Искали лучшей доли в Советской Беларуси: ученый — о событиях на заславском участке границы после заключения Рижского мирного договора, а также о том, почему западные белорусы стремились на восток
29.08.2021 12:12:00
Назва чыгуначнага прыпынку Беларусь у Заслаўi i сёння бянтэжыць некаторых людзей. Да 1939 года, калi цягнiк наблiжаўся да станцыi, праваднiк узмахваў званочкам i абвяшчаў: «Беларусь». Гэта была крайняя станцыя ў памежным населеным пункце, якi згодна з Рыжскім мiрным дагаворам належаў БССР. Далей, у напрамку Маладзечна, пачыналася польская тэрыторыя. Што адбывалася тады на заслаўскай частцы мяжы i чаму заходнiя беларусы iмкнулiся на ўсход, рызыкуючы жыццём, карэспандэнту «Р» расказаў навуковы супрацоўнiк Гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка «Заслаўе» Iгар Кандратовiч.
Сучасны горад Заслаўе.
Сакавiк 1921 года — час завяршэння Польска-савецкай вайны. Польшча i Савецкая Расiя заключаюць Рыжскi мiрны дагавор. У вынiку заходняя частка Беларусi ўваходзiць у склад польскай дзяржавы, а ўсходняя застаецца за бальшавiкамi. Мяжа праходзiць за некалькi дзясяткаў кiламетраў ад Мiнска. Старажытны беларускi горад Заслаўе застаўся на савецкiм баку, а размешчаная там чыгуначная станцыя ў 1926 годзе мяняе назву з «Изяславля» на «Беларусь». Яна становiцца апошнiм буйным беларускiм прыпынкам перад Польшчай.
Заходняя мяжа пралягала за некалькi дзясяткаў кiламетраў ад Мiнска.
На заходняй мяжы будуюцца пагранічныя заставы. Адна з такiх з’яўляецца i ў Заслаўi. Тут знаходзiцца штаб 15-га Заслаўскага пагранічнага атрада.
У Заслаўi стаяў 15-ы Заслаўскi пагранічны атрад.
Навуковы супрацоўнiк Гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка «Заслаўе» Iгар Кандратовiч суправаджае нас па сучаснай вулiцы Савецкай, дзе засталiся два будынкi — сведкi тых падзей. Драўляны барак (раней — казармы) сёння — жылое памяшканне.
Будынак, дзе знаходзiлiся казармы.
У камендатуру пагранiчнага атрада, што стаяла насупраць, прыводзiлi затрыманых на мяжы падазроных асоб. Цяпер у той пабудове, якую мы бачым насупраць былых казармаў, знаходзiцца магазiн.
Тут размяшчалася камендатура пагранiчнага атрада.
— Нелегалы перапраўлялi спажывецкiя тавары, якiх не хапала ў БССР, — расказвае Iгар Кандратовiч. — Гэта футра, шкуры кунiцы i собаля, упрыгажэннi, золата, срэбра, каштоўныя камянi, разнастайныя жаночыя капелюшы i сумачкi, духi, цыгарэты, запальнiчкi. Савецкая Беларусь у той час перш за ўсё будавала цяжкую прамысловасць, заводы, а побыт адыходзiў на другi план.
Кантрабандыстаў чакала незайздросная доля. Iх адпраўлялi ў лагер, а канфiскат потым рэалiзоўвалi.
— Да чаго ж беглi заходнiя беларусы, якой долi шукалi ў Савецкай Беларусi? — цiкаўлюся ў навуковага супрацоўнiка музея Iгара Кандратовiча.
— Людзi чулi, што жыць на ўсходзе лепш. Казалi, там была бясплатная адукацыя. I некаторыя падлеткi спадзявалiся трапiць у БССР, каб вучыцца ва ўнiверсiтэце. Але на савецкiм баку iх затрымлiвалi як шпiёнаў, i яны маглi нават апынуцца ў лагеры. Людзей таксама вабiлi аповеды пра вольнае жыццё на ўсходзе, дзе няма паноў, а фабрыкi, заводы i зямля належаць рабочым, i там усе роўныя.
Гэта акалiчнасць асаблiва падштурхоўвала перабягаць моладзь. Тыя, хто не трапляў на патруль, магчыма, цiшком жылi ў род-ных.
У Польшчу таксама некаторыя iмкнулiся пранiкнуць, але i там перабежчыкi праходзiлi фiльтрацыю. Кагосьцi пазбаўлялi волi.
Пагранiчная тэрыторыя наклала адбiтак на жыццё людзей. У Заслаўi было забаронена фатаграфаваць. Чалавек з фотаапаратам успрымаўся як шпiён, яго маглi затрымаць. Таму фотаздымкаў таго часу было вельмi мала. А тыя, што захавалiся, уяўляюць вялiкую каштоўнасць.
ДАК № 115, пабудаваны ў 1932 годзе.
— Маскiровачную сетку накiдвалi сюды з паветра самалётам, каб схаваць ДАК. Праводзiлася разведка. Палякаў, а потым i немцаў, цiкавiлi такiя аб’екты. Камендант мог бачыць адсюль на 360 градусаў, што адбываецца навокал. Унутры электрычнасцi не было, карысталiся газавымi лямпамi. Да 1939 года ДАК быў баявым аб’ектам. Часцi неслi варту побач i па трывозе маглi заняць гэтую кропку. Патрулявалi тэрыторыю. Будаваўся кулямётны ДАК, бо ў Польшчы iснавала кавалерыя. Супраць яе i было разлiчана ўмацаванне.
Умацаванне супраць польскай кавалерыі. Унутры музейнага аб’екта.
Калi мяжу адсунулi на Захад, доўгатэрмiновыя агнявыя кропкi апынулiся ў глыбокiм тыле. Iх фактычна закансервавалi. Знялi ўзбраенне, вентыляцыйныя сiстэмы, боекамлекты вывезлi на склад, а амбразуру засыпалi зямлёй. Гэта былi проста бетонныя каробкi, часам агароджаныя калючым дротам. Таму перад вайной многiя з такiх аб’ектаў аказалiся закансерваванымi. Не ўсе з iх паспелi перавесцi ў баявое дзяжурства. 115-ты ДАК 26 чэрвеня 1941 года ўдзельнiчаў у баях. На iм захавалiся сляды ад куль, асколкаў i выбуху.
Бетонная страха доўгатэрмiновай агнявой кропкi.
Мяжа прайшла не толькi па зямлi, але i па сэрцы. Яна падзялiла беларускiя сем’i на доўгiя гады. Пагранічнiкi правяралi цягнiкi, якiя рухалiся з боку Польшчы i ў той бок. Сачылi, каб не было чужых у населеным пункце. У пашпартах заслаўчан ставiлiся пячаткi, што iм дазволена знаходзiцца на памежжы як мясцовым жыхарам. Iх прасiлi, каб пра чужых заўжды паведамлялi: трэба было лавiць разведчыкаў, якiя цiкавiлiся пэўнай iнфармацыяй. Родныя апынулiся па розныя бакi. Спрабавалi падтрымлiваць сувязь, але гэта было няпроста. Сваякi пiсалi лiсты, аднак iснавала цэнзура, i не кожная вестка знаходзiла свайго адрасата.
Царква Праабражэння Гасподняга.
Здаралася, сяляне з таго боку выпадкова траплялi на пагранічную тэрыторыю, калi шукалi каня цi карову, якiя раптам сышлi. Iх затрымлiвалi як парушальнiкаў дзяржаўнай мяжы.
— Беларусам, якiх разлучыў Рыжскi мiрны дагавор, было вельмi цяжка i нязручна на працягу доўгага часу, — спачувае мой суразмоўца Iгар Кандратовiч. — I калi мяжу скасавалi, я лiчу, што гэта станоўча паўплывала. Беларускi народ аб’яднаўся. Па-рознаму можна ацэньваць падзею з пункта гледжання палiтыкi i iншых працэсаў, але менавiта для людзей — рашэнне найлепшае. Таму што падзялiць на дзве часткi адзiн народ — гэта ненатуральна i на дабро не iдзе.
У Савецкай Беларусi забаранялi фатаграфаваць краявiды. Нешматлiкiя фотаздымкi таго часу ўяўляюць вялiкую каштоўнасць.
kosiykova@sb.by
Сучасны горад Заслаўе.
Чаму Беларусь у Беларусi?
Адкуль у Беларусi з’явiлася яшчэ адна Беларусь? Чаму чыгуначны прыпынак у Заслаўi носiць аднайменную назву з нашай краiнай? Гэтае пытанне турбуе не толькi гасцей нашай краiны, але i яе жыхароў. Адказ можна знайсцi, калi паглыбiцца ў мiнулыя дзесяцiгоддзi.Сакавiк 1921 года — час завяршэння Польска-савецкай вайны. Польшча i Савецкая Расiя заключаюць Рыжскi мiрны дагавор. У вынiку заходняя частка Беларусi ўваходзiць у склад польскай дзяржавы, а ўсходняя застаецца за бальшавiкамi. Мяжа праходзiць за некалькi дзясяткаў кiламетраў ад Мiнска. Старажытны беларускi горад Заслаўе застаўся на савецкiм баку, а размешчаная там чыгуначная станцыя ў 1926 годзе мяняе назву з «Изяславля» на «Беларусь». Яна становiцца апошнiм буйным беларускiм прыпынкам перад Польшчай.
Заходняя мяжа пралягала за некалькi дзясяткаў кiламетраў ад Мiнска.
На заходняй мяжы будуюцца пагранічныя заставы. Адна з такiх з’яўляецца i ў Заслаўi. Тут знаходзiцца штаб 15-га Заслаўскага пагранічнага атрада.
У Заслаўi стаяў 15-ы Заслаўскi пагранічны атрад.
Навуковы супрацоўнiк Гiсторыка-культурнага музея-запаведнiка «Заслаўе» Iгар Кандратовiч суправаджае нас па сучаснай вулiцы Савецкай, дзе засталiся два будынкi — сведкi тых падзей. Драўляны барак (раней — казармы) сёння — жылое памяшканне.
Будынак, дзе знаходзiлiся казармы.
У камендатуру пагранiчнага атрада, што стаяла насупраць, прыводзiлi затрыманых на мяжы падазроных асоб. Цяпер у той пабудове, якую мы бачым насупраць былых казармаў, знаходзiцца магазiн.
Тут размяшчалася камендатура пагранiчнага атрада.
Сабалiныя скуры i каштоўныя камянi
Па даных кандыдата гiстарычных навук Iгара Мельнiкава, асобным аспектам дзейнасцi савецкiх пагранічнiкаў была барацьба з кантрабандай. Для гэтага ў 1922 годзе ствараюць Заходнюю мытную акругу. У вынiку на працягу 1923 года на беларускiм участку савецка-польскай мяжы затрымалi больш за тры тысячы кантрабандыстаў.— Нелегалы перапраўлялi спажывецкiя тавары, якiх не хапала ў БССР, — расказвае Iгар Кандратовiч. — Гэта футра, шкуры кунiцы i собаля, упрыгажэннi, золата, срэбра, каштоўныя камянi, разнастайныя жаночыя капелюшы i сумачкi, духi, цыгарэты, запальнiчкi. Савецкая Беларусь у той час перш за ўсё будавала цяжкую прамысловасць, заводы, а побыт адыходзiў на другi план.
Кантрабандыстаў чакала незайздросная доля. Iх адпраўлялi ў лагер, а канфiскат потым рэалiзоўвалi.
На ўсход па бясплатную адукацыю
У канцы 1920-х i на пачатку 1930-х гадоў павялiчваецца паток перабежчыкаў з Польшчы ў БССР. Сыходзячы, маладыя беларускiя сяляне пратэставалi супраць дыскрымiнацыйнай палiтыкi польскiх улад у адносiнах да беларускай нацыянальнай меншасцi.— Да чаго ж беглi заходнiя беларусы, якой долi шукалi ў Савецкай Беларусi? — цiкаўлюся ў навуковага супрацоўнiка музея Iгара Кандратовiча.
— Людзi чулi, што жыць на ўсходзе лепш. Казалi, там была бясплатная адукацыя. I некаторыя падлеткi спадзявалiся трапiць у БССР, каб вучыцца ва ўнiверсiтэце. Але на савецкiм баку iх затрымлiвалi як шпiёнаў, i яны маглi нават апынуцца ў лагеры. Людзей таксама вабiлi аповеды пра вольнае жыццё на ўсходзе, дзе няма паноў, а фабрыкi, заводы i зямля належаць рабочым, i там усе роўныя.
Гэта акалiчнасць асаблiва падштурхоўвала перабягаць моладзь. Тыя, хто не трапляў на патруль, магчыма, цiшком жылi ў род-ных.
У Польшчу таксама некаторыя iмкнулiся пранiкнуць, але i там перабежчыкi праходзiлi фiльтрацыю. Кагосьцi пазбаўлялi волi.
Пагранiчная тэрыторыя наклала адбiтак на жыццё людзей. У Заслаўi было забаронена фатаграфаваць. Чалавек з фотаапаратам успрымаўся як шпiён, яго маглi затрымаць. Таму фотаздымкаў таго часу было вельмi мала. А тыя, што захавалiся, уяўляюць вялiкую каштоўнасць.
Трывожная кропка
Доўгатэрмiновая агнявая кропка № 115 Мiнскага ўмацаванага раёна, што пабудавана ў 1932 годзе, — яшчэ адна спадчына пагранічнага часу. Сёння гэта музейны аб’ект. На ўзгорку, засаджаным дрэвамi, крыху ўзвышаецца над зямлёй бетонная страха ДАКа. Калiсьцi пагорачак, дзе размясцiлася ўмацаванне, быў голым. Агнявая кропка амаль поўнасцю знаходзiлася пад зямлёй. Спускаемся ў ахоўную бетонную нару за экскурсаводам Iгарам Кандратовiчам.ДАК № 115, пабудаваны ў 1932 годзе.
— Маскiровачную сетку накiдвалi сюды з паветра самалётам, каб схаваць ДАК. Праводзiлася разведка. Палякаў, а потым i немцаў, цiкавiлi такiя аб’екты. Камендант мог бачыць адсюль на 360 градусаў, што адбываецца навокал. Унутры электрычнасцi не было, карысталiся газавымi лямпамi. Да 1939 года ДАК быў баявым аб’ектам. Часцi неслi варту побач i па трывозе маглi заняць гэтую кропку. Патрулявалi тэрыторыю. Будаваўся кулямётны ДАК, бо ў Польшчы iснавала кавалерыя. Супраць яе i было разлiчана ўмацаванне.
Умацаванне супраць польскай кавалерыі. Унутры музейнага аб’екта.
Калi мяжу адсунулi на Захад, доўгатэрмiновыя агнявыя кропкi апынулiся ў глыбокiм тыле. Iх фактычна закансервавалi. Знялi ўзбраенне, вентыляцыйныя сiстэмы, боекамлекты вывезлi на склад, а амбразуру засыпалi зямлёй. Гэта былi проста бетонныя каробкi, часам агароджаныя калючым дротам. Таму перад вайной многiя з такiх аб’ектаў аказалiся закансерваванымi. Не ўсе з iх паспелi перавесцi ў баявое дзяжурства. 115-ты ДАК 26 чэрвеня 1941 года ўдзельнiчаў у баях. На iм захавалiся сляды ад куль, асколкаў i выбуху.
Бетонная страха доўгатэрмiновай агнявой кропкi.
Мяжа па сэрцы пралягла
На пачатку 1930-х пагранічны рэжым яшчэ больш узмацнiлi. Трагедыя раздзялення беларусаў абвастралася. Уводзiлася сiстэма мерапрыемстваў i правiлаў, якая абмяжоўвала парадак уезду, пражывання i работ у памежных зонах. Уезд туды быў забаронены ўсiм, акрамя тутэйшых.Мяжа прайшла не толькi па зямлi, але i па сэрцы. Яна падзялiла беларускiя сем’i на доўгiя гады. Пагранічнiкi правяралi цягнiкi, якiя рухалiся з боку Польшчы i ў той бок. Сачылi, каб не было чужых у населеным пункце. У пашпартах заслаўчан ставiлiся пячаткi, што iм дазволена знаходзiцца на памежжы як мясцовым жыхарам. Iх прасiлi, каб пра чужых заўжды паведамлялi: трэба было лавiць разведчыкаў, якiя цiкавiлiся пэўнай iнфармацыяй. Родныя апынулiся па розныя бакi. Спрабавалi падтрымлiваць сувязь, але гэта было няпроста. Сваякi пiсалi лiсты, аднак iснавала цэнзура, i не кожная вестка знаходзiла свайго адрасата.