Познаем Беларусь: Радушные Деды, Радуга, Проводы… Как еще называли Радоницу наши предки?
23.04.2023 14:48:00
Марина КУЗЬМИЧ
Як святкавалі Радаўніцу нашы продкі? Пасля велікодных свят асаблівымі ў календары лічыліся пятніцы. Напрыклад, у канцы XIX стагоддзя ў Чашніцкім раёне ў другую пятніцу пасля Вялікадня збіралася да трох тысяч паломнікаў. Яны ўшаноўвалі камень-следавік і крыніцу-ручай. Крыніцы ахвяравалі грошы, ручнікі, хусткі.
Фото из архива «СБ»
На дзясятую пятніцу (у народзе «Дзясятуха») хадзілі да Гарадоцкай крыніцы каля Віцебска і да крыніц у вёсцы Палыкавічы каля Магілёва, а таксама ў Талачынскім, Аршанскім, Лоеўскім раёнах. У адзінаццатую пятніцу пасля Вялікадня збіраліся да крыніц каля вёскі Кутня Чавускага раёна і каля горада Дуброўна на беразе Дняпра.
На ўсходзе беларускіх зямель найбольш ушаноўвалі продкаў на дзявяты дзень пасля Вялікадня, у аўторак наступнага тыдня. Адзначалася Радаўніца. Яе яшчэ называлі Радуніца, Радовы дзень, Радуніцкія, або Радавішныя, Радушныя Дзяды, Вялікдзень мёртвых, Провады, Гробкі, Радуга, Радульніца, Наўскі Вялікдзень, Гаеўскі Вялікдзень. У наш час Радаўніца афіцыйна ўнесена ў спіс выхадных дзён, адзначаецца ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Святкаванне Радаўніцы з даўніх часоў — спосаб падзяліць радасць з памерлымі сваякамі з нагоды ўваскрэсення Хрыста і перамогі над смуткам. Фактычна ў гэты дзень велікодная ўрачыстасць перамяшчаецца на месцы пахавання спачылых. Яшчэ да сярэдзіны мінулага стагоддзя беларусы ў гэты дзень традыцыйна пяклі бліны-наліснікі, пірагі, рыхтавалі куццю — кашу з суцэльных пшанічных зерняў з мёдам, арэхамі, макам і разынкамі. Наогул, Радаўніца ва ўяўленнях продкаў — дзень сустрэчы жывых і памерлых.
Да сёння ва ўсходніх абласцях Беларусі захаваліся вельмі архаічныя язычніцкія абрады, накіраваныя на тое, каб задобрыць душы продкаў. Напярэдадні свята гаспадыні гатуюць шмат страў: смажанае мяса, бліны з грэцкіх круп, тварог, пірог з яблыкамі. Раніцай на магілах сцелюць абрусы, а ў час абеду ладзяць памінальную трапезу.
Беларускі археолаг і гісторык Людміла Дучыц у кнізе «Язычніцтва старажытных беларусаў» (2014) адзначае: звычай засцілаць магілы абрусамі старыя людзі тлумачаць тым, што ў гэты дзень неабходна нібыта закрыць вочы продкам. «Раней у Чачэрскім раёне магільныя пагоркі дарослых засцілалі абрусамі, а дзяцей — ручнікамі, — піша яна. — І ў наш час у некаторых раёнах па магілах сваякоў качаюць яйкі, паліваюць іх гарэлкай ці медавухай, узгадваюць імёны нябожчыкаў. Рэшткі памінальных страў, асабліва фарбаваныя яйкі, пасля гэтага пакідаюць на магілах».
Некалі ў памяць кожнага памерлага ў гэты дзень на могілках палілі вогнішчы, праз якія скакала моладзь. На вуголлях потым пяклі яешню. У пачатку ХХ стагоддзя на Чэрвеншчыне і Дзісненшчыне перад тым, як ісці на магілы блізкіх, заходзілі на курганы і на іх вяршыні закопвалі частку пафарбаванага яйка, пакідалі крыху ежы.
У некаторых мясцінах Беларусі на Радаўніцу хадзілі да сакральных дубоў. Ім ахвяравалі памінальныя стравы, а на галінках вешалі ручнікі. Паводле міфалагічных уяўленняў, верхняя частка дуба лічылася светам вечнасці, а карані — зонай продкаў, царствам смерці.
Вельмі архаічны радуніцкі звычай яшчэ не так даўно існаваў у вёсцы Глыбочыцы Чачэрскага раёна. Раніцай дзеці і хлопцы ішлі на могілкі (іх называлі «кладаўё»), залазілі на вербы і з галінак рабілі свішчыкі — маленькія дудачкі без адтулін. Потым пачыналі свістаць. Згодна з архаічнымі ўяўленнямі продкаў, рытуальны свіст цесна звязаны з іншасветам.
ПРЫМЕТЫ НАДВОР’Я
♦ Замаразкі ў ноч на Радаўніцу — ураджай не будзе багатым.
♦ Дзень выдаўся дажджлівым — да добрых навін.
♦ Памыць твар на Радаўніцу дажджавой вадой — стаць прыгожым і здаровым на доўгія гады.
kuzmich@sb.by