В прошлом году более 1600 безработных получили субсидию на открытие собственного дела
03.03.2021 07:39:50
У мiнулым годзе служба занятасцi прадаставiла 1629 беспрацоўным субсiдыi на арганiзацыю прадпрымальнiцкай i рамеснiцкай дзейнасцi, аказання паслуг у сферы аграэкатурызму на агульную суму 4,7 млн рублёў. Аб гэтым паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны.
Большасць атрымальнiкаў субсiдый — 1324 беспрацоўных — накiравалi атрыманыя сродкi на арганiзацыю ўласнага бiзнесу, прычым 1249 з тых, хто атрымаў фiнансавую падтрымку дзяржавы, прайшлi навучанне асновам прадпрымальнiцкай дзейнасцi. 291 чалавек прыняў рашэнне займацца рамеснiцтвам, а 14 спрабуюць свае сiлы ў стварэннi аб’ектаў аграэкатурызму i аказаннi адпаведных паслуг наведвальнiкам. Пры гэтым прыватныя ўнiтарныя прадпрыемствы арганiзавалi дзесяць чалавек, а пяцёра сталi займацца фермерскай гаспадаркай.
Пры арганiзацыi самазанятасцi знайшлi падтрымку 16 грамадзян ва ўзросце да 21 года, якiя занялiся пошукамi працы ўпершыню, а таксама 49 чалавек, якiя маюць iнвалiднасць. Вытрымана i гендарная роўнасць: 44,4 працэнта ад агульнай колькасцi — жанчыны. 586 з iх сталi прадпрымальнiцамi, 131 занялася рамеснiцтвам, сем вырашылi аказваць турыстычныя паслугi.
Многія былыя беспрацоўныя, дзякуючы падтрымцы дзяржавы, абзавяліся ўласнымі цырульнямі і салонамі прыгожосці.
У Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны расказалi таксама, якiя сферы дзейнасцi аказалiся найбольш папулярнымi. Сярод наваяўленых негацыянтаў лiдзiруе рознiчны гандаль: яму аддалi перавагу 304 чалавекi. 227 дагэтуль беспрацоўных вырашылi скарыстаць раней атрыманыя ўменнi i навыкi — пажадалi аказваць паслугi ў галiне будаўнiцтва, аздобных, электрамантажных, тынкавых, сантэхнiчных i iншых рамонтных работ. Не губляе папулярнасцi iндустрыя прыгажосцi: 146 чалавек абзавялiся ўласнымi цырульнямi i салонамi, дзе можна падстрыгчыся i зрабiць прычоску, манiкюр, педыкюр, атрымаць паслугi касметолага. 107 чалавек звязалi ўласны бiзнес з дзейнасцю аўтамабiльнага грузавога транспарту i таксi, яшчэ 60 занялiся тэхнiчным абслугоўваннем i рамонтам аўтамабiляў. Стаўку на вытворчую дзейнасць зрабiлi 54 чалавекi, а на вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыi — 23. Iншыя вiды прадпрымальнiцкай дзейнасцi зацiкавiлi 403 беспрацоўных.
У Мiнпрацы нагадалі, што субсiдыя прадастаўляецца ў памеры 11-кратнай велiчынi бюджэту пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва (БПМ), якi дзейнiчае на дату заключэння дагавора аб прадастаўленнi субсiдыi памiж органамi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне i беспрацоўным. У мiнулым годзе ён адрознiваўся ў розныя месяцы, а ў сярэднiм складаў каля 258 рублёў.
Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў сталі «хлебам» для 60 чалавек.
Калi прадпрымальнiцкую або рамеснiцкую дзейнасць, аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму арганiзоўваюць беспрацоўныя, якiя з’яўляюцца жыхарамi малых гарадоў i раёнаў з высокай напружанасцю на рынку працы, пералiк якiх вызначаецца дзяржаўнай i (або) абласнымi праграмамi садзейнiчання занятасцi насельнiцтва, а таксама ў сельскiх населеных пунктах, субсiдыя для iх прадастаўляецца ў памеры 15-кратнай велiчынi БМП.
Калi ж бiзнес беспрацоўных звязаны з укараненнем вынiкаў навуковых даследаванняў i распрацовак (аб’ектаў права прамысловай уласнасцi — вынаходкi, карыснай мадэлi, прамысловага ўзору, сорту раслiны, тапалогii iнтэгральнай мiкрасхемы), яны атрымаюць субсiдыю ў памеры 20-кратнай велiчынi БПМ.
З 1 лютага 2021 года бюджэт пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва складае 262,87 рубля. Такiм чынам, сёлета беспрацоўныя могуць атрымаць на развiццё ўласнай справы не менш за 2891,57 рубля.
nevmer@sb.by