Сто процентов — будет весело! Чем удивят воложинские таланты на областных «Дажынках»
13.10.2024 09:12:00
Екатерина РОВДО
Кожны рэгіён нашай краіны багаты талентамі самых розных напрамкаў. А сёння мы пазнаёмімся з прызнанымі далёка за межамі раёна творцамі з Валожыншчыны. Шаноўныя госці «СГ» — народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь», народны гурт народнай песні «Сваякі» і народны гурт народнага гумару «Дубінскія фанабэры», ДУК «Валожынскі РЦК».
Народны гурт народнай песні «Сваякі» ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры».
Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь», што працуе пры Валожынскім раённым цэнтры культуры, — гэта суполка аднадумцаў, аб'яднаных шчырай любоўю да мастацкага слова, творчых, актыўных і апантаных агульнай справай.
— Кожны ўдзельнік калектыву не проста паэт ці празаік, у першаю чаргу ён асветнік, — адзначае Наталля Жылевіч, кіраўнік аб'яднання. — Мы ладзім шмат мерапрыемстваў — розных па тэматыцы і форме. Узрост аўдыторыі вагаецца ад дашкольнікаў да людзей залатога веку. Рунеўцаў добра ведаюць жыхары райцэнтра і вяскоўцы самых аддаленых куточкаў Валожыншчыны, бо мы частыя госці ў агульнаадукацыйных школах і школах мастацтваў, сельскіх дамах культуры і бібліятэках. Нягледзячы на імклівы час, нашы творцы часта збіраюцца разам, каб паслухаць вершы, падзяліцца творчымі навінамі. Калі адзначыць на карце яркімі колерамі ўсе адрасы, дзе жывуць рунеўцы, то са здзіўленнем заўважаеш, што на ёй не застаецца амаль ніводнага аграгарадка ці вёсачкі, дзе ў свой час ці зараз не жылі б знакамітыя творцы. Пачынаючы з даўніх часоў: Сымон Будны — Лоск; Дунін-Марцінкевіч — Малая Люцінка; Ядвігін Ш. — Пяршаі; Канстанцыя Буйло — Адравонж; Пятро Бітэль — Вішнева; Віктар Каваленка — Сакаўшчына і дзясяткі, а можа, і сотні знакамітых імёнаў звязаны з Валожыншчынай мінулай, ды і сучаснай. Тут нарадзіліся Віктар Шніп — Пугачы; Вячаслаў Рагойша — Ракаў; Аляксандр Лукашанец — Жураўцы і многія-многія іншыя.
У шэрагу літаратараў, вядомых ва ўсёй Беларусі і нават за яе межамі, і рунеўцы. Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Курыла, Яўген Зялкоўскі, Марыя Шакун, Зінаіда Гасціловіч, Аляксандр Грынкін, Наталля Жызнеўская, Аксана Мітрошчанкава, Лідзія Гардынец, Тамара Бярэзіна годна нясуць славу літаратурнай Валожыншчыны.
— Вершы рунеўцаў друкуюцца ў газетах і часопісах Беларусі і бліжняга замежжа, — расказвае Наталля Жылевіч. — Творы ўдзельнікаў аб'яднання размешчаны таксама на розных інтэрнэт-пляцоўках і ў сацыяльных сетках. З-пад пяра нашых творцаў выходзіць шмат аўтарскіх кніг. За апошнія тры гады выдадзены 32 аўтарскія зборнікі, сярод якіх кнігі як для дарослых, так і для дзяцей. У нашага аўтара Людмілы Садоўскай ёсць кніжка аднаго верша, які перакладзены на 23 мовы свету!
На прасторах інтэрнэту «Рунь» можна знайсці ў YouTube, Instagram, «ВКонтакте» і нават у ТikТok. Дзякуючы маладому сябру-паэту Аляксею Герману можна не толькі больш шырока пазнаёміцца з работай калектыву, але і далучыцца да нашых анлайн-праектаў «Жывое слова», «Памяці нашай споведзь», «Кляновы ліст».
Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь».
Самы старэйшы аўтар аб'яднання — Яўген Зялкоўскі. Яму 90 з хвосцікам. Ён, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, добра володае камп'ютарам і спрытна спраўляецца з трактарам, які дарэчы сам і змайстраваў. Піша вершы і апрацоўвае зямлю, цікавіцца навінамі ў свеце і садзіць бульбу і гародніну, ведае шмат гісторый пра мінулае.
Штогод па ініцыятыве калектыву і пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі мясцовага райвыканкама праводзіцца раённы літаратурны конкурс «Маладыя галасы», які даўно ўжо стаў стартавай пляцоўкай для маладых літаратурных талентаў.
Вершы рунеўцаў у хуткім часе прагучаць з вядучых пляцовак абласных «Дажынак».
Гурт створаны ў 1997 годзе. А у 2000‑м калектыў атрымаў найменне «народны».
— Мы паспяхова пацвярджаем дадзенае найменне па сённяшні час, — адзначае Андрэй Язерскі, мастацкі кіраўнік гурта. — Удзельнікі калектыву перыядычна змяняліся па розных абставінах, але апошні састаў захоўваецца амаль 15 год. На базе гурта зараз працуюць дуэты, трыа і квартэт. Гэта таленавітыя людзі розных прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да музычнай творчасці і да нашых шаноўных землякоў.
Адной з першых салістак гурта была Ірына Зянько:
— З пачатку сваёй творчай дзейнасці ўдзельнікі гурта спявалі і акампанавалі сабе на музычных інструментах: гармоніку, цымбалах, баяне, кантрабасе (затым бас-гітары), барабане і розных шумавых інструментах, — успамінае суразмоўца. — І гэта былі толькі мужчыны. Першы кіраўнік «Сваякоў» — залаты голас Валожыншчыны Аляксандр Шаўчэнка. Але ж і нам, дзяўчатам, дужа захацелася заспяваць разам, і ўсё склалася найлепшым чынам. Першую сумесную песню «Братка беларус» і зараз выконваем з тым жа запалам. З часам сталі выкарыстоўваць фанаграмы «мінус», але пры гэтым заўсёды застаецца магчымасць выконваць песні пад музычныя інструменты. «Сваякі» — жаданыя госці ва ўсіх клубных установах, асабліва ў сельскай мясцовасці. Яны свае і на прадпрыемствах, і ў арганізацыях раёна, ды і за яго межамі таксама.
Народны гурт народнага гумару «Дубінскія фанабэры».
Народны гурт «Сваякі» — пастаянны ўдзельнік усіх значных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў горадзе і раёне: раённых кірмашоў, свят земляробчага цыкла «Зажынкі» і «Дажынкі», канцэртаў на выбарчых участках, віншаванняў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
— Кожны з нас пасля рабочага дня спяшаецца на рэпетыцыі, — дзеліцца вакалістка Алена Санюковіч.
Гурток мініяцюр Дубінскога сельскага цэнтра культуры створаны ў 2001 годзе. У калектыве дзесяць чалавек: работнікі Дубінскога СЦК, КУ раёна, раённага цэнтра культуры. Далучыліся ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і работнікі некаторых клубных устаноў раёна.
— Амаль 20 гадоў таму было арганізавана і праведзена першае раённае свята народнага гумару «Дубінскія жартачкі». З таго часу наш гурток мініяцюр «Дубінскія фанабэры» набірае сілу і папулярнасць, становіцца цікавым калектывам, які трапна адлюстроўвае ў сваіх праграмах народны гумар, сатыру на адмоўныя з'явы жыцця, — адзначае кіраўнік Вольга Дзядуль. — Аснова рэпертуару — мініяцюры, якія нараджаюцца ад назірання за паводзінамі людзей у розных жыццёвых абставінах, іх гаворкай, традыцыямі.
Калектыў — пастаянны ўдзельнік мясцовых і раённых народных свят, кірмашоў, свят працы і Дня горада, юбілеяў прадпрыемстваў і іншых імпрэз.
— Мы значна пашырылі межы сваіх выступленняў, — расказвае ўдзельніца гурта Марына Чабай. Шматразова ўдзельнічалі ва Усебеларускім фестывалі народнага гумару ў Аўцюках.
Выступленні калектыву ацэнены журы дыпломамі «За высокае выканаўчае майстэрства», як лепшы гурт у намінацыі «Тэатр мініяцюр». Мы дыпламанты ў намінацыях «Гумарыстычная песня» і «Забаўляльна-гульнявая праграма», узнагароджаны дыпломамі першай ступені ў намінацыі «Прыпеўка» і «Інсцэніроўка па творах У. Ліпскага». У скарбонцы заслуг — дыплом за захаванне і пераемнасць нацыянальных кулінарных традыцый на абласным фестывалі нацыянальных культур у Маладзечне. Ганарымся шэрагам перамог і дыпломаў, здабытых дзякуючы актуальнаму гумару і бясспрэчнаму таленту нашых артыстаў.
«Дубінскія фанабэры» шматразова прымалі ўдзел у раённых святах «Дажынкі», «Масленіца», «Вялікдзень», у раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі «Усё славіцца працай».
— Мы падтрымліваем цесную сувязь з мясцовай гаспадаркай ААТ «Агра-Дубінскі», Валожынскім сельвыканкамам, з установамі культуры раёна, — адзначае кіраўнік гурта Вольга Дзядуль. — Заўсёды маем падтрымку і дапамогу з боку аддзела ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама і раённага цэнтра культуры.
На абласных «Дажынках» плануецца выступленне на дзвюх пляцоўках. «Мы не можам расказаць, чым будзем здзіўляць і радаваць гасцей доўгачаканага свята. Але сто адсоткаў, што будзе весела! Да сустрэчы на «Дажынках-2024»!» — абяцаюць і запрашаюць лепшыя народныя гумарысты Валожыншчыны.
rovdo@sb.by
Фота з архіва ДУК «Валожынскі РЦК»
Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь».
Народны гурт народнага гумару «Дубінскія фанабэры».
Народны гурт народнай песні «Сваякі» ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры».
Іх натхняе яднанне з зямлёй
Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь» ДУК «Валожынскі РЦК»Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь», што працуе пры Валожынскім раённым цэнтры культуры, — гэта суполка аднадумцаў, аб'яднаных шчырай любоўю да мастацкага слова, творчых, актыўных і апантаных агульнай справай.
— Кожны ўдзельнік калектыву не проста паэт ці празаік, у першаю чаргу ён асветнік, — адзначае Наталля Жылевіч, кіраўнік аб'яднання. — Мы ладзім шмат мерапрыемстваў — розных па тэматыцы і форме. Узрост аўдыторыі вагаецца ад дашкольнікаў да людзей залатога веку. Рунеўцаў добра ведаюць жыхары райцэнтра і вяскоўцы самых аддаленых куточкаў Валожыншчыны, бо мы частыя госці ў агульнаадукацыйных школах і школах мастацтваў, сельскіх дамах культуры і бібліятэках. Нягледзячы на імклівы час, нашы творцы часта збіраюцца разам, каб паслухаць вершы, падзяліцца творчымі навінамі. Калі адзначыць на карце яркімі колерамі ўсе адрасы, дзе жывуць рунеўцы, то са здзіўленнем заўважаеш, што на ёй не застаецца амаль ніводнага аграгарадка ці вёсачкі, дзе ў свой час ці зараз не жылі б знакамітыя творцы. Пачынаючы з даўніх часоў: Сымон Будны — Лоск; Дунін-Марцінкевіч — Малая Люцінка; Ядвігін Ш. — Пяршаі; Канстанцыя Буйло — Адравонж; Пятро Бітэль — Вішнева; Віктар Каваленка — Сакаўшчына і дзясяткі, а можа, і сотні знакамітых імёнаў звязаны з Валожыншчынай мінулай, ды і сучаснай. Тут нарадзіліся Віктар Шніп — Пугачы; Вячаслаў Рагойша — Ракаў; Аляксандр Лукашанец — Жураўцы і многія-многія іншыя.
У шэрагу літаратараў, вядомых ва ўсёй Беларусі і нават за яе межамі, і рунеўцы. Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Курыла, Яўген Зялкоўскі, Марыя Шакун, Зінаіда Гасціловіч, Аляксандр Грынкін, Наталля Жызнеўская, Аксана Мітрошчанкава, Лідзія Гардынец, Тамара Бярэзіна годна нясуць славу літаратурнай Валожыншчыны.
— Вершы рунеўцаў друкуюцца ў газетах і часопісах Беларусі і бліжняга замежжа, — расказвае Наталля Жылевіч. — Творы ўдзельнікаў аб'яднання размешчаны таксама на розных інтэрнэт-пляцоўках і ў сацыяльных сетках. З-пад пяра нашых творцаў выходзіць шмат аўтарскіх кніг. За апошнія тры гады выдадзены 32 аўтарскія зборнікі, сярод якіх кнігі як для дарослых, так і для дзяцей. У нашага аўтара Людмілы Садоўскай ёсць кніжка аднаго верша, які перакладзены на 23 мовы свету!
На прасторах інтэрнэту «Рунь» можна знайсці ў YouTube, Instagram, «ВКонтакте» і нават у ТikТok. Дзякуючы маладому сябру-паэту Аляксею Герману можна не толькі больш шырока пазнаёміцца з работай калектыву, але і далучыцца да нашых анлайн-праектаў «Жывое слова», «Памяці нашай споведзь», «Кляновы ліст».
Народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь».
Самы старэйшы аўтар аб'яднання — Яўген Зялкоўскі. Яму 90 з хвосцікам. Ён, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, добра володае камп'ютарам і спрытна спраўляецца з трактарам, які дарэчы сам і змайстраваў. Піша вершы і апрацоўвае зямлю, цікавіцца навінамі ў свеце і садзіць бульбу і гародніну, ведае шмат гісторый пра мінулае.
Штогод па ініцыятыве калектыву і пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі мясцовага райвыканкама праводзіцца раённы літаратурны конкурс «Маладыя галасы», які даўно ўжо стаў стартавай пляцоўкай для маладых літаратурных талентаў.
Вершы рунеўцаў у хуткім часе прагучаць з вядучых пляцовак абласных «Дажынак».
«Сваякі» — заўсёды жаданыя госці
Народны гурт народнай песні «Сваякі» ДУК «Валожынскі РЦК»Гурт створаны ў 1997 годзе. А у 2000‑м калектыў атрымаў найменне «народны».
— Мы паспяхова пацвярджаем дадзенае найменне па сённяшні час, — адзначае Андрэй Язерскі, мастацкі кіраўнік гурта. — Удзельнікі калектыву перыядычна змяняліся па розных абставінах, але апошні састаў захоўваецца амаль 15 год. На базе гурта зараз працуюць дуэты, трыа і квартэт. Гэта таленавітыя людзі розных прафесій, якіх аб'ядноўвае любоў да музычнай творчасці і да нашых шаноўных землякоў.
Адной з першых салістак гурта была Ірына Зянько:
— З пачатку сваёй творчай дзейнасці ўдзельнікі гурта спявалі і акампанавалі сабе на музычных інструментах: гармоніку, цымбалах, баяне, кантрабасе (затым бас-гітары), барабане і розных шумавых інструментах, — успамінае суразмоўца. — І гэта былі толькі мужчыны. Першы кіраўнік «Сваякоў» — залаты голас Валожыншчыны Аляксандр Шаўчэнка. Але ж і нам, дзяўчатам, дужа захацелася заспяваць разам, і ўсё склалася найлепшым чынам. Першую сумесную песню «Братка беларус» і зараз выконваем з тым жа запалам. З часам сталі выкарыстоўваць фанаграмы «мінус», але пры гэтым заўсёды застаецца магчымасць выконваць песні пад музычныя інструменты. «Сваякі» — жаданыя госці ва ўсіх клубных установах, асабліва ў сельскай мясцовасці. Яны свае і на прадпрыемствах, і ў арганізацыях раёна, ды і за яго межамі таксама.
Народны гурт народнага гумару «Дубінскія фанабэры».
Народны гурт «Сваякі» — пастаянны ўдзельнік усіх значных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў горадзе і раёне: раённых кірмашоў, свят земляробчага цыкла «Зажынкі» і «Дажынкі», канцэртаў на выбарчых участках, віншаванняў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
— Кожны з нас пасля рабочага дня спяшаецца на рэпетыцыі, — дзеліцца вакалістка Алена Санюковіч.
— Тут мы і адпачываем душой, і займаемся любімай справай, якая прыносіць асалоду і нам, і тым, хто прыходзіць на нашы выступленні.Мы заўсёды знаходзімся ў творчым пошуку, павышаем прафесійнае майстэрства, распрацоўваем новыя канцэртныя праграмы, вядзём актыўнае творчае жыццё, напоўненае прыгожымі спевамі і запамінальнымі сустрэчамі з самымі ўдзячнымі і прыгожымі людзьмі свету — беларусамі.
«Абяцаем, што будзе весела!»
Народны гурт народнага гумару «Дубінскія фанабэры» ДУК «Валожынскі РЦК»Гурток мініяцюр Дубінскога сельскага цэнтра культуры створаны ў 2001 годзе. У калектыве дзесяць чалавек: работнікі Дубінскога СЦК, КУ раёна, раённага цэнтра культуры. Далучыліся ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і работнікі некаторых клубных устаноў раёна.