На агроусадьбах Миорщины в рамках акции «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» организовали мастер-классы по кулинарии
08.06.2023 12:01:00
Алена ЯСКО
На аграсядзібе ў вёсцы Бабарыкі Міёрскага раёна гаспадары падрыхтавалі да рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся” майстар-клас па прыгатаванню страў беларускай нацыянальнай кухні ў рускай печы.
|
|
У гаспадароў аграсядзібы захавалася таксама свая сямейная страва – зельц, які павінен таміцца ў печы. Ён вельмі карысны для суставаў.
– Рэцэпт – ад майго бацькі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Емельянавіча Лапечанкава, – працягвае гаспадыня. – Маёй маці Марыі Іванаўне Емяльянавай 93 гады, і ў яе няма праблем з суставамі.
Міёрскі зельц робіцца з свіных ножак, вушэй, хвастоў, дадаюць у яго спецыі, з гародніны – лук і моркву. У вялікі рондаль на 5 літраў кладуць свіныя абсмаленыя ножкі, вушы, хвост, мяса ялавічыны і свініны, парэзанае кавалачкамі. Потым – гародніну і прыправы. Варыць трэба 1,5–2 гадзіны на павольным агні пасля закіпання. Вадкасць памяншаецца напалову, а пасля страва застывае ў халадзільніку. Атрымліваецца вельмі смачна, кажа Галіна Урбановіч.
Яе сын у доме з амаль 100-гадовай гісторыяй, дзе хаваліся ад бамбёжак мясцовыя жыхары і габрэйскія сем'і, зрабіў карчму «У старога млынара». Адна з яе рызынак – травяная гарбата. Сёння тут арганізавалі дэгустацыю крафтавых сыроў і гарбаты з траў. Кветкі стогадовай ліпы, сушаные першакветкі, чабор гаспадары зрабілі разынкай сваіх рэцэптаў. Акрамя таго, тут частуюць верасовым мёдам, сабраным на балоце Ельня, яго купляюць у мясцовых уладальнікаў пчальнікоў.
|
|
|
Фота з архіва Галіны Урбановіч