Новое дерево высажено в Парке писателей в честь 140-летия со дня рождения Янки Мавра
21.04.2023 13:19:00
Елена БАСИКИРСКАЯ
Новае сімвалічнае дрэва пасаджана ў Парку пісьменнікаў каля Нацыянальнай бібліятэкі – у гонар 140-годдзя з дня нараджэння заснавальніка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра. Сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі клапоцяцца, каб памяць пра таленавітага творцу, асабліва любімага дзецьмі, жыла і толькі мацнела. Конкурсамі, сустрэчамі з чытачамі, адметнымі экспазіцыямі адначаюць у нашай краіне юбілей аўтара знакамітых “Палескіх рабінзонаў” і іншых прыгодніцкіх аповесцей. Дарэчы, упрыгожыць пісьменніцкі парк дапамаглі супрацоўнікі ўнітарнага прадпрыемства"Мінскзеленстрой".
У 1930-м у Янкі Маўра выходзіць аповесць “Палескія рабінзоны”, якая зрабіла яго знакамітым ва ўсім Савецкім Саюзе. У айчыннай прыгодніцкай літаратуры гэта быў новы почырк пра рамантыку і пра тое, што яна ёсць не толькі ў заморскіх краінах. Двое сяброў-падлеткаў апынуліся адрэзанымі ад усяго свету на востраве сярод палескіх балот. Пакуль шукаюць дарогу дадому - знаёмяцца з унікальнай прыродай.
- “Палескія рабінзоны” – незвычайная гісторыя пра прыгоды і ўменне не здавацца нават у безвыходных сітуацыях, - першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах падкрэслівае актуальнасць твора і ў наш час. – Янка Маўр зрабіў класічны пасыл у будучыню, пакаленні новых дзяцей таксама хочуць быць рабінзонамі. Адкрываецца свет незнаёмага праз падарожжа ў родных мясцінах.
Такім чынам нашы дзеткі даведваюцца, што ў Беларусі ёсць шмат мясцін, не горшых за заморскія: “Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чым далёкія трапічныя лясы. Ёсць азёры і балоты, якія ўвесну робяцца морамі. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры”. Словам, прыгожую маем краіну!
![](/upload/iblock/258/qud4xmkyrpps9u9h9vqzzy36z283zcpb.jpg)
![](/upload/iblock/753/3w78rkws6qxqzcdlisn9w0qotj5oqsne.jpg)
![](/upload/iblock/cba/y1s5r8dox6z8r9dzuapv5zye90csds16.jpg)
![](/upload/iblock/98e/yyg8x6w9rdb404bc2wz20z0kge3o3nz4.jpg)
![](/upload/iblock/78f/2qppd75g2yy4l8ldimwvk1fr9ynxxnxi.jpg)
![](/upload/iblock/986/lqwft64z756i3d6j778f84lbu0mhu3d7.jpg)
![](/upload/iblock/ae9/qpngoigdqd51jh4sf1h2d84ekn092dsg.jpg)
![](/upload/iblock/fc1/x70wb71le2uzxe77w7cxvrwervgnlbsm.jpg)