Калі саладосць у радасць
16.02.2018 15:30:06
Алена Атока, майстар-кандытар Бераставіцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, прыйшла ў прафесію 36 гадоў таму. Тады яна была самавукам. Зараз у яе вучацца іншыя. Вобразы для многіх сваіх кандытарскіх шэдэўраў яна чэрпае з прыроды.
З Аленай Мітрафанаўнай мы дамовіліся сустрэцца на вакзале ў Вялікай Бераставіцы. Нават калі б там было шматлюдна, яе я пазнала б адразу. Яшчэ на ўездзе ў райцэнтр убачыла вялікі партрэт на білбордзе. Усмешка ў Алены асаблівая — шчырая і светлая, як і яна сама. Па дарозе ў кандытарскі цэх, дзе майстар працуе, загаварылі пра вытокі.
— Я нарадзілася ў невялікай вёсачцы ў Белавежскай пушчы. Дзе б ні была і што б ні рабіла, душа мая там. Называю сябе “лясным чалавекам”, таму што прырода — гэта мая стыхія. Дакладна ведаю, што вялікія гарады не для мяне, а вось Вялікая Бераставіца даспадобы, — усміхаецца мая суразмоўніца.
Яна прызнаецца, што кандытарам стаць не марыла, хоць з самага ранняга дзяцінства спрабавала разгадаць, як гэта ў мамы такія пышныя пірагі ў печы вырастаюць?
Успамінае, як у школу пешшу за шэсць кіламетраў з пушчанскай глыбінкі разам з іншымі дзецьмі дабіралася ў суседнюю вёску. Але гэтыя цяжкасці ніколькі не адбіваліся на вучобе, скончыць васьмігодку на выдатна ёй перашкодзіла адна прыкрая чацвёрка. Бацькі вырашылі, што здольнай да навукі старэйшай дачцэ трэба абавязкова падацца ў горад, і адправілі Лену ў Ваўкавыскае педвучылішча:
— Я ўпершыню адна надоўга аказалася ў горадзе, Ваўкавыск мне тады здаўся такім велізарным! Увогуле спалохалася я. Паспяхова здала першы экзамен, забрала дакументы і падалася дадому з пакаяннем. Пасля дзесяці класаў мяне ўжо падрыхтавалі ў сталіцу ў тэхналагічны тэхнікум, паколькі я добра малявала і хацела стаць мадэльерам. Гісторыя паўтарылася.
У выніку дачку, якой не даспадобы было гарадское жыццё, бацькі ўладкавалі памочнікам повара да сваячкі ў школьную сталовую. Вучаніца аказалася настолькі талковай, што неўзабаве яе ўжо без усякага дыплома ўзялі поварам у саўгасную сталовую ў Вялікае Сяло. Там і запрыкмеціў прыгажуню і скромніцу Алену малады вадзіцель Людвіг. Дарэчы, разам яны пражылі ўжо трыццаць дзевяць гадоў, выгадавалі дваіх дзяцей.
Неўзабаве лёс закінуў маладую сям’ю з маленькім дзіцём у былую вайсковую часць паблізу пасёлка Пагранічны Бераставіцкага раёна, дзе патрабаваліся грамадзянскія спецыялісты. Там яны атрымалі сваю першую кватэру:
— Жылі мы ў лясной глушы, і для мяне гэта было вялікае шчасце. Тым больш што ў Пагранічным мне прапанавалі працу ў невялікім кандытарскім цэху. Я толькі ўбачыла, як там чаруе над выпечкай кандытар Леснікова, і адразу зразумела, што хачу менавіта гэтаму навучыцца. Таццяна Анатольеўна стала маім першым настаўнікам, гэта было 36 гадоў таму. А потым тэхнолаг Лідзія Уладзіміраўна Цюхай, запрыкмеціўшы ўва мне здольнасці да кандытарскага майстэрства, падарыла падручнікі, якія я праштудзіравала ад вокладкі да вокладкі сама. Адну з гэтых бясцэнных кніг і цяпер захоўваю. А неўзабаве кандытар-самавук паехала на свой першы рэспубліканскі конкурс і заняла другое месца.
Толькі на першы погляд можа падацца, што работа ў кандытарскім цэху “салодкая”. На самай справе гэта складаная ручная праца, якая патрабуе вялікага цярпення. Мы заходзім у рабочае памяшканне, дзе і стварае свае кулінарныя вынаходствы Алена Атока. З абсталявання — два сталы ды невялікая цестамясільная машына. Алена Мітрафанаўна кажа:
— Я за ўсякую працу бяруся з душой. Веру, што добрая энергетыка перадаецца. Яшчэ ў дзяцінстве, убачыўшы на якім-небудзь вяселлі незвычайны торт, спрабавала зразумець, як жа атрымалася ў майстра так яго ўпрыгожыць. А калі паспрабавала спячы сама, зразумела, што фантазіі няма межаў. Шмат што з аздабленняў прыдумляю, пераношу на свае вырабы з дзяцінства запалыя ў душу вобразы жывой прыроды, сёе-тое чэрпаю з інтэрнэту. Дзеля гэтага асвоіла камп’ютар, бо кандытару неабходна ўвесь час вучыцца.
Яна згадвае, як у знак заахвочвання за перамогу ў адным з конкурсаў адправілася ў складзе беларускай дэлегацыі ў паездку па маршруце Рыга — Талін — Хельсінкі — Стакгольм. Мэтай было ўбачыць працу замежных майстроў і пераняць вопыт. Успамінае, што прыехала пад велізарным уражаннем. Тады Алена Мітрафанаўна прывезла з-за мяжы ў Вялікую Бераставіцу мафіны і капкейкі, якіх тут яшчэ не каштавалі.
Кандытарскімі шэдэўрамі Алены Атока захапляліся прафесіяналы ў розных гарадах роднай Беларусі і краін былога Саюза. Яна займала прызавыя месцы ў конкурсах прафесійнага майстэрства, у выязных выставах-кірмашах і розных семінарах. А ў 1991 годзе пастановай Белкаапсаюза ёй было нададзена званне майстра-кандытара, што дазволіла перайсці ў разрад настаўнікаў. Яе творчыя работы адзначаны шматлікімі ганаровымі граматамі і дыпломамі, яна з’яўляецца “Выдатнікам спажыўкааперацыі”, а самая высокая ўзнагарода — занясенне яе імя ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці:
— Мне гэта прыемна, але я ніколі не працавала дзеля славы, проста па-іншаму не магу. Наша Бераставіччына невялікая, тут многія знаюць адзін аднаго, таму ведаюць, чыімі рукамі гатуецца выпечка, якую купляюць. Як жа я магу не ўкладваць душу для тых, каго паважаю і люблю?
Дарэчы, у раёне Алена Атока пакуль адзіны прафесіянал такога ўзроўню. Цяпер ужо ў яе свае вучні.
— Алена Мітрафанаўна — кандытар ад бога, мы ўсе ў яе вучымся. І чалавек яна вельмі светлы, спагадлівы, — кажа калега Людміла Зубкевіч.
— Цяпер нават не верыцца, што я яшчэ заспела той час, калі мясцовыя кандытары не рабілі ні суфле, ні слоёнае цеста, ні бялковы крэм. Прыемна ўсведамляць, што гэтая кулінарная экзотыка была прыўнесена ў тым ліку і мною, — кажа Алена Мітрафанаўна.
Гутарка не перашкаджае справе ісці спорна. На вачах з аморфнага цеста вымалёўваюцца прысмакі, а цэх напаўняецца водарам свежай выпечкі, які ні з чым нельга параўнаць. З полымя, з жару ўсё гэтае кулінарнае багацце адвозіцца ў гандлёвыя кропкі.
Адкусваючы кавалачак мафіна за кубачкам кавы, хто-небудзь з бераставічан, напэўна, у думках падзякуе залатых рук майстру за выдатны густ.
infong@sb.by