Нашчадкі волатаў
30.04.2013 10:08:00
Як толькі абвясцілі імя зубраняці — талісмана чэмпіянату свету па хакеі, карэспандэнт “НГ” накіраваўся ў вёску Валаты на Случчыне шукаць карані старажытных асілкаў, а магчыма, і ўсіх беларусаў
“Валаты — вёска ў Казловіцкім сельсавеце. Назва ад слова “волат” — дужы, вялікага росту і сілы чалавек. Вядомы этнограф М. Каспяровіч лічыў волатаў продкамі сучасных беларусаў...”
Так гаворыцца ў гісторыка-дакументальнай хроніцы гарадоў і раёнаў Беларусі, прысвечанай старажытнай Слуцкай зямлі... Ці мае вывад вучонага пад сабой глебу? З гэтай думкай я і спецыяліст мясцовага сельвыканкама Святлана Баранава накіраваліся ў вёску, назва якой у апошні час набыла яшчэ і спартыўнае гучанне, — цяпер яна, лічы, “радзіма” зубраняці — талісмана чэмпіянату свету па хакеі, якое атрымала імя Волат.
— Так, мне маці таксама казала, што колісь тут жыў высокі, дужы чалавек, сапраўдны волат, ад якога і пайшла назва нашай вёскі, — згаджаецца 76-гадовая Марыя Дзенісеня.
Старэйшы за яе на чатыры гады Якаў Качур, сусед з дому насупраць, абдымае жанчыну, кажа, што ў маладосці і ён быў волатам, нават заляцаўся да Марыі. Дадае: калісьці яны працавалі ў мясцовым калгасе “Чырвоны волат”, які славіўся ўраджаямі.
У маладзейшага насельніка вёскі іншая версія: назву вёсцы далі некалькі дубоў-волатаў, што раслі на гэтым месцы.
Як бы там ні было, усё зводзіцца да аднаго: зямля гэтая, на мяжы Слуцкага і Салігорскага раёнаў, здольная надаваць магутную сілу ўсім і ўсяму, што на ёй жыве. Яскравы прыклад таму — Вольга Качур. Чаго толькі ні перажыла жанчына за свае 86 гадоў! Калектывізацыю і бандыцкія налёты, вайну і аднаўленне зруйнаванай краіны, цяжкую працу ў полі і на ферме... Аднак на свой лёс Вольга Нікіфараўна не скардзіцца. Размаўляе з гумарам. Выпісвае газету і чытае яе без акуляраў. Памятае гады, дні нараджэння не толькі дзяцей, але і дзясятка ўнукаў. Трымае дваццаць курэй. Зараз у бабулі надзённыя клопаты: прарошчвае насенне бульбы для пасадкі. Потым будзе палоць, даглядаць на радасць сабе і дзеткам...
Праўда, пры сваёй гучнай назве вёска Валаты ніколі не вызначалася вялікімі памерамі. У пачатку ХХ стагоддзя ў шаснаццаці яе дварах пражывала 120 жыхароў. З усіх дзяржаўных устаноў працавала пачатковая школа, ды і яе даўным-даўно не стала. Паўтара дзясятка гадоў таму ў Валатах жылі 45 чалавек. Сёння — толькі 12 месцічаў, з якіх на зіму заставаліся ўсяго чацвёра, астатнія грэліся ў гарадскіх кватэрах дзяцей, а цяпер пакрысе вяртаюцца ў родныя сядзібы.
— Але мы нікога не забываем, — расказвае паштальён Надзея Варашкевіч. — Я нашу газеты, пенсію, прымаю заказы на дастаўку неабходных тавараў.
У гэтыя веснавыя дні Валаты ажывіліся шматгалоссем. У пачатку года ў вёсцы было паўсотні трусоў, шэсць дзясяткаў свіней, каля сотні гусей, курэй. Цяпер хатняй жыўнасці прыбавілася. Не толькі ў дварах пенсіянераў, што вярнуліся з “зімовых канікул”.
— Паглядзіце, колькі тут гусей, курэй, а яшчэ ёсць і свінні, і трусы, — з яўным задавальненнем паказвае Святлана Баранава на дагледжаны двор. — Гэты дом купіў малады жыхар Слуцка Аляксандр Сямашка. Давёў усё да ладу, ад працы на шчодрай зямлі валатоўскай атрымлівае не толькі задавальненне, але і прыбытак.
Непадалёк каля невядомага агрэгата завіхаецца мужчына. Падыходзім бліжэй. Уладзімір Васілевіч тлумачыць: здаваць на металалом стары “запарожац” пашкадаваў, паставіў яго рухавік на раму, дадаў колы і атрымаўся трактар. Цяпер можна вазіць грузы, араць агарод, які яму і жонцы Ганне дастаўся ў спадчыну ад бацькі. Уладзімір Іванавіч дапрацоўвае тэрмін, што застаўся да пенсіі, на гарадскім хлебазаводзе. Выйдзе на пенсію — і канчаткова пераедзе ў родную вёску, дзе расце добры сад, ёсць парнік.
Ні на адным з чатырох дзясяткаў дамоў я не заўважыў забітых дошкамі вокнаў. Вёска, як і прырода, заціхае зімой. А з прыходам веснавых дзён сядзібы абуджаюцца галасамі дзяцей, унукаў карэнных вяскоўцаў, якія прыязджаюць са Слуцка, Салігорска, каб апрацаваць бацькоўскую зямельку, падыхаць непаўторным водарам дзяцінства...
— А за чэмпіянатам свету па хакеі, што ўпершыню пройдзе ў Беларусі, сачыць будзеце? — спытаў я пры развітанні валатоўцаў.
— Абавязкова, за нашу каманду перажываць будзем! — адказалі вяскоўцы. — Там жа талісман, можна сказаць, наш зямляк. А таму ён павінен даць беларускім хакеістам дадатковыя сілы...
Придумай имя для Зубренка
Поздравляем победителей
Сегодня “Народная газета” подводит итоги конкурса, который мы проводили вместе с Федерацией хоккея Республики Беларусь и РУП “Белпочта”.
Наш конкурс стал частью национального конкурса на имя и историю-биографию официального талисмана чемпионата мира по хоккею с шайбой 2014 года в Минске “Придумай имя талисману!”, организованного Дирекцией по проведению чемпионата мира. Жюри конкурса выбрало десять самых популярных имен — Волат, Беловежик, Расти, Вежик, Зубрик, Пущик, Янка, Булли, Зуби, Шайбик, в числе которых оказалось семь имен, предложенных читателями “НГ”. Эти имена жюри национального конкурса были вынесены на народное голосование в интернете. Победил вариант “Волат”.
Имена, предложенные в письмах нашими читателями, заняли в национальном конкурсе следующие места: Беловежик — 2-е, Вежик — 4-е, Пущик — 6-е, Янка — 7-е, Булли — 8-е,
Зуби — 9-е, Шайбик — 10-е.
Авторы этих имен для Зубренка, которые первыми прислали письма, признаются победителями конкурса нашей газеты. Они получат дипломы и памятные подарки:
Победители опроса-конкурса “Народной газеты” “Придумай имя для Зубренка!”:
Самаль Владимир, г. Вилейка, Минская область (Булли);
Жуковский В., д. Деколы, Барановичский район, Брестская область (Беловежик);
Агеевец Светлана Евгеньевна, г. п. Ружаны, Пружанский район, Брестская область (Вежик);
Остапович Дмитрий, г. Гродно (Пущик);
Мазайло Артем, г. Гродно (Шайбик);
Шур Леонид Михайлович, г. Витебск (Янка).
Памятными дипломами также награждаются авторы, которые прислали свои варианты имен, но чуть позже победителей:
Группа воспитанников Грозовской школы-интерната (Копыльский район, Минская область) — Игорь Буханов, Богдан Войтехович, Дмитрий Дудко, Дмитрий Кожич, Сергей Котловский, Илья Пашковский, Игорь и Дмитрий Плешкевичи, воспитатель Александр Михайлович Соловьев; Жебрак Максим (д. Кривичи, Зельвен-ский район, Гродненская область); Кудрявцева Лилия Николаевна (д. Илья, Вилейский район, Минская область); Лукашевич Сергей Макарович (д. Боровляны, Минский район); Сильченко Николай Степанович (г. Гомель); Солтан Валерий Иванович (д. Речки, Ивацевичский, район Брестская область); Барр Татьяна (д. Натальевск, Червенский район, Минская область); Усольцева Елена Александровна (г. Минск); Юркевич Алла (д. Долгиново Вилейский район Минская область).
Всего редакция “НГ” получила 161 письмо от наших читателей, которые предложили более 130 вариантов имени для зубренка-талисмана, а в электронном голосовании, организованном на сайте газеты, приняли участие 4970 человек.
Контактный телефон: 287-18-75, 287-18-70.
Герман МОСКАЛЕНКО /НГ/