Чаму ўсім варта схадзіць на «Рэвізора»
30.01.2018 08:26:05
У Купалаўскім тэатры давалі «Рэвізора». Пінігін быў бы не Пінігіным, каб проста перанёс п’есу Гогаля на сцэну, не пераасэнсаваўшы яе па-свойму. Ён змяніў час, абставіны, мову. Але гэта застаўся ўсё той жа Гогаль. Толькі больш сучасны і блізкі нам.
«Навошта нам наогул «Рэвізор», ды яшчэ і на мове? — абсалютна разумнае пытанне. — Некалі ж Раеўскі ў Купалаўскім ужо ставіў яго. Ленінскую прэмію за яго не атрымаў». Так, чвэрць стагоддзя з таго часу прайшло, здаецца, што ніхто без Хлестакова не сумаваў. Гогалеўскі сюжэт ведае кожны школьнік — навошта больш? «Класіка называецца так не таму, што гэта вырашылі настаўнікі мовы і літаратуры. Класіка — гэта рэчы, правераныя часам, і калі твор названы класічным, значыць, аўтар зачапіў рэчы, якія не мяняюцца» — гэта думка Мікалая Пінігіна. Рэжысёр сказаў — рэжысёр зрабіў.
Ён перанёс дзеянне ў 70—80-я гады мінулага стагоддзя: «Чыноўнікі аднолькавыя ва ўсе часы». І з гэтым, гледзячы на Гараднічага і яго кампанію ў інтэрпрэтацыі Пінігіна, ніхто і не будзе спрачацца. Затое могуць быць прэтэнзіі да мовы. Ад перакладу Кандрата Крапівы, які заўсёды лічыўся эталонным, Мікалай Мікалаевіч вырашыў адмовіцца. Маўляў, ён састарэў, а мова — з’ява жывая, яна мяняецца. Таму ўсе героі, акрамя Хлестакова (ён жа са сталіцы!), размаўляюць на трасянцы. Ведаючы захапленне Пінігіна Андрэем Горватам, можна западозрыць, што ногі растуць менавіта адтуль. Хаця ёсць і больш простае тлумачэнне: у райцэнтрах сапраўды мала хто гаворыць на чыстай рускай, не кажучы ўжо пра чыста беларускую мову. Таму ўсё ж за трасянку — залік.
За ролю Хлестакова, якога сыграў Павел Харланчук, і Гараднічага ў выкананні народнага артыста Беларусі Віктара Манаева — таксама. У іх майстэрстве і дагэтуль ніхто не сумняваўся, а тут атрымалася яшчэ адно пацвярджэнне. Іншая справа з Зояй Белахвосцік. Тут таксама званне заслужанай артысткі Беларусі абсалютна справядлівае. Але запэўніваю вас, наўрад ці вы чакалі ад яе такой пераканаўчай і яркай ігры ў ролі жонкі Гараднічага. Яна разам са сваёй сцэнічнай дачкой сталі адлюстраваннем памкненняў дам сённяшняга дня. Некаторым прадстаўніцам лепшай паловы чалавецтва надзвычай рэкамендавана схадзіць на «Рэвізора», каб паглядзець на сябе з боку.
Чыноўнікам гэты спектакль таксама не пашкодзіць — наадварот. Атрымаеце асалоду не толькі ад прызнаных майстроў, але і адкрыеце для сябе новых акцёраў. Дзмітрый Есяневіч, ён жа Арцёмій Земляніка, быццам бы толькі-толькі сышоў з якой нарады і ўжо сядзіць у лазні са сваімі калегамі, потым праводзіць экскурсію па сваіх богаўгодных установах. Сцэна, дзе ён робіць педыкюр псеўдарэвізору, які ляжыць у ванне, і пры гэтым злівае кампрамат на сваіх калег, яшчэ адзін тонкі і вясёлы адсыл Пінігіна да нашага часу. Есяневіч тут вельмі дарэчы.
Вельмі цікава, як з такімі ролямі справіцца другі склад купалаўцаў. Хлестакоў там Аляксандр Казела, Гараднічы — Віталь Макарэвіч, які вярнуўся ў Купалаўскі пасля некалькіх гадоў працы ў цырку. Але ў любым выпадку ў рэжысёра спектакля ёсць надзейная зброя ў выглядзе сцэнаграфіі, якую зрабіў верны паплечнік Пінігіна Марыус Яцоўскіс. Ад перамены акцёраў яна не зменіцца, значыць, усе сімвалы застануцца на сваіх месцах. Словам, раю паглядзець.
stepuro@sb.by
Фота БЕЛТА.
Павел Харланчук і Віктар Манаеў: лепшых Хлестакова і Гараднічага не прыдумаеш.

Дачка і маці ў спектаклі ў аднолькавых сукенках — Хлестакову ўсё роўна, з кім класціся ў ложак.