Невядомыя здымкі з Першай сусветнай
29.07.2015 11:24:22
У жніўні 1915-га германскія войскі пачалі рашуча наступаць на беларускія землі, у напрамку на Вілейку і Маладзечна. Унікальныя фотаздымкі ў той час зрабіў наш зямляк Іосіф Стаброўскі.
Параненыя вайскоўцы з сястрой міласэрнасці
Некаторыя з тых здымкаў апублікаваў у беластоцкім месячніку вядомы радзімазнаўца Сяргей Чыгрын. Публікацыю я знайшоў сярод добрых паўтара дзясяткаў газет, часопісаў і альманахаў, якія безаплатна дасылаюцца нашымі суродзічамі з-за мяжы ў аддзел міжнароднай і сацыякультурнай дзейнасці Інстытута культуры Беларусі. Ёсць сярод іх і тры польскія выданні: беларускамоўны тыднёвік “Ніва”, польскамоўны квартальнік “Przegląd Wschodni” ды “мяшаны” (разнамоўны) месячнік “Czasopis” — гэтая назва гучыць па-польску і па-беларуску амаль аднолькава. Цяпер у аддзеле мінулагоднія выданні праглядаюцца дзеля адбору публікацый для змяшчэння на сайце “Беларускае замежжа”, і знаходзяцца проста сенсацыйныя публікацыі.
Так, у леташнім жнівеньскім нумары беластоцкага часопіса ўвагу прыцягвае ўкладыш, які выдзелены жоўтым колерам паперы, з ілюстраваным артыкулам слонімскага пісьменніка Сяргея Чыгрына “Крывавым следам Першай сусветнай вайны”. Аўтару ўдалося выявіць неапублікаваныя раней здымкі, зробленыя ў час вайны Іосіфам Стаброўскім.
Хто ж такі Іосіф (Язэп у часопісе) Стаброўскі? Ён пражыў амаль стогадовае (1870—1968) жыццё. Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе, а потым і ў Александрыйскім артылерыйскім вучылішчы, дзе пазнаёміўся з будучым вядомым рускім пісьменнікам Аляксандрам Купрыным. Наш зямляк перапісваўся з Львом Талстым, і калі на апошняга былі ганенні з боку царскага ўрадам, напісаў яму шчыры ліст у падтрымку пісьменніка.
Прозвішча Іосіфа Стаброўскага як археолага і збіральніка гістарычных каштоўнасцяў часта сустракаецца ў беларускіх даведачных крыніцах. Але С. Чыгрыну ўдалося выявіць новыя біяграфічныя факты. Аказваецца, Іосіф Стаброўскі быў мабілізаваны на Першую сусветную вайну і даслужыўся на ёй да палкоўніка, атрымаў многа ардэноў і медалёў. “З пачаткам Першай сусветнай вайны Язэп Стаброўскі прыступіў да фарміравання 55-й артылерыйскай брыгады, якую і ўзначаліў,” — піша даследчык у адной са сваіх публікацый.
А як вопытны фатограф наш суайчыннік — нарадзіўся Іосіф Стаброўскі пад Слонімам — актывізаваўся ў жніўні 1915-га, пасля так званага Свянцянскага прарыву. Тады, акурат сто гадоў назад, германскія войскі пачалі рашуча наступаць на беларускія землі, у напрамку на Вілейку і Маладзечна. Стаброўскі фіксаваў ваенныя дзеянні — і трагічныя, як пасля ці не першага прымянення хімічнай зброі, і вясёлыя, як салдацкія танцы паміж атакамі. Адзін са здымкаў, узятых з беластоцкага часопіса, паўтараем у “Голасе Радзімы”.
Напісаўшы тэкст, я вырашыў пазваніць у вядомы на Гродзеншчыне Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага, даведацца: што ў іх новага? Супрацоўнікі расказалі, што да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны, 1 жніўня 2014-га, стварылі стацыянарную выставу з фондаў музея, на якой былі прадстаўлены дакументы таго часу, фатаграфіі, акупацыйныя грошы 1915-1916 гадоў і лісты з фотаздымкамі з альбома Іосіфа Стаброўскага “Жахі вайны”. Выстава праходзіла ў выставачнай зале музея па вул. Савецкай, 10. Пра тое, дарэчы, ёсць інфармацыя і на сайце музея ў інтэрнэце. Там жа чытаем: “Музей заснаваны археолагам і краязнаўцам, ураджэнцам вёскі-маёнтка Орлавічы (На той зямлі, дарэчы, па ягоным жаданні гэты вялікі чалавек і быў пахаваны. — Аўт.) Слонімскага павета Іосіфам Іосіфавічам Стаброўскім. Патомны шляхціц, палкоўнік рускай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, ён усё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню і збору гісторыі сваёй радзімы. Менавіта яго этнаграфічныя, нумізматычныя, мінералагічныя ды іншыя калекцыі склалі аснову першай музейнай экспазіцыі ў Слоніме. Упершыню музей адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў 20 верасня 1929 года. (Некаторыя крыніцы сцвярджаюць: урачыстае адкрыццё музея адбылося ў прысутнасці прэзідэнта Польскай рэспублікі Ігнація Масціцкага. — Аўт.) Яго экспазіцыя і фонды ўключалі ў сябе 5 тысяч экспанатаў. У 1957 годзе музей атрымаў двухпавярховы будынак на плошчы Леніна, дом №1, дзе знаходзіцца і па сёння”.
Памяць пра абаронцу Айчыны, руплівага збіральніка і зберагальніка айчыннай гісторыі Іосіфа Стаброўскага ўшанавана і адпаведнай мемарыяльнай дошкай на будынку музея — а яго штогод наведваюць больш за 30 тысяч чалавек. Каштоўныя здымкі бацькі, якія перадала ў музей дачка, заховаўюцца там у вялізным альбоме. У якім, спадзяюся, нас яшчэ чакаюць і новыя знаходкі.

Адам Мальдзіс