В Дятловском районе прошел обряд «Волочобники»
25.04.2022 16:58:41
Творчыя работнікі павіншавалі мясцовых жыхароў са святам Уваскрэсення Хрыстова і выканалі абрадавыя песні.
Прыгожы абрад правялі ў гарадскім пасёлку Наваельня і аграгарадку Дварэц. Фальклорная спадчына беларусаў была прадстаўлена ў аўтэнтычным гучанні. Валачобнікоў чакалі ў кожным доме, бо сваімі песнямі яны жадалі гаспадарам дастатку і добрага ўраджаю, дзяўчатам -- хутчэй выйсці замуж. Пасля выканання абрадавых спеваў гаспадары па традыцыі частавалі гасцей фарбаванымі яйкамі, булкамі, цукеркамі.
Па словах Марыны Лукіянец, загадчыцы аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці абрады, якія перадаюцца з пакалення ў пакалення садзейнічаюць захаванню, развіццю і папулярызацыі беларускай нацыянальнай культуры.
Таксама творчым калектывам Казлоўшчынскага Дома культуры Дзятлаўскага РЦКіНТ напэрэдадні свята была праведзена пазнавальна-інтэрактыўная праграма “Вялікдзень -- свята сонца і вясны”. Дзеці ў гульневай форме пазнаёміліся з народнымі традыцыямі і культурай святкавання Пасхі.
Фота: Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці.