Продажы кватэр у Мінску сталі рэкорднымі за апошнія 20 гадоў
29.12.2017 07:50:28
Адыходзячы год для многіх быў адзначаны здзейсненай марай аб куплі ўласнага жылля. Пад бой курантаў свята ў новых кватэрах сустрэнуць тысячы беларусаў па ўсёй краіне. Дарэчы, 2017-ы ўстанавіў новы рэкорд на рынку жылля: у Мінску была прададзена максімальная колькасць кватэр за апошнія дваццаць гадоў. Карэспандэнт «Р» высвятляла, ці варта чакаць росту цэн на нерухомасць, колькі крэдытаў узялі грамадзяне на рашэнне кватэрнага пытання і ці застанецца высокім попыт на жыллё ў новым годзе.
Крэдыт, якi дае кватэру
Год яшчэ не скончыўся, але ўжо відавочна: вынік продажу кватэр у Мінску ўжо перакрыў леташні рэкорд. Па даных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, па стане на 28 снежня ў сталіцы было прададзена 15 482 кватэры. За ўвесь 2016-ы лічба склала 15 398, і на той момант гэта быў самы высокі паказчык за апошнія дваццаць гадоў. Зрэшты, прыкметнае ажыўленне на рынку назваць нечаканым нельга.
Адыходзячы год быў даволі стабільным у эканамічным плане: стаўка рэфінансавання зніжалася восем разоў і ўпала са студзеня на 6 працэнтных пунктаў. Натуральна, гэта адбілася і на жыллёвых крэдытах: сярэдняя стаўка па іх цяпер складае 12—14% гадавых, хоць яшчэ ў пачатку года гэтыя лічбы перавышалі 18%. Кіраўнік «Твая сталіца. Навабудцэнтр» Наталля Радзеня лічыць патаннеўшыя крэдытныя рэсурсы добрай дапамогай для тых, хто планаваў купіць жыллё:
— Зніжэнне стаўкі рэфінансавання прывяло да таго, што пакупнікі перасталі сябе абмяжоўваць толькі мінімальнымі патрабаваннямі і пачалі разглядаць магчымасці паляпшэння жыллёвых умоў і нават набыццё больш прасторных і камфортных кватэр. Хоць яшчэ ў пачатку года недавер да крэдытаў быў даволі вялікім. Аднак потым лік пакупнікоў, якія адважыліся на прыцягненне крэдытных сродкаў, рос вельмі хутка.
Так, паводле экспертных ацэнак, кожная чацвёртая кватэра на другасным рынку ў гэтым годзе куплялася ў крэдыт. Што тычыцца рынку новабудоўляў, то доля «крэдытных» пакупнікоў па здзелках агенцтва «Твая сталіца» ў лістападзе перавысіла 50%. Сярэдняя сума крэдыту ў 2017-м складала 55—60 тысяч рублёў. Мінімальныя сумы пачыналіся ад 17,5 тысячы рублёў, максімальныя дасягалі 103 тысяч рублёў.
У той жа час, канстатуе Наталля Радзеня, рэнтабельнасць забудоўшчыкаў знаходзілася на досыць нізкім узроўні. У гэтай сітуацыі яны імкнуліся патроху павялічваць рэнтабельнасць за кошт павышэння цэн, пры гэтым не дапускалі зніжэння аб'ёмаў продажу. У выніку ў параўнанні са снежнем мінулага года цэны на новабудоўлі выраслі на 2—13%. Больш за ўсё падаражэлі кватэры класа «Камфорт».
«Камфорт» лепш за «эканом»
У лістападзе попыт па ўсіх сегментах на рынку новабудоўляў прыкметна знізіўся. А вось павышэнне цэн эксперты агенцтва «Твая сталіца» лічаць неабгрунтаваным:
— Нават пры захаванні ставак па крэдытах на бягучым узроўні мы лічым павышэнне цэн неабгрунтаваным. Па асобных праектах, магчыма будзе так, зыходзячы з іх запатрабаванасці ці іншых фактараў. Але асноўны попыт у 2018 годзе будзе канцэнтравацца на мінімальных па цане кватэрах, а значыць, павышэнне цэн будзе ў большасці выпадкаў кампенсавацца зніжэннем продажу.
Што тычыцца якаснай структуры рынку новабудоўляў, асноўная доля дамоў па-ранейшаму адносіцца да класа «стандарт». На другім месцы, на здзіўленне, знаходзіцца не клас «эканом», а клас «камфорт». Замыкае спіс самы малы з прысутных на рынку класаў — «прэстыж». Новабудоўляў «люкс» на рынку Мінска так і не з'явілася. Нягледзячы на тое, што колькасць праектаў у параўнанні з канцом 2016-га зменшылася прыкладна на 13%, падставы для турботы няма. Шмат у чым гэта абумоўлена павелічэннем колькасці аб'ектаў, якія ўзводзяцца не як асобныя дамы, а ў складзе жылых комплексаў.
konoga@sb.by
Забудоўшчыкі пачалі паступова павышаць цэны.