В стране проходит акция «Чистый лес», приуроченная к Году народного единства. Присоединяйтесь!
09.10.2021 08:05:00
Сёння па ўсёй краіне ўжо ў 11-ы раз праходзіць акцыя «Чысты лес». Прымеркавана яна да Года народнага адзінства. Далучыцца да акцыі нават сёння можа любы ахвочы. Аб сваім намеры трэба паведаміць у бліжэйшы лясгас ці лясніцтва. Неабходным інвентаром, як заўсёды, забяспечваюць. Будуць і антысептыкі, і сацыяльнае дыстанцыяванне, і свежае паветра. Працы хопіць усім: для гэтага вызначана больш за дзве тысячы месцаў.
З пачатку восені маладыя дрэвы высадзілі на плошчы 220 гектараў.
— Мы цэнім дапамогу неабыякавых грамадзян і ўпэўнены: пасля ўдзелу ў акцыі людзі будуць больш беражліва ставіцца да прыроды, прыбіраць за сабой, лепш разумець нашы клопаты і трывогі, — падкрэслівае намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Віктар Звяртоўскі. — У сваю чаргу мы пастаянна сочым за санітарным станам лесу і ўсяляк яго падтрымліваем. Так, у галіне штогод распрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў лясным фондзе. У першую чаргу мы надаём увагу масівам каля аўта- і жалезных дарог, знакавых аб’ектаў, у прыродаахоўных і аздараўленчых лясах. З пачатку года сіламі нашых спецыялістаў прыбрана больш за 6,6 тысячы кубаметраў бытавога смецця. Праведзены санітарныя высечкі і ўборка хламу, у тым ліку ў пашкоджаных насаджэннях, на плошчы звыш 22,9 тысячы гектараў. На гэтай плошчы нарыхтавана 264 тысячы «кубоў» драўніны. Плюс добраўпарадкавана 214 месцаў адпачынку.
Чакаецца, што за суткі з лесу вывезуць больш за чатыры тысячы кубаметраў смецця і хламу.
Як і ў папярэднія гады, асаблівы акцэнт падчас акцыі плануецца зрабіць на працы з дзецьмі і карыстальнікамі сацыяльных сетак.
— Кожнае дзіця, якое прыняло ўдзел у акцыі, атрымае ад лясгасаў невялікі сувенір. Каштоўныя падарункі чакаюць і аўтараў самых крэатыўных фота і відэа, размешчаных у сацыяльных сетках пад хэштэгамі #ЧыстыЛес2021 і #Чыстылес2021, — расказала прэс-сакратар Мінлясгаса Анастасія Мацкевіч.
Будзе ў акцыі і навінка. Праўда, толькі ў Гродзенскай вобласці — валанцёры змогуць адзначыць месца ўборкі смецця на спецыяльнай інтэрактыўнай карце. Калі эксперымент прыжывецца, у наступным годзе месца сваёй працы змогуць пазначыць добраахвотнікі па ўсёй краіне. Так будзе наглядна бачна, дзе працавала больш людзей і чым яны займаліся.
druk@sb.by
З пачатку восені маладыя дрэвы высадзілі на плошчы 220 гектараў.
Лес патрабуе прыстойнага стаўлення
Старт акцыі дадуць у Радашковіцкім лясніцтве Маладзечанскага лясгаса — там будзе працаваць цэнтральны апарат Мінлясгаса на чале з міністрам Віталём Дрожжам. На працягу дня валанцёры будуць дапамагаць лясгасам у ліквідацыі несанкцыянаваных звалак, уборцы будаўнічых і бытавых адходаў, добраўпарадкаванні прыдарожных палос, а таксама лясных масіваў паблізу населеных пунктаў і памятных месцаў. Чакаецца, што за суткі з лесу вывезуць больш за чатыры тысячы кубаметраў смецця і хламу, адрэстаўрыруюць каля 50 месцаў масавага адпачынку. Зрэшты, гэтыя лічбы папярэднія і, як правіла, аказваюцца больш сціплымі за выніковыя. Напрыклад, у мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел амаль 39 тысяч добраахвотнікаў. За дзень работнікі лясной гаспадаркі з іх дапамогай прыбралі каля 4,5 тысячы кубаметраў смецця і хламу, навялі парадак уздоўж прыдарожных палос, добраўпарадкавалі месцы паблізу мемарыяльных комплексаў і памятных знакаў. Дадаткова разам з добраахвотнікамі тады было высаджана больш за 1,3 мільёна дрэў.— Мы цэнім дапамогу неабыякавых грамадзян і ўпэўнены: пасля ўдзелу ў акцыі людзі будуць больш беражліва ставіцца да прыроды, прыбіраць за сабой, лепш разумець нашы клопаты і трывогі, — падкрэслівае намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса Віктар Звяртоўскі. — У сваю чаргу мы пастаянна сочым за санітарным станам лесу і ўсяляк яго падтрымліваем. Так, у галіне штогод распрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў лясным фондзе. У першую чаргу мы надаём увагу масівам каля аўта- і жалезных дарог, знакавых аб’ектаў, у прыродаахоўных і аздараўленчых лясах. З пачатку года сіламі нашых спецыялістаў прыбрана больш за 6,6 тысячы кубаметраў бытавога смецця. Праведзены санітарныя высечкі і ўборка хламу, у тым ліку ў пашкоджаных насаджэннях, на плошчы звыш 22,9 тысячы гектараў. На гэтай плошчы нарыхтавана 264 тысячы «кубоў» драўніны. Плюс добраўпарадкавана 214 месцаў адпачынку.
Чакаецца, што за суткі з лесу вывезуць больш за чатыры тысячы кубаметраў смецця і хламу.
Молада і зелена
Акрамя таго, цяпер лесаводы заняты і пасадкай лесу. Так, з пачатку восені маладыя дрэвы высадзілі на плошчы 220 гектараў. Працы па дапаўненні насаджэнняў праведзены на плошчы звыш трох тысяч гектараў. А вясной работнікі лясгасаў закрылі гадавы план па стварэнні лясных культур, высадзіўшы амаль 200 мільёнаў дрэў. Новыя лясы тады з’явіліся на плошчы звыш 35,3 тысячы гектараў. Разам з тым увосень работы працягваюцца. Пры гэтым асноўны акцэнт цяпер робіцца на дапаўненні насаджэнняў. Найбольш актыўна ў гэты працэс уключыліся магілёўскія і віцебскія лесаводы, якія дапоўнілі лясы на плошчы больш за 1,43 тысячы гектараў і 855 гектараў адпаведна. Дапамогі чакаюць і ад валанцёраў. Пры іх удзеле 9 кастрычніка плануецца высадзіць звыш 1,5 мільёна дрэў.Як і ў папярэднія гады, асаблівы акцэнт падчас акцыі плануецца зрабіць на працы з дзецьмі і карыстальнікамі сацыяльных сетак.
— Кожнае дзіця, якое прыняло ўдзел у акцыі, атрымае ад лясгасаў невялікі сувенір. Каштоўныя падарункі чакаюць і аўтараў самых крэатыўных фота і відэа, размешчаных у сацыяльных сетках пад хэштэгамі #ЧыстыЛес2021 і #Чыстылес2021, — расказала прэс-сакратар Мінлясгаса Анастасія Мацкевіч.
Будзе ў акцыі і навінка. Праўда, толькі ў Гродзенскай вобласці — валанцёры змогуць адзначыць месца ўборкі смецця на спецыяльнай інтэрактыўнай карце. Калі эксперымент прыжывецца, у наступным годзе месца сваёй працы змогуць пазначыць добраахвотнікі па ўсёй краіне. Так будзе наглядна бачна, дзе працавала больш людзей і чым яны займаліся.
druk@sb.by