Пісьменніца Святлана Новік, якая родам з Беларусі, ушанавана прэстыжнай міжнароднай прэміяй
11.01.2018 14:25:55
Нядаўна стала вядома: пісьменніца-беларуска Святлана Новік, якая жыве ва Украіне, атрымала Міжнародную літаратурную прэмію імя Мікалая Гогаля. А што за прэмія? У інтэрнэце ёсць весткі па-ўкраінску, якія, спадзяемся, беларускамоўным чытачам зразумелыя без перакладу: “Міжнародна літературна премія імені Миколи Гоголя” або “Премія “Тріумф» ім. Миколи Гоголя” — премія, заснована у 1998 році Чернігівським медіа-клубом за сприяння Національної cпілки письменників України та міжнародних громадських організацій. Рішення ухвалює журі, до якого входять відомі письменники і науковці. Голова журі — Сергій Дзюба”.
Святлана жыве ў Чарнігаве, піша па-руску, а родам яна з гарпасёлка Дрыбін Магілёўскай вобласці. Пра тое мы пісалі ўжо летась (гл.: “Літаратурны поспех Святланы Новік”. — ГР, 9.02.2017). У рэдакцыю зямлячка даслала фотаздымак з медалём у руцэ (яго атрымліваюць лаўрэаты прэміі), дыплом і вокладку кнігі, якая “засвяцілася” ў прэміі. Паэтэса і празаік Святлана Новік (Беларусь, Украіна) узнагароджана “за кнігу ўспамінаў дзяцей вайны “Расстралянае сонца”, аповесць-казку “Дар продкаў” ды гістарычны раман пра барацьбу ўкраінцаў за сваю незалежнасць у другой палове ХVІІ стагоддзя “Пракляцце белага лебедзя”, а таксама за папулярызацыю ўкраінскай літаратуры ў Беларусі”.
“У 2008-м выйшла мая аповесць-казка для дзяцей і падлеткаў “Дар продкаў”, — патлумачыла Святлана. — У творы прырода — гэта жывая істота, і ёй патрэбны нашы любоў і клопат. Галоўная гераіня мінчанка (!) Марыйка робіць усё, каб не паўтарылася Чарнобыльская катастрофа. Мой калега Уладзімір Сапон пісаў у анатацыі, што “ў кнізе “Дар продкаў” аб’ядналіся і сучаснасць, і фальклорныя матывы, яна поўніцца дабрынёй і любоўю да прыроды, лёгка чытаецца і абавязкова знойдзе свайго чытача”.
Віншуем, Святлана! Рады за вас! Спадзяемся, з часам вашыя творы выйдуць і на беларускай мове.
Голас Радзімы № 2 (3554), чацвер, 11 студзеня, 2018 у PDF
Пісьменніца Святлана Новік