Фестиваль «Мотальскія прысмакі» собрал гурманов из разных регионов страны за 50-метровым столом дружбы
15.08.2023 07:44:00
Марина КУЗЬМИЧ
Для наведвальнікаў «Мотальскіх прысмакаў» прапанавалі тэст: зразумееш унікальную мясцовую мову — калі ласка!
XII Міжнародны фестываль фальклору «Мотальскія прысмакі» сабраў больш за 12 тысяч гасцей Традыцыйная культура харчавання — неад'емная частка культуры любога народа. У беларусаў ёсць свая кулінарная кніга з сотнямі рэцэптаў выдатных страў. Пакінутыя ў спадчыну цікавыя традыцыі застолля сёння захоўваюць гаспадыні Іванаўскага раёна, асабліва ў Моталі і яго ваколіцах. Пятнаццаць гадоў назад тут упершыню правялі міжнародны фестываль, прысвечаны самабытнай народнай кухні. З той пары каларытнае палескае мястэчка раз у два гады сустракае сапраўдных гурманаў з розных рэгіёнаў краіны.
На ўрачыстым адкрыцці свята музыкі, рамёстваў і народнай кухні прысутнічалі кіраўнікі вобласці, ганаровыя госці, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Гасцінна маталяне сустракалі артыстаў з расійскай Пензы, а таксама пабрацімаў з Іркуцкай вобласці.
Свята распачалося тэатралізаваным шэсцем прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, што жывуць у нашай краіне. Рускія, яўрэі, азербайджанцы, туркмены віталі гасцей фэсту шчырымі ўсмешкамі: «Беларусы, мы вас любім!» Для гэтай падзеі яны выбралі нацыянальныя касцюмы, а сваёй культурай пазней дзяліліся са сцэны, выконвалі песні і танцы. Далей фестываль закружыўся ў вялікім карагодзе сяброўства, пачаліся масавыя гулянні, майстар-класы рамеснікаў — іх у Моталь прыехала больш за 220!
Першы на шляху — яўрэйскі падворак. На сталах эйсік-флэш — ялавічына, тушаная з чарнаслівам у булёне, хоягушт — запяканка з курыцай і яйкам, шарлотка па-яўрэйску… Гаспадыня, намеснік дырэктара Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф. І. Панфёрава Алена Піліпенка, адзначыла: «Яўрэйская культура і традыцыі вельмі блізкія мотальцам. Яны ганарацца, што ў мястэчку нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман».
Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка сярод гасцей фестывалю.
Наступны падворак сустракае мноствам напояў. Натуральны малінавы, яблычна-гарбузовы, вінаградны сок згатаваў жыхар Моталя Пётр Марзан. Ён сам вынайшаў спосаб, як хутка адціснуць сок з розных пладоў. Зладзіў адмысловую інжынерную канструкцыю для сваіх патрэб, потым стаў дапамагаць суседзям.
Маталяне здаўна прывыклі працаваць, увесь час нешта вынаходзілі, гаворыць Пётр Марзан.
— Бабуля мяне навучыла, як гатаваць мяса, каўбасы, а таксама самыя смачныя ў Моталі булачкі. Любімы рэцэпт — каўбаса печаневая, або пальцам піханая. Часнок, каляндра, ліст лаўровы, соль дадаюцца ў фарш, потым напаўняюцца каўбаскі, якія можна хоць на мангале смажыць, хоць у духоўцы запякаць.
Разыначка на падворку Ніны Кульбеды — запечаны гусь у капелюшы. «Вось які прыгажун атрымаўся! — паказвае яго нам. — Калі не прадамо на фэсце, з'ямо яго ўсёй сям'ёй з халаднічком і капусткай!»
Аляксандр РУМАК, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей:
— Сёння з упэўненасцю можна сказаць: прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі, адчуваюць сябе як дома. Спакон веку на нашай зямлі ўсе жылі ў згодзе. Гэтая добрая традыцыя перадаецца з пакалення ў пакаленне. І гэта важна. Бо незалежнае развіццё краіны магчыма толькі на моцным падмурку — гэта і ёсць міжнацыянальны, міжканфесійны мір. Таму вельмі важна, каб кожны з нас уносіў сваю лепту ў захаванне згоды на беларускай зямлі, каб людзі адчувалі сябе камфортна, як на фестывалі ў Моталі.
kuzmich@sb.by
XII Міжнародны фестываль фальклору «Мотальскія прысмакі» сабраў больш за 12 тысяч гасцей Традыцыйная культура харчавання — неад'емная частка культуры любога народа. У беларусаў ёсць свая кулінарная кніга з сотнямі рэцэптаў выдатных страў. Пакінутыя ў спадчыну цікавыя традыцыі застолля сёння захоўваюць гаспадыні Іванаўскага раёна, асабліва ў Моталі і яго ваколіцах. Пятнаццаць гадоў назад тут упершыню правялі міжнародны фестываль, прысвечаны самабытнай народнай кухні. З той пары каларытнае палескае мястэчка раз у два гады сустракае сапраўдных гурманаў з розных рэгіёнаў краіны.
На ўрачыстым адкрыцці свята музыкі, рамёстваў і народнай кухні прысутнічалі кіраўнікі вобласці, ганаровыя госці, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Гасцінна маталяне сустракалі артыстаў з расійскай Пензы, а таксама пабрацімаў з Іркуцкай вобласці.
Прывабны край
Пры ўваходзе на фестываль з песнямі і жартамі перапыняе «мытня». Фішка фэсту адсылае да гісторыі. Стагоддзі таму Моталь меў права на самакіраванне, жыхары ганарова называлі сябе мяшчанамі, а гарадок «містом». Урадлівая глеба, багатыя рэкі і азёры вабілі ў гэты край людзей з іншых мясцовасцей. У XVI стагоддзі княгіня Бона Сфорца пасяліла ў Моталі італьянцаў. Дарэчы, і зараз у мястэчку можна сустрэць незвычайныя для Палесся прозвішчы Кульбеда, Палто, Марзан, Базан, Кузюр. Пазней прыехалі ў гэты край і яўрэі. У перапляценні культур і сфарміраваўся своеасаблівы ўклад жыцця. Мясцовая гаворка і гумар далёка не кожнаму зразумелыя. Для наведвальнікаў і арганізавалі невялікі тэст: адгадаеш загадку, пажартуеш разам ды зразумееш унікальную мотальскую мову — калі ласка.Свята распачалося тэатралізаваным шэсцем прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, што жывуць у нашай краіне. Рускія, яўрэі, азербайджанцы, туркмены віталі гасцей фэсту шчырымі ўсмешкамі: «Беларусы, мы вас любім!» Для гэтай падзеі яны выбралі нацыянальныя касцюмы, а сваёй культурай пазней дзяліліся са сцэны, выконвалі песні і танцы. Далей фестываль закружыўся ў вялікім карагодзе сяброўства, пачаліся масавыя гулянні, майстар-класы рамеснікаў — іх у Моталь прыехала больш за 220!
Каб шчыравалі ў полі
Жыхары мотальскага краю здаўна добра ведалі: без сала і каўбасы не пацягнеш касы. Каб шчыраваць у полі, як трэба елі, ежу гатавалі на натуральнай аснове, аддавалі перавагу прадуктам расліннага паходжання, для прыгатавання выкарыстоўвалі найперш хатнюю печ.Першы на шляху — яўрэйскі падворак. На сталах эйсік-флэш — ялавічына, тушаная з чарнаслівам у булёне, хоягушт — запяканка з курыцай і яйкам, шарлотка па-яўрэйску… Гаспадыня, намеснік дырэктара Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф. І. Панфёрава Алена Піліпенка, адзначыла: «Яўрэйская культура і традыцыі вельмі блізкія мотальцам. Яны ганарацца, што ў мястэчку нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман».
Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка сярод гасцей фестывалю.
«Сало — сіла», — заклікаюць на наступным падворку мотальскія гаспадыні і прапануюць адведаць далікатэсы з экалагічным хлебам і хрусткім агурком. «Пад'еў трошкі, і моцы прыбавілася, — гаворыць гаспадыня Святлана Філіновіч. —
Нездарма лічыцца, што галоўныя мотальскія прысмакі — каўбаса, рыба, сало. Кажуць так: у Моталі ніколі хату на замок не зачыняюць, дзверы завязваюць каўбасою».
Коўма, швэды, прысыпанка
Святлана Аляксандраўна працуе настаўніцай нямецкай мовы ў Мотальскай сярэдняй школе № 1. Як лінгвіст звяртае ўвагу: фестываль — не толькі смачная ежа, але і фальклор. Не кожны госць адразу зразумее, што сверсадло — люстэрка, а охналь — цвік, коўма — бульбяное пюрэ. Многія ведаюць: шкваркі — гэта смажаныя кавалачкі сала, а ў Моталі гэту страву называюць швэдамі. Чаму? Святлана Філіновіч тлумачыць: па легендзе, калі шведы стагоддзі назад напалі на Моталь, адна мясцовая жанчына лінула знянацку ў твар захопніку гарачым тлушчам са шкваркамі…Наступны падворак сустракае мноствам напояў. Натуральны малінавы, яблычна-гарбузовы, вінаградны сок згатаваў жыхар Моталя Пётр Марзан. Ён сам вынайшаў спосаб, як хутка адціснуць сок з розных пладоў. Зладзіў адмысловую інжынерную канструкцыю для сваіх патрэб, потым стаў дапамагаць суседзям.
Маталяне здаўна прывыклі працаваць, увесь час нешта вынаходзілі, гаворыць Пётр Марзан.
Гусак у капелюшы і міска булачак
Водар смажанага мяса даносіцца на сотні метраў ад падворка Галіны Каткавец. Яна — прафесійны повар. З дзяцінства памятае, як розныя прысмакі да фестывалю гатавала яе бабуля Ніна Кульбеда. Галіна расказвае:— Бабуля мяне навучыла, як гатаваць мяса, каўбасы, а таксама самыя смачныя ў Моталі булачкі. Любімы рэцэпт — каўбаса печаневая, або пальцам піханая. Часнок, каляндра, ліст лаўровы, соль дадаюцца ў фарш, потым напаўняюцца каўбаскі, якія можна хоць на мангале смажыць, хоць у духоўцы запякаць.
Разыначка на падворку Ніны Кульбеды — запечаны гусь у капелюшы. «Вось які прыгажун атрымаўся! — паказвае яго нам. — Калі не прадамо на фэсце, з'ямо яго ўсёй сям'ёй з халаднічком і капусткай!»
З рога ўсяго многа
З шумнай вуліцы накіроўваемся ў хлебную лаўку. Там можна набыць знакаміты мотальскі хлеб. Стагоддзямі ён быў асноўным прадуктам харчавання маталян. Цеста замешвалі ў спецыяльнай драўлянай пасудзіне, якая называлася «дзіжка» ці «дзіжа». На першай выпечанай булцы, па-мясцоваму — бохуне, гаспадыня малявала рукой крыжык. Акрамя хлеба, пяклі пірагі. З мукі варылі зацірку, па-мясцоваму — саламаху. Многа страў з бульбы — камы, клёцкі, прысыпанка.
На другі дзень свята на плошчы ў Моталі разгарнуў свой бялюткі абрус 50-метровы «Стол сяброўства» з пачастункамі ад кожнага сельвыканкама Іванаўскага раёна. Салодкімі стравамі ўразілі гасцей юныя кулінары — прадстаўнікі ўсіх школ і дзіцячых садкоў Іванаўскага раёна. Завяршыў «Мотальскія прысмакі» шматжанравы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці і гала-канцэрт.
КАМПЕТЭНТНА