Культуру игры на дуде на Гродненщине признали нематериальным историко-культурным наследием
27.05.2023 16:24:00
Алена ЯСКО
Культуру старажытнага інструмента на Гродзеншчыне прызналі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю
Спецыялісты Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці падрыхтавалі прапанову ад Гродзенскай вобласці аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльнай спадчыны «Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне» (народны майстар Гродзенскага раёна Мар'ян Скрамблевіч і Алена Кавальчук з Ліды), паведаміла намеснік дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Наталля Рамановіч. А на днях на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прапанову падтрымалі. Адпаведная пастанова Міністэрства культуры будзе прынята ў хуткім часе.
— Як вядома, дуда — традыцыйны музычны беларускі народны інструмент, які належыць да тыпу язычковых духавых, выкарыстоўвалася яна для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах і кірмашах, — знаёміць з прадметам Наталля Рамановіч.
Дуда прымянялася ў абрадах, звязаных з асноўнымі момантамі жыцця чалавека. Абавязковым была прысутнасць дудара на хрэсьбінах (рытуальнае нараджэнне), на вяселлі (рытуальнае пераўвасабленне ў статус дарослага, сталага чалавека) і, магчыма, на пахаванні (рытуале пераходу чалавека ў іншы свет).
Гэты інструмент бытуе на тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Літвы, Паўночнай Украіны. Агульным з'яўляюцца стылізаваныя ўпрыгожванні дуды ў выглядзе галавы казы, выраб меху са скуры казы — міфалагічнага сімвала калядных святаў.
— Традыцыя дуды ў нашай краіне мае глыбокія карані, — дадае эксперт. — Заняпад дударства на тэрыторыі нашай рэспублікі назіраецца ў сярэдзіне ХХ стагоддзя, калі на змену прыходзяць скрыпка і гармонік. Цікавасць да інструмента з'яўляецца толькі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Некалькі адноўленых інструментаў сталі падмуркам для адраджэння і выкарыстання ў новым этнамузычным кантэксце.
Дуда складаецца з чатырох частак: меха, соскі, перабору і гука (колькасць апошніх — ад аднаго да сямі). Хоць канструкцыя адносна нескладаная, аднак зрабіць яе пад сілу толькі майстру, які мае ўмелыя рукі і добры музычны слых.
У сярэдзіне 90-х гадоў з'яўляюцца першыя пераемнікі майстра Алеся Лася. У гэты час адраджэннем беларускай дуды пачынае займацца Мар'ян Скрамблевіч, які актыўна працуе як майстар-рэстаўратар і эксперыментатар па вынаходніцтве ў галіне гукавых якасцей народных інструментаў. Дарэчы, у 2016 годзе «Творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў Мар'яна Скрамблевіча» аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна таксама ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
На пачатку 2000-х, калі дударскі рух у нас пачаў актыўна развівацца, Мар'ян Антонавіч прымае рашэнне змайстраваць дуду з суцэльнага апрацаванага кавалка скуры казы. Краі меха прашывае двайным радком і праклейвае спецыяльным клеем, каб не прапускаў паветра.
— Для вырабу драўляных частак дуды — соскі, гука, галасавіка (перабору) — выкарыстоўваюцца клён і ліпа, — прыводзіць цікавыя падрабязнасці Наталля Рамановіч. — Для пішчыка, які ўстаўляецца ў верхнюю частку галасавіка, — бамбук. Для больш зручнай ігры на дудзе майстар злучыў гук і галасавік тканым поясам, які надзяваецца на плячо. Дуда вырабу Скрамблевіча аднагукавая, мае адзін басуючы гук у танальнасці (D-dur). Ён выкарыстоўвае дуду як сольны інструмент, не практыкуючы ансамблевае выкананне. У рэпертуары — аўтарскія творы, песенныя найгрышы, полькі.
Алена Кавальчук і Артур Чабацько з Ліды навыкі ігры на дудзе атрымалі падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Алена працуе ў Лідскім дзяржаўным музычным каледжы канцэртмайстрам, зараз у адпачынку па доглядзе за дзіцем.
— Дуда, жалейка, акарына, — кажа яна, — беларускія народныя духавыя інструменты, ігру на якіх засвоіла падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Граць на дудзе даводзілася і з цымбальнымі аркестрамі, і з піяністам.
Адкуль бяруцца мелодыі для амаль зніклага інструмента? Майстар распавядае, что частку запісалі падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый.
— Рэпертуар дудароў аднаўляўся, сёння ёсць і даволі складаныя творы для яе. Існуе інфармацыя пра школу гульні на народных прыладах. Дуда нагадвае шатландскую валынку, але яны адрозніваюцца па гуку.
Алена Кавальчук па магчымасці ўдзельнічае ў выступленнях народнага ансамбля народнай музыкі «Гудскі гармонік». У рэпертуары некалькі п'ес, у тым ліку полькі.
Народны ансамбль народнай музыкі «Гудскі гармонік» (Лідскі раён).
Дуды, якія выкарыстоўваюць музыкі, змайстраваў Віктар Кульпін — музыкант, педагог, майстар па вырабе духавых народных інструментаў, дадае Вольга Рамановіч. Наогул, дударская традыцыя зараз бытуе на тэрыторыі Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і Мінска. Выконваюць творы 30 дудароў-майстроў, а таксама каля 100 аматараў. Самая ранняя выява дуды на беларускіх землях зафіксавана на керамічнай плітцы ў XVI стагоддзі.
У ТЭМУ
Зямля бацькоў — мая зямля
Адноўленыя старажытныя песні і танцы ажываюць падчас фальклорных фестываляў, некаторыя з іх на Гродзеншчыне стартуюць ужо ў апошнюю суботу мая. Гэта выдатны спосаб сумясціць унутраны турызм і знаёмства з гісторыяй. Так, шляхецкі фэст «Жамчужная зорка — палац Умястоўскiх» сёлета пройдзе ў суботу 27 мая ў аграгарадку Жамыслаў Іўеўскага раёна. Ён перанясе ў той час, калі Казімір і Юзэфа Умястоўскія пачалі ствараць каралеўскую рэзідэнцыю па модных павевах таго часу, бо нездарма сядзібу клічуць мініяцюрнай каралеўскай рэзідэнцыяй у Гродзенскай вобласці.
Каля палаца Умястоўскіх у Жамыславе.
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка — палац Умястоўскіх» стаў адным з брэндавых імпрэз Іўеўскага раёна. Маёнтак графаў Умястоўскіх у Жамыславе — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII—XIX стагоддзяў.
Увазе гасцей свята — літаратурна-музычная замалёўка «Зямля бацькоў — мая Зямля», а падчас квэст-гульні «Сцежкамі старадаўняга парку» ўдзельнікам свята прапануюць адправіцца ў захапляльнае падарожжа па ваколіцах маёнтка. Запланаваны майстар-класы па традыцыйных рамёствах і народных танцах, а таксама фаер-шоу.
ДАРЭЧЫ
27 мая ў філіяле «Дзiтвянскi Дом культуры» Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбудзецца фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму». Праект накіраваны на адраджэнне і захаванне народнага танца. Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці з'едуцца ў аграгарадок Дзітва, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях (ад 6 да 50+) з захаваннем мясцовага адметнага выканальніцкага стылю.
yasko@sb.by
Фота з архіва Наталлі РАМАНОВІЧ.