Напярэдаднi Дня роднай мовы ў Гродзенскiм дзяржаўным музеi рэлiгii прайшла лекцыя пра наш арнамент
20.02.2023 20:17:50
Владимир КОЗЫРЕВ
Напярэдадні Дня роднай мовы ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі прайшло мерапрыемства, на якім наведвальнікам прапанавалі “пагрузіцца” ў беларускую культуру.
С падрабязнасцямi – загадчык сектара маркетынга Гродзенскага дзяржаўнага музея рэлiгii Наталля Станкевiч:
– На лекцыі “Арнамент – тайная мова беларусаў” мы раскрылі сімволіку ўзораў і навучылі наведвальнікаў музея размаўляць, не гаворачы ні слова. Можна было пабачыць, як стагоддзе за стагоддзем мяняўся беларускi нацыянальны касцюм. Да прыкладу: напачатку тканіна была вельмі простая, але паступова яна дапаўнялася вышыўкай. Важнымі элементамі з’яўляліся сімвалы сонца, жыцця, дабрабыту, якія лічыліся абярэгамі і шырока выкарыстоўваліся ў адзенні. Таксама дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі дзякуе кожнаму, хто наведаў наша цiкавае мерапрыемства.
У другой частцы імпрэзы госці стварылі рушнік сваімі рукамі, а таксама прынялі ўдзел у абрадзе гукання вясны і сталі слухачамі канцэрту фальклорнай музыкі – Таццяны Салаўёвай і праекта “Папараць”.
|
|
Мерапрыемства завяршылася дэгустацыяй нацыянальных страў.
|
|
Фото: Гродзенскi дзяржаўны музей рэлiгii