Народный клуб любителей песни «Вечарніца» из Ляховичского района помогает наполнить закрома рекордным урожаем
08.10.2022 13:38:00
Народны клуб аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца» з ляхавіцкага аграгарадка Навасёлкі дапамагае… напоўніць засекі рэкорднымі ўраджаямі
Некалькі гадоў таму ў сталічнай канцэртнай зале «Мінск» на рэспубліканскім справаздачным канцэрце творчых калектываў народны клуб з Навасёлак з годнасцю прадставіў Брэсцкую вобласць як адзіны ўдзельнік з невялікага населенага пункта. Дадому адтуль вярнуўся з дыпломам і падзякай кіраўніку за творчы падыход да любімай справы, прапаганду песеннай творчасці.
Узнагарод, у тым ліку самых прэстыжных, у Таццяны Пішч, якая працуе загадчыкам Навасёлкаўскага дома культуры і з'яўляецца старастай аграгарадка, вельмі шмат.
— З канцэртамі аб'ехалі розныя рэгіёны краіны, а свой Ляхавіцкі раён — уздоўж і ўпоперак, — расказвае Таццяна Аляксееўна. — Амаль 35 гадоў таму прыйшла працаваць культработнікам у Навасёлкі. Тут і засталася. Сёння не ўяўляю, што лёс мог бы скласціся па-іншаму.
Родам Таццяна Пішч з ляхавіцкай вёскі Вялікае Падлессе. Гэта ўсяго ў пяці кіламетрах ад пасёлка, дзе пасля пусціла свае карані. З музыкай, песнямі шмат гадоў сябруе ўся яе сям'я. Муж Іван — незаменны акампаніятар і ў Доме культуры, і ў народным клубе «Вечарніца». А з чатырохгадовага ўзросту на вясковай сцэне сын Аляксандр. Нядаўна хлопец скончыў профільную ВНУ і працуе памочнікам рэжысёра ў Маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску. Здымаецца ў кіно, піша вершы і песні для калектыву, які даў яму дарогу ў самастойнае творчае жыццё. Зразумела, пры любой магчымасці прыязджае ў Навасёлкі і далучаецца да мясцовых канцэртаў, конкурсаў ды іншых імпрэз.
Летам, у разгар жніва, артысты мастацкай самадзейнасці Навасёлкаўскага СДК таксама шчыравалі на збожжавых палетках. Праграмай «Спявае колас песню хлебу» віншавалі першых тысячнікаў у ААТ «Шлях новы» — экіпажы камбайнераў Васіля Шадуры і Івана Вераса, Уладзіміра Пабягайлы і Мікалая Камінскага. Канцэртна-ўборачны марафон прадоўжылі ў гэтай жа гаспадарцы, падарыўшы рытмічныя кампазіцыі, гумарыстычныя нумары камбайнерам Аляксандру Кендышу, Паўлу Пранчаку і вадзіцелю Мікалаю Трафімчуку, якія таксама пераадолелі тысячны рубеж на абмалоце і перавозцы ўраджаю.
Навасёлкі прымалі раённыя «Дажынкі-2022». Да свята хлебаробаў рыхтаваліся вельмі старанна. Калектыў «Вечарніца» не толькі шмат часу аддаваў рэпетыцыям, але і ўдзяліў вялікую ўвагу добраўпарадкаванню аграгарадка, выканаў важную працу.
— Затое потым адарваліся! — усміхаецца мая суразмоўца. — Выступалі на сцэне, весялілі публіку, творча, забаўна віншавалі пераможцаў жніва, якія ўзнімаліся за ўзнагародамі. Хлебаробы нашага ААТ «Шлях новы» таксама папрацавалі няблага. Ураджай сабралі значна лепшы, чым летась, таму заслужылі самых цёплых віншаванняў. А галоўнае — усё, што калектыўна, з дапамогай раённага кіраўніцтва, гаспадаркі ды іншых структур мы зрабілі да «Дажынак», цяпер надзейна служыць людзям. Для мяне, старасты, гэта надзвычай прыемна.
Касцяк «Вечарніцы» складаюць творчыя асобы са стажам, а таксама маладое пакаленне. Таццяна Пішч упэўнена: дзякуючы гэтаму традыцыі народнага клуба аматараў, песні, гумару і гульні будуць надалей захаваны. Стварылі калектыў 32 гады таму. З першых дзён яго кіраўніком стала Таццяна Аляксееўна. Яна ўспамінае, што фальклорны ансамбль пры мясцовым Доме культуры дзейнічаў і раней. Праўда, выступалі зрэдку, сабрацца ўсім было складана з-за пастаянных клопатаў па гаспадарцы ды іншых прычын. Старэйшае пакаленне адыходзіла, а моладзь не спяшалася ў клуб. Зараз сітуацыя зусім іншая: творчы гурт у самым росквіце і аб'ядноўвае сялян.
Акрамя Таццяны Пішч, яе мужа Івана, сына Аляксандра, добры настрой гледачам на шматлікіх канцэртах ствараюць галасістыя пяюхі Дар'я Саванчук, якая да таго ж грае на цымбалах, Вераніка Блашэнка (баян), Таццяна Арлоўская, Наталля Гуліцкая і іншыя мясцовыя артысты. Многія плённа сумяшчаюць мастацкую самадзейнасць з пастаяннай работай. Даша і Вераніка дзеляцца сваім майстэрствам і ведамі з вучнямі Навасёлкаўскай музычнай школы, дзе працуюць. Таццяна Арлоўская загадвае дзіцячым садком. Там жа з музыкай і спевамі малечу знаёміць сама Таццяна Пішч. Наталля Гуліцкая — настаўнік гісторыі ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе.
Пры гурце «Вечарніца» створаны дзіцячыя калектывы «Купалінка» і «Сузор'е». У першым займаюцца дзяўчынкі і хлопчыкі, якія знаёмяцца з фальклорам, у другім развіваюць вакальныя таленты.
Зразумела, аднымі канцэртамі, рэпетыцыямі жыццё папулярнага вясковага гурта не абмяжоўваецца. У цёплы перыяд года ўся сядзіба Таццяны і Івана Пішчоў патанае ў рознакаляровых кветках. Займаюцца і падсобнай гаспадаркай, раней трымалі карову. Цяпер, жартуе ўвішная гаспадыня, рэкі малака цякуць на завод з ААТ «Шлях новы» ды іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна. Гатовую прадукцыю ў шырокім асартыменце заўсёды можна набыць у краме. Вось парсючкоў, дамашнюю птушку гадуюць па-ранейшаму. Калі познімі вечарамі вяртаюцца з імпрэз, ля ганка гаспадароў вітаюць надзейныя вартаўнікі — пёс Марс і кот Цімафей.
Старшыня Ляхавіцкага райвыканкама Мікалай Мароз лічыць, што «Вечарніца» — своеасаблівая візітоўка раёна і, канешне, гонар аграгарадка Навасёлкі, дзе шмат гадоў шчыруе вядомы папулярны калектыў:
— Ён робіць вельмі многа для таго, каб культурнае жыццё віравала не толькі на ляхавіцкай зямлі, але і далёка за яе межамі. Упэўнены, такія творчыя, энергічныя людзі, сапраўдныя патрыёты ўнеслі вялікі ўклад у тое, што сёлета менавіта наш раён стаў пераможцам абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, забяспечыўшы важкі каравай і значную прыбаўку да мінулагодняга ўзроўню. Гэта той самы выпадак, калі шчодрага хлеба не бывае без добрай песні.
kurets@sb.by
Фото Сергея ВОРОНОВИЧА.

Такія ж цікавыя, змястоўныя будні ды святы і ў іншых зорак «Вечарніц». І пакуль яны спяваюць, вёска будзе жыць.
У ТЭМУ