Ксендз Кирилл Бардонов о том, почему Бог допускает зло в этом мире
14.05.2024 20:07:00
У кожнага чалавека час ад часу ўзнікае пытанне: чаму Бог так часта дазваляе злу перамагаць у гэтым свеце? Чаму веруючыя людзі часам церпяць больш, чым няверуючыя? Чаму церпяць ні ў чым не вінаватыя, напрыклад хварэюць маленькія дзеці?
Існаванне зла ў свеце, асабліва ў яго найбольш вострых і цяжка зразумелых формах, з’яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных прычын адмовы ад веры ў Бога. У выпадку падзей, якія здаюцца відавочна несправядлівымі і бессэнсоўнымі, перад якімі мы адчуваем сябе бяссільнымі, натуральна ўзнікае пытанне: як Бог можа дапусціць такое?
Хрыстос не пакідае гэта без адказу. Трыумф і росквіт злачынцаў кароткачасовыя, у той час як узнагарода хрысціяніна, які пакутуе ад іх зла, вечная. Бог выкарыстоўвае зло і несправядлівасць злых людзей, каб удасканаліць сваіх выбраных.
Кніга Ёва, частка Бібліі, падрабязна разглядае гэтую праблему. Сябры Ёва хацелі пераканаць яго ў тым, што няшчасці, якія паслаў яму Гасподзь, з’яўляюцца наступствам яго грахоў і несправядлівасці. Часам так і здараецца, таму што правіннасці заслугоўваюць пакарання, — гэта лагічна як у чалавечым, так і ў Божым парадку. Аднак біблейская сітуацыя Ёва паказвае нам, што праведныя і нявінныя таксама пакутуюць. Цярпенні для Ёва азначалі выпрабаванне яго веры, з якога ён выйшаў узмоцненым. Часам Бог выпрабоўвае нас, але Ён заўсёды дае нам сваю падтрымку, каб мы маглі перамагчы, і паказвае нам жыццёвы шлях, каб мы маглі ўзрастаць у любові.
З кнігі Ёва і вопыту Касцёла (Царквы) мы можам зразумець, што існаванне зла на свеце застаецца ў нейкім сэнсе таямніцай, на якую ў нас пакуль няма канчатковых адказаў. Аднак з упэўненасцю мы можам сказаць, што Бог цалкам добры і не ствараў зла. Бог стварыў свет добрым, але гэты свет пакуль яшчэ недасканалы. А нават калі Бог дапускае зло, то дзеля таго, каб вывесці з яго яшчэ большае дабро.
Не адзін раз нам бы хацелася, каб Бог вокамгненна пакараў тых людзей, якія робяць зло. Пры гэтым мы забываемся, што самі часам з’яўляемся крыніцамі зла, але Бог дае нам час на пакаянне і выпраўленне свайго жыцця.
З іншага боку, варта памятаць, што Бог стварыў людзей свабоднымі ў сваім выбары. Пакуль мы жывём на зямлі, мы свабодныя ў выбары зла ці дабра, не з’яўляемся нейкімі робатамі, якія дзейнічаюць па ўкладзенай у нас праграме. Айцы Касцёла (Царквы) навучаюць, што Бог стварыў нас свабоднымі ў нашым выбары, каб мы маглі дабравольна палюбіць Бога і іншага чалавека і не рабілі гэта пад нейкім прымусам.
Тыя ланцужкі зла, якія ёсць на гэтым свеце, часта запускаюць адны людзі, а з-за гэтага церпяць іншыя. Было б добра, каб мы як мага часцей памяталі пра гэта і не ранілі іншых якім-небудзь спосабам.
Ксёндз Кірыл БАРДОНАЎ.