Читатели рассказывают о том, что их волнует
09.12.2016 00:06:48
Звяртаецца да вас былы жыхар в. Зарой Дзятлаўскага раёна. Хачу расказаць пра падзеi, якiя адбывалiся ў нашай вёсцы ў гады Вялiкай Айчыннай вайны.
Мiрнае жыццё было прыпынена ровам матораў нямецкiх бамбардыроўшчыкаў з крыжамi на баках, якiя рухалiся з захаду на ўсход. Вяскоўцы адразу падумалi пра нядобрае. 25 — 26 чэрвеня 1941 года нямецкiя салдаты з’явiлiся на нашай тэрыторыi i ўстанавiлi тут «новы парадак». У жыхароў немцы забiралi прадукты харчавання: малако, мяса, яйкi. Па вузкакалейнай чыгунцы вывозiлi ў Германiю людзей i скацiну. У часы акупацыi з вёскi Зарой на прымусовыя работы ў Германiю былi вывезены Сас (Кашча) Ганна Iванаўна, Сас Iван Сцяпанавiч, Янушкевiч Надзея Данiлаўна, Янушкевiч Iван Данiлавiч, Мацко Сямён Сямёнавiч, Мацко Мiкалай Iванавiч, Цiхановiч Сцяпан Канстанцiнавiч, Раманюк Серафiма Дзмiтрыеўна.
Паколькi ў вёсцы была чыгуначная станцыя, то ў ёй размясцiўся нямецкi гарнiзон. Быў назначаны нямецкi камендант, пры iм былi дзве жанчыны–перакладчыцы. Нямецкiмi ўладамi былi назначаны бургамiстр i солтыс. Людзi, у залежнасцi ад колькасцi членаў сям’i, абавязаны былi здаваць акупацыйным уладам прадукты харчавання, зерне, бульбу. Тым вяскоўцам, якiя здавалi больш назначанага, выдавалi тканiну на пашыў адзення, прылады працы.
Падчас акупацыi на нашай тэрыторыi базiраваўся партызанскi атрад «Кастрычнiцкi» пад камандаваннем Вiктара Панчанкава. У сферы яго дзейнасці былi шасейныя дарогi Лiда — Навагрудак, Навагрудак — Наваельня i чыгунка Навагрудак — Наваельня. 17 лютага 1944 года для падаўлення партызанскага руху ў Навагрудак прыбыла група казакоў з казачага стану пад камандаваннем палкоўнiка Медынскага ў колькасцi 400 чалавек. 29 лютага 1944 года дадаткова прыбыла група 1–й Данской сотні сотнiка Iзвозчыкава ў в. Кусцiна i Кашалёва ў колькасцi 120 казакоў i двух афiцэраў, 2–я Кубанская сотня харунжага Ананька ў в. Зарой у колькасцi 135 казакоў i 3 афiцэраў, 3–я Данская сотня сотнiка Касцюрына ў в. Кашалёва ў колькасцi 108 казакоў i 3 афiцэраў, 4–я Кубанска–Церская сотня харунжага Дзмiтрыева ў в. Кузьмiчы ў колькасцi 127 чыноў, 5–я запасная сотня харунжага Казлова ў в. Кузьмiчы ў колькасцi 154 чыноў, усяго 655 чалавек.
2–я Кубанская сотня харунжага Ананькi — 135 казакоў — раскватаравалася ў в. Зарой па хатах. Некаторыя казакi былi з сем’ямi, маёмасцю i коньмi. На гасцiнцы, на скрыжаваннi дарог казакi ўзвялi 2 бункеры з бярвенняў для кулямётаў i адзiн у пачатку вёскi, з боку Навагрудка, ад чыгуначнага пераезда. У вёсцы была ўстаноўлена каменданцкая гадзiна. Людзям, якiм трэба было схадзiць у суседнюю вёску да родных, прыходзiлася звяртацца за дазволам да бургамiстра. Дазвол даваўся толькi на адпаведны час.
У вялiкiм гумне Кур’яна Макара размясцiлi царкву. У царкве знаходзiлiся праваслаўныя iконы, iканастас, з вёскi Стараельня прывезлi царкоўны звон. Бацюшка жыў у асобнай хаце. Затрыманнем i дазнаннем людзей, якiх падазравалi ў злачынствах, займалiся два казакi, якiя жылi ў хаце двух адзiнокiх сясцёр. Каля гасцiнца была размешчана панская лядоўня, у якой «за польскiм часам» складвалi лёд для захоўвання сыроў. Лядоўня мела памеры 5 х 5 метраў, глыбiня — 2 метры. У лядоўнi для правядзення катаванняў казакi ўбiлi ў зямлю завостраныя дубовыя калы. Два гэтыя казакi днём адпачывалi, а ноччу праводзiлi допыты затрыманых людзей, а затым здзеквалiся з iх. Мясцовыя жыхары начамi чулi крыкi i стогны людзей. Лядоўня знаходзiлася паблiзу гасцiнца Навагрудак — Ятра. Унiзе, за лядоўняй, жыў дзед Паўлюк, якi пазней расказваў пра гэтыя крыкi i стогны. Жыхарка вёскi Зарой Раманюк (Субоцкая) Вера Iванаўна ў той час была маленькай дзяўчынкай. Аднойчы яна з сястрой палола бульбу недалёка ад той лядоўнi. Побач раслi кусты. Калi дзяўчынкi блiзка падышлi да лядоўнi, то ўбачылi каля 10 акрываўленых, замардаваных целаў, якiя ляжалi ў лядоўнi на зямлi. Адно цела было надзета на кол. Вера і яе сястра, убачыўшы гэта, спужалiся, пабеглi дадому i расказалi пра ўбачанае свайму бацьку Субоцкаму Iвану.
Казакi з вёскi Янавiчы прывезлi ў цэнтр нашай вёскi разабраны дом i пабудавалi для сябе штаб. А за штабам пабудавалi з дошак пляцоўку, дзе вечарамi танцавалi казацкiя танцы з шаблямi. Да мясцовых жыхароў, па загадзе каменданта, адносiлiся спакойна. А рабаўнiцтвам займалiся ў суседнiх вёсках. Былi выпадкi, што людзi, якiх абрабавалi казакi, звярталiся са скаргамi да каменданта, i ён караў казакоў. У чэрвенi 1944 года вяскоўцы ўжо чулi ад партызан, што лiнiя фронта рухаецца на захад i што хутка будзе вызваленне. Аб наблiжэннi савецкiх войскаў пачулi i казакi. Яны хутка пачалi збiрацца i цiха пакiдаць вёску разам з маёмасцю, накiроўваючыся ў бок Дварца i далей — на Слонiм.
Летам 1944 года наступiў доўгачаканы час вызвалення. З журнала баявых дзеянняў 334–га стралковага палка 120–й гвардзейскай стралковай дывiзii: «9 июля 1944 г. полк продолжил движение на юго–запад по маршруту Зарой, Кузьмичи, Баришино, Костюки, Даниловичи, Дворец».
Цяпер на тым месцы, дзе былi закатаваны людзi, стаiць помнiк, на якiм высечаны прозвiшчы загiнуўшых: Дзям’янчык Казiмiр Антонавiч, Верамейка Фёдар Iларыёнавiч, Данiльчык Аляксандра Раманаўна, Данiльчык Марыя, Данiльчык Раман. Пiваварчык Аляксандр Аляксандравiч 1916 г.н. з в. Янавiчы, партызан атрада «Кастрычнiцкi», быў закатаваны казакамi ў в. Зарой у чэрвенi 1944 г. Памяць аб загiнуўшых ушаноўваюць вучнi мясцовай школы, якiя прыбiраюць каля помнiка i ўскладаюць да яго кветкi.
З павагай, Георгiй ШАРАЎ.
Навагрудак.
Добром за добро
Обращаюсь в «СБ» с надеждой, что мое письмо прочтут тысячи читателей из разных уголков Беларуси.
Я нетрудоспособный инвалид I группы с детства, отсюда и маленькая пенсия, и низкий уровень жизни. Огромную роль в моей судьбе сыграли мама Инна Константиновна Иокша и коллектив Осиповичской спецшколы–интерната.
С раннего детства было понятно, что я работать никогда не буду. Диагноз ДЦП не позволит. Когда я окончил школу, чтобы обеспечить достойный уровень жизни, начал обращаться на различные предприятия с просьбой о предоставлении спонсорской помощи. Большая часть предприятий и организаций удовлетворяла мою просьбу, несмотря ни на какие экономические трудности. Считаю, пришло время от меня сказать им огромнейшее спасибо.
Особую благодарность выражаю ОАО «Витязь», ЗАО «Атлант», РУП «Белтелеком», ОАО «Беларуськалий», компании «Спатрейдинг», УП «Стальная линия», а также ИП Д.А.Куприянову. Спасибо Солигорскому райисполкому в лице председателя А.Б.Римашевского, районному Совету депутатов и его председателю Л.А.Клишевич, начальнику управления по труду, занятости и соцзащите Солигорского райисполкома Н.А.Новиковой.
Отдельное спасибо Минскому областному исполнительному комитету.
Вячеслав ИОКША.
Солигорск.
Советская Белоруссия № 237 (25119). Пятница, 9 декабря 2016