Почему загаданные в Новый год желания остаются неисполненными
06.01.2023 15:44:00
Марина КУЗЬМИЧ
Чаму жаданні, загаданыя на Новы год, часам так і застаюцца нерэалізаванымі
Мітусіліся перад чароўным навагоднім святам, гатавалі смачныя стравы, частавалі блізкіх і гасцей, а цяпер думаем, як жа адпачыць ад віхуры клопатаў і мітусні. І тут кожны можа задаць пытанне: а дзе ж той цуд, якога ўсе так чакалі? Нешта падказвае, што яно можа застацца без адказу. Чаму? Паспрабуем разабрацца.
Адзін знаёмы псіхолаг адказаў мне на гэта пытанне так: «Здараецца, людзі самі не вераць у новае жыццё з 1 студзеня. Проста ім зручна так думаць». Многія так і жывуць у чаканні «першастудзенскага цуда». Малююць сабе мары аб тым, што дзеці пачнуць добра вучыцца, а новы аўтамабіль па ўзмаху чарадзейнай палачкі сам заедзе ў гараж. Людзі так могуць і ўвесь год пражыць на абяцаннях, дадзеных самім сабе: «Хутка, зусім хутка я абавязкова пачну нешта рабіць для таго, каб стаць больш паспяховым і шчаслівым», — але спіс мар так і працягвае заставацца ў застылым стане. Правільна, навошта напружвацца? Час выканання жаданняў наступіць сам сабой. Усё па волі казачных персанажаў або вышэйшых сіл зайграе па-новаму. Ці я памыляюся?
Нешта падказвае: мала хто з вас, паважаныя прыхільнікі нашай прызбы, склаўшы свой спіс жаданняў на Новы год, прапісаў выразныя крокі для таго, каб яны ажыццявіліся. Хто паспрачаецца з тым, што любыя змены ў жыцці — гэта паўнавартасная праца над сабой і выхад з зоны камфорту? А каму захочацца яго губляць, хоць і на непрацяглы час? Скардзіцца на лёс, на бацькоў ці «другіх палавін» значна прасцей.
Такія думкі прыйшлі ў галаву напярэдадні Новага года, калі мой сусед, сустрэўшы на вуліцы, падзяліўся сваёй трагедыяй: прама перад святам ад яго з палюбоўнікам збегла жонка. Няшчасны Ігарок сам не свой ад жаху і ўсведамлення, што яго бязлітасна кінулі, плакаў, скардзіўся і казаў: яму ўсяго 45 год, яшчэ не позна па-сапраўднаму быць каханым. Не вытрывала я мужчынскіх слёз — спытала, на што ён сам гатовы пайсці для таго, каб нанова пабудаваць сваё шчасце. Па-першае, зразумець: калі сям’я разбурана, не варта адчайвацца, ужо сёння распачаць, што можаш зрабіць для таго, каб выратаваць сябе духоўна, і што немалаважна, скіраваць сваю энергію на выхаванне сына. А далей і сапраўдная любоў знойдзецца! Галоўнае — не паддавацца на грэх, а ісці па шляху дабра і святла, пачынаць рабіць больш добрых спраў не для сябе, а для іншых.
Разам прыйшлі да высновы: каб змяніць нешта да лепшага, трэба вельмі хацець змяніцца самому і разумець, што адказнасць за асабістае жыццё ляжыць толькі на табе. І тут зусім няважна, перад якім святам загадаць жаданне. Галоўнае — вызначыць дату, да якой хочаш прыйсці, ужо нешта змяніўшы да лепшага. Таму варта арыентавацца на свой асабісты дэдлайн, а не на панядзелак або 1 ці 7 студзеня. Хоць даваць парады, кажуць, справа няўдзячная, суседу Ігарку ўсё ж параіла наладзіць сувязь з сынам ад яго першага шлюбу, з’ездзіць з падарункамі на Каляды, правесці час разам ды і наогул здружыць сыноў паміж сабой. Ён стаяў моўчкі, слухаў.
Цікава, з якімі вынікамі работы над сабой сусед прыйдзе перад наступнымі святамі. Відавочна адно: у цярплівым служэнні блізкім, самаахвярнасці, любові і крыецца здабыццё духоўнасці на жыццёвым шляху. Так што, упэўнена, сусед абавязкова са сваёй трагедыяй справіцца. А як сказаў адзін знаёмы святар, калі ступіў на шлях міру і спагады, то ўжо ніхто цябе з яго не саб’е, тым больш не параніць. Унутранае святло і дабрыня да ўсіх людзей не дазволяць гэтага зрабіць. Так што, прытаіўшы дыханне, сустракаем Куццю, з пачуццём радасці ў час Раства Хрыстова перажываем духоўную сустрэчу з Богам, але не чакаем дараванага хлеба, а стараемся тварыць сваё шчасце самі!
А пра што напярэдадні Вялікай Куцці думаеце вы?

Дорогие друзья! Подключайтесь к нашему диалогу. Задавайте вопросы, делитесь рассуждениями о наболевшем, высказывайте слова благодарности тому, кто помог вам, подставил плечо в трудную минуту. Присылайте отзывы на наши статьи, звоните на горячий телефон (8-017) 311-02-88, а также пишите в рубрики «Земляки», «Мир увлечений», «Путешествие по родным местам», «Хотим поделиться радостью»…
С нетерпением ждем ваших писем и звонков!