры іх будуць высаджаны кармавыя расліны.