Белгидромет: нынешняя весна будет теплее, чем обычно, температура ожидается на 0,5 — 1 градус выше климатической нормы
27.02.2020 09:26:00
Юлия УЩЕНЧИК
За апошнія дзесяць гадоў у нашай краіне сярэднегадавая тэмпература паветра ўзрасла на 0,5 градуса. Мінулы год і ўвогуле выдаўся анамальным — ён стаў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў, сярэднегадавая тэмпература паветра склала плюс 8,8 градуса. Цяплейшай, чым звычайна, будзе і вясна. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у сакавіку і красавіку ў нашай краіне тэмпература паветра чакаецца на 0,5—1 градус вышэй за кліматычную норму.
Спецыялісты акцэнтуюць увагу: клімат мяняецца, ідзе глабальнае пацяпленне.
У гэтым сезоне снег мы бачылі ўсяго некалькі разоў, моцных маразоў таксама не было: кліматычная зіма да нас так і не прыйшла. Для нашай краіны гэта анамалія: нешта падобнае было толькі ў 1989—1990 гадах, але нават тады сярэдняя тэмпература зімы была ніжэй за нуль. Такой цёплай зімы не было амаль 140 гадоў, гэта значыць за ўсю гісторыю метэаназіранняў, пачынаючы з 1881 года. Святлана Кузьміч, намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, абагульніла:
— Тэндэнцыя, якую мы назіраем на тэрыторыі Беларусі, адзначаецца і па ўсім зямным шары. Тэмпература паветра ва ўсім свеце павялічылася на 1,1 градуса. Змены клімату адчуваюцца ў сельскай гаспадарцы — гэтую галіну трэба адаптаваць.
Такой цёплай зімы не было амаль 140 гадоў, гэта значыць за ўсю гісторыю метэаназіранняў, пачынаючы з 1881 года.
Дарэчы, навукоўцы рэкамендуюць унесці некаторыя карэктывы ў сістэму земляробства. Мікалай Цыбулька, намеснік дырэктара Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі па навуковай рабоце, удакладняе:
— Трэба змяніць структуру пасяўных плошчаў, павялічыць пасеў азімых культур, нарошчваць пасевы прамежкавых культур. Варта перагледзець тэрміны пасадкі і ўборкі.
Спецыяліст таксама акцэнтуе ўвагу: пацяпленне аказвае станоўчы ўплыў на сельскую гаспадарку ў паўночных рэгіёнах, дзе развіццё земляробства заўсёды абмяжоўвалася нізкімі тэмпературамі. А на поўдні з’явіцца магчымасць вырошчваць больш абрыкосаў, персікаў і іншых цеплалюбівых культур.
— Тэмпература паветра павышаецца, але ападкаў больш не становіцца. Засухі часта прыводзяць да лясных пажараў. Мы спадзяёмся на лепшае, але рыхтуемся да горшага. Па ўсёй краіне ўжо ўстаноўлена больш за 600 камер назірання, з дапамогай якіх мы можам хутка зрэагаваць на надзвычайнае здарэнне. Дзякуючы выразнай арганізацыі аховы лясоў і добрасумленнаму стаўленню да справы ў лесаводаў атрымаецца зберагчы ад агню сотні гектараў лесу.
У пацяплення ёсць і плюсы: у краіне павялічваюцца плошчы расліннага покрыва.
У пацяплення ёсць і плюсы: у краіне павялічваюцца плошчы расліннага покрыва. Сяргей Лысенка, дырэктар ДНУ «Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі», загадчык цэнтра кліматычных змяненняў, удакладняе:
— Глабальныя змены клімату прывялі да павелічэння ўтрымання вуглякіслага газу ў атмасферы. Для многіх раслін гэта добра, бо вуглякіслы газ спрыяе фотасінтэзу. З пачатку стагоддзя ўся наша планета пазелянела. У асноўным расліннае покрыва павялічылася на тэрыторыях Кітая і Індыі, але і ў Еўропе ёсць сур’ёзныя змены. Пацяпленне пазітыўна ўплывае на лісцяныя культуры, але негатыўна — на іглічныя.
Доктар фізіка-матэматычных навук прафесар Сяргей Лысенка падсумоўвае: з-за цёплай зімы ў краіне растрачана менш энергарэсурсаў, камунальныя службы таксама сэканомілі. На транспартнай інфраструктуры змяненне клімату адбіваецца добра, акрамя рачнога транспарту: абмяленне рэк будзе станавіцца больш частай з’явай.
Спецыялісты акцэнтуюць увагу: клімат мяняецца, ідзе глабальнае пацяпленне.
Трэба ўнесці карэктывы
Паўночна-Еўразійскі кліматычны цэнтр прыводзіць такія звесткі: сярэдняя тэмпература паветра вясной у Беларусі складзе плюс 6,9 градуса. У сакавіку будзе плюс 0,2 градуса, у красавіку — плюс 7,3 градуса, у маі — плюс 13,3 градуса. Нашы сіноптыкі згодныя з такім папярэднім прагнозам. Спецыялісты акцэнтуюць увагу: клімат мяняецца, ідзе глабальнае пацяпленне.У гэтым сезоне снег мы бачылі ўсяго некалькі разоў, моцных маразоў таксама не было: кліматычная зіма да нас так і не прыйшла. Для нашай краіны гэта анамалія: нешта падобнае было толькі ў 1989—1990 гадах, але нават тады сярэдняя тэмпература зімы была ніжэй за нуль. Такой цёплай зімы не было амаль 140 гадоў, гэта значыць за ўсю гісторыю метэаназіранняў, пачынаючы з 1881 года. Святлана Кузьміч, намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, абагульніла:
— Тэндэнцыя, якую мы назіраем на тэрыторыі Беларусі, адзначаецца і па ўсім зямным шары. Тэмпература паветра ва ўсім свеце павялічылася на 1,1 градуса. Змены клімату адчуваюцца ў сельскай гаспадарцы — гэтую галіну трэба адаптаваць.
Такой цёплай зімы не было амаль 140 гадоў, гэта значыць за ўсю гісторыю метэаназіранняў, пачынаючы з 1881 года.
Дарэчы, навукоўцы рэкамендуюць унесці некаторыя карэктывы ў сістэму земляробства. Мікалай Цыбулька, намеснік дырэктара Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі па навуковай рабоце, удакладняе:
— Трэба змяніць структуру пасяўных плошчаў, павялічыць пасеў азімых культур, нарошчваць пасевы прамежкавых культур. Варта перагледзець тэрміны пасадкі і ўборкі.
Спецыяліст таксама акцэнтуе ўвагу: пацяпленне аказвае станоўчы ўплыў на сельскую гаспадарку ў паўночных рэгіёнах, дзе развіццё земляробства заўсёды абмяжоўвалася нізкімі тэмпературамі. А на поўдні з’явіцца магчымасць вырошчваць больш абрыкосаў, персікаў і іншых цеплалюбівых культур.
Быць гатовымі да ўсяго
З-за глабальнага пацяплення павышаецца рызыка экстрэмальных пагодных з’яў — напрыклад, засух. У сувязі з гэтым Віктар Звяртоўскі, намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгаса, запэўніў: ведамства гатова да наступстваў глабальнага пацяплення. Ужо распрацавана некалькі важных дакументаў і стратэгій, дзе падрабязна распісаны мерапрыемствы па адаптацыі лясной гаспадаркі да глабальных змяненняў клімату:— Тэмпература паветра павышаецца, але ападкаў больш не становіцца. Засухі часта прыводзяць да лясных пажараў. Мы спадзяёмся на лепшае, але рыхтуемся да горшага. Па ўсёй краіне ўжо ўстаноўлена больш за 600 камер назірання, з дапамогай якіх мы можам хутка зрэагаваць на надзвычайнае здарэнне. Дзякуючы выразнай арганізацыі аховы лясоў і добрасумленнаму стаўленню да справы ў лесаводаў атрымаецца зберагчы ад агню сотні гектараў лесу.