Родственники, земляки и Союз писателей Беларуси почтили память Алеся Бачило
04.04.2023 08:37:00
Елена БАСИКИРСКАЯ
Сёлета споўнілася 105 гадоў, як нарадзіўся беларускі паэт, драматург і перакладчык Алесь Бачыла. Яго памяць ушанавалі ў Мінску — творчую вечарыну арганізаваў Саюз пісьменнікаў Беларусі. А вучні Зазерскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна зрабілі кранальную паэтычна-музычную пастаноўку, дэкламавалі вершы паэта, спявалі песні. Зацінала дыханне ад вялікага старання, артыстызму і непадробленай шчырасці дзяцей — выхаванцы берагуць сваю спадчыну, а дапамагаюць ім у гэтым мудрыя настаўнікі. Менавіта непадалёку ад гэтых мясцін, у вёсцы Лешніца Пухавіцкага раёна, у 1918 годзе і нарадзіўся пясняр.
Выхоўваўся Алесь Бачыла ў сялянскай сям'і, падчас завочнай вучобы ў Мінскім настаўніцкім інстытуце рупліва выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай, Сінілаўскай школах Мінскага раёна. Пасля прызваны ў войска, дзе служыў да 1945 года. Падчас Вялікай Айчыннай быў сакратаром ваенкамата на Крымскім фронце, літсупрацоўнікам дывізіённай газеты «В бой за Родину!» (Варонежскі, 2-і Беларускі, 1-ы Прыбалтыйскі франты).
Вайна доўга пякла яму сэрца, думкі пра яе не пакідалі на працягу ўсяго жыцця і адбіваліся рэхам у творчасці: «Таму на сэрцы вельмі ж неспакойна. // І кожным днём яшчэ здаецца мне, // Што гэтак лёгка не ўзнікалі б войны, // Каб людзі ведалі ўсю праўду аб вайне».
Менавіта на фронце пісьменнік пазнаёміўся з будучай жонкай.
— У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі, акрамя ваенных фотаздымкаў Яўгеніі Яфрэмаўны, захоўваецца рукапіс яе ўспамінаў — у агульным сшытку і ў блакноце, — канкрэтызуе старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. — Таксама ў фондах з франтавой біяграфіяй Алеся Бачылы ёсць і некаторыя фотаздымкі, дзе ён сярод сяброў па рэдакцыі дывізіёнкі, з франтавымі таварышамі.
Вучні Зазерскай сярэдняй школы.
У мірны час плённа працаваў у «Настаўніцкай газеце», «ЛіМе», часопісе «Полымя», выдавецтве «Мастацкая літаратура». Кніга паэта «Шляхі» выйшла ў пасляваенным 1946-м, хаця з першымі публікацыямі, напрыклад, у часопісах «Чырвоная змена», «Піянеры Беларусі» выступіў даволі рана.
— Паэт друкаваўся не так ужо і шмат, але ва ўсе гады імкнуўся працаваць роўна і даволі інтэнсіўна, — адзначае Алесь Карлюкевіч. — Пра гэта сведчыць архіў Алеся Бачылы, значная частка якога захоўваецца ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі. Цэнтр асветніцкай установы знаходзіцца ў вёсцы Блонь, непадалёку ад Мар'інай Горкі. У самой жа Мар'інай Горцы — карцінная галерэя музея. Тут размяшчаюцца яго фонды, тут і літаратурны пакой паэта. Усе матэрыялы, якія старанна захоўвала жонка Яўгенія Яфрэмаўна, перадаў у музей сын Барыс Аляксандравіч. Адбылося гэта на пачатку 2000-х.
— Песня на яго словы «Радзіма мая дарагая» нароўні з гімнам нашай краіны. Доўгі час яна заклікала да працоўнага дня суайчыннікаў па Беларускім радыё. Сёлетні год юбілейны не толькі з дня нараджэння. З таго часу, як пісьменнік адышоў у іншы свет, мінула акурат 40 гадоў, але нашчадкі памятаюць яго слаўнае імя. Самуіл Маршак пісаў: «Пусть шумит, грохочет непогода, // Все равно, спеша в мою Москву, // Я проживу еще четыре года, // Когда всю жизнь до грамма проживу». Алесь Бачыла пражыў 40 гадоў і жыве далей разам з намі.
Ушаноўваюць яго памяць і нашчадкі, якім прыемна ўсведамляць, што яны з паэтавага роду.
— Вельмі рады, што майго дзядулю памятаюць, што яго справа жыве, — падкрэсліў унук Арцём Бачыла. — На жаль, не быў з ім знаёмы асабіста, бо нарадзіўся ў 1986 годзе, а дзед памёр у 1983-м. Тым не менш пераняў ад яго ў спадчыну любоў да беларускай мовы і нават спрабаваў пісаць песні. На грамадскае абмеркаванне іх не выношу, больш займаюся творчасцю для сябе і родных.
А вось другога ўнука назвалі ў гонар дзеда — Алесем. Ён падзяліўся самымі цёплымі ўспамінамі, як прыходзіў да дзядулі кожную нядзелю ў госці, разам рабілі ўрокі:
— Ва ўсім дапамагаў, быў вельмі кемлівым, разумным. Вучыў мяне размаўляць па-беларуску, але рана сышоў з жыцця: яму было ўсяго 64 гады. У якасці адпачынку любіў павудзіць рыбу.
Старэйшая ўнучка Валянціна Анупрыенка добра памятае дзядулю і бабулю:
— Бабуля цудоўна гатавала, іграла на піяніна, была выдатнай апавядальніцай, выкладала ўрокі працоўнага навучання ў школе. Яна родам з Каўказа. Скончыла школу і ў 17 гадоў пайшла на фронт, там з дзядулем і пазнаёміліся. Дзеда прыгадваю прыгожым, статным. Як зараз перад вачыма — у капелюшы, паліто, заўсёды стрыманы, сумленны, прыстойны. Помню, як ён з сябрамі выпраўляўся на прагулку па галоўным мінскім праспекце ў бок парка Янкі Купалы. Прысвячаў бабулі вершы, многа часу ўдзяляў творчасці, для гэтага ў яго быў асобны кабінет. І калі мы, дзеці, намерваліся свавольнічаць, нас заўсёды папярэджвалі: маўляў, цішэй, дзядуля працуе.
Унучка Валянціна скончыла ўніверсітэт прыкладной матэматыкі, унук Арцём па спецыяльнасці інжынер, праўнучка — эканаміст. Карацей, амаль уся радня Алеся Бачылы звязала жыццё з дакладнымі навукамі, між тым да гуманітарнай сферы ўсе маюць вялікую павагу, шануюць памяць пра дзядулю. Трывалая повязь у Алеся Бачылы з Пухавіччынай. Землякі адзначаюць кожны юбілей паэта, адна з вуліц Мар'інай Горкі носіць яго імя. Менавіта мясцовыя жыхары парупіліся аб выданні паэтычнай спадчыны Алеся Бачылы, і кніга «Радзіма мая дарагая» ўбачыла свет у тагачасным выдавецтве «Літаратура і мастацтва».
— Несумненна, развіццю літаратурна-краязнаўчай работы ў асэнсаванні спадчыны Алеся Бачылы, яго месца ў гісторыі і яго малой радзімы, і беларускай літаратуры спрыяе наяўнасць архіва паэта ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі, магчымасць карыстацца ўнікальнымі цікавымі дакументамі, — канкрэтызуе Алесь Карлюкевіч. — У фондах знаходзяцца ў тым ліку творы Алеся Бачылы. Гэта падборка вершаў, рукапіс зборніка «Белы бярэзнік» (з праўкамі аўтара), які з'яўляецца адным з найбольш яркіх. Захоўваюцца тут і лібрэта да оперы «Калючая ружа», праграма да яе і рукапіс «Калючай ружы», афіша рэпертуару тэатра оперы і балета на сезон-1961/62, а таксама іншыя матэрыялы, якія сведчаць пра зацікаўленасць паэта тэатрам.
Дзякуючы трохтомніку, які выйшаў у 1986—1987 гадах (на жаль, Алеся Бачылы ўжо не было ў жывых), можна прасачыць шматгранны талент творцы. У выданні — вершы, паэмы, лібрэта, пераклады, літаратуразнаўчыя артыкулы. Багатая і кранальная спадчына ў славутага сына беларускай зямлі.
Матчына мова
Жывое ў вяках беларускае слова —
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі «мужыцкаю мовай»,
А нам жа ты матчынай мовай была.
І самай прыгожай, і самаю мілай,
Той маці, што шыла нам світкі з радна,
Што ўлетку на рэчцы палотны бяліла,
А ўвосень авёс дажынала адна.
Той маці, што зімамі кросны снавала,
Што з самай калыскі, як толькі магла,
Сумленнасці, праўдзе, дабру навучала,
Старанна ад розных хвароб берагла.
Прыеду дадому... І што за праява...
Пачую гаворку, ці песню, ці верш —
Здаецца са мной размаўляеш ласкава,
І сцежкаю поруч са мною ідзеш.
У маках чырвоных гарыць прыгуменне...
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.
Радзіма мая дарагая
Радзіма мая дарагая,
Ты ў шчасці жаданым жыві!
Я сэрцам табе прысягаю
У шчырай сыноўняй любві!
На рэках шырокіх і нівах,
Заводах, будоўлях — наўсцяж
Народ наш працуе руплівы
І край ўзвышаецца наш.
Навокал жыццё расцвітае —
І песня ўзлятае сама:
Мне лепей ад роднага краю
Нічога на свеце няма.
Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ў нас сёння адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажару вайны.
Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві.
Радзіма мая дарагая,
Красуйся і ў шчасці жыві!
basikirskaya@sb.by
З жонкай пазнаёміўся на фронце
Алесь Бачыла — аўтар многіх зборнікаў паэзіі, такіх, напрыклад, як «Шляхі», «Зоры вясеннія», «Юнацтва», «Тры багіні», «Паэмы тугі». Напісаў лібрэта да аперэты «Паўлінка», а таксама да опер «Яснае світанне», «Калючая ружа», «Зорка Венера»... Перакладаў шмат паэзіі з рускай, украінскай, латышскай моў, але галоўнае, што ягоныя радкі на слыху: «Радзіма мая дарагая, // Ты ў шчасці жаданым жыві! // Я сэрцам табе прысягаю // У шчырай сыноўняй любві!» Гэтая песня доўгі час была пазыўнымі Беларускага радыё, аўтар яе слоў — Алесь Бачыла, а музыку напісаў народны артыст Беларусі Уладзімір Алоўнікаў. «Жывое ў вяках беларускае слова — // Народа душа і народа хвала. // Цябе абзывалі «мужыцкаю мовай», // А нам жа ты матчынай мовай была» — верш «Матчына мова» таксама ў ліку лепшых і першых па цытаванні ў айчыннай літаратуры.Выхоўваўся Алесь Бачыла ў сялянскай сям'і, падчас завочнай вучобы ў Мінскім настаўніцкім інстытуце рупліва выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каралішчавіцкай, Сінілаўскай школах Мінскага раёна. Пасля прызваны ў войска, дзе служыў да 1945 года. Падчас Вялікай Айчыннай быў сакратаром ваенкамата на Крымскім фронце, літсупрацоўнікам дывізіённай газеты «В бой за Родину!» (Варонежскі, 2-і Беларускі, 1-ы Прыбалтыйскі франты).
Вайна доўга пякла яму сэрца, думкі пра яе не пакідалі на працягу ўсяго жыцця і адбіваліся рэхам у творчасці: «Таму на сэрцы вельмі ж неспакойна. // І кожным днём яшчэ здаецца мне, // Што гэтак лёгка не ўзнікалі б войны, // Каб людзі ведалі ўсю праўду аб вайне».
Менавіта на фронце пісьменнік пазнаёміўся з будучай жонкай.
— У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі, акрамя ваенных фотаздымкаў Яўгеніі Яфрэмаўны, захоўваецца рукапіс яе ўспамінаў — у агульным сшытку і ў блакноце, — канкрэтызуе старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. — Таксама ў фондах з франтавой біяграфіяй Алеся Бачылы ёсць і некаторыя фотаздымкі, дзе ён сярод сяброў па рэдакцыі дывізіёнкі, з франтавымі таварышамі.
У мірны час плённа працаваў у «Настаўніцкай газеце», «ЛіМе», часопісе «Полымя», выдавецтве «Мастацкая літаратура». Кніга паэта «Шляхі» выйшла ў пасляваенным 1946-м, хаця з першымі публікацыямі, напрыклад, у часопісах «Чырвоная змена», «Піянеры Беларусі» выступіў даволі рана.
— Паэт друкаваўся не так ужо і шмат, але ва ўсе гады імкнуўся працаваць роўна і даволі інтэнсіўна, — адзначае Алесь Карлюкевіч. — Пра гэта сведчыць архіў Алеся Бачылы, значная частка якога захоўваецца ў Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі. Цэнтр асветніцкай установы знаходзіцца ў вёсцы Блонь, непадалёку ад Мар'інай Горкі. У самой жа Мар'інай Горцы — карцінная галерэя музея. Тут размяшчаюцца яго фонды, тут і літаратурны пакой паэта. Усе матэрыялы, якія старанна захоўвала жонка Яўгенія Яфрэмаўна, перадаў у музей сын Барыс Аляксандравіч. Адбылося гэта на пачатку 2000-х.
Дзедавы ўнукі
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Васіль Шырко падчас працы на тэлебачанні некалькі разоў сустракаўся з Алесем Бачылам і захаваў пра гэта самыя прыемныя ўражанні. Імі і падзяліўся на памятнай сустрэчы:— Песня на яго словы «Радзіма мая дарагая» нароўні з гімнам нашай краіны. Доўгі час яна заклікала да працоўнага дня суайчыннікаў па Беларускім радыё. Сёлетні год юбілейны не толькі з дня нараджэння. З таго часу, як пісьменнік адышоў у іншы свет, мінула акурат 40 гадоў, але нашчадкі памятаюць яго слаўнае імя. Самуіл Маршак пісаў: «Пусть шумит, грохочет непогода, // Все равно, спеша в мою Москву, // Я проживу еще четыре года, // Когда всю жизнь до грамма проживу». Алесь Бачыла пражыў 40 гадоў і жыве далей разам з намі.
Ушаноўваюць яго памяць і нашчадкі, якім прыемна ўсведамляць, што яны з паэтавага роду.
Васіль Шырко. |
Арцём Бачыла. |
Алесь Бачыла. |