Мінск у эпіцэнтры fashion-падзей
12.05.2017 11:18:27
Відаць, калі скончыцца май, у Беларусі з’явіцца яшчэ больш стыльна апранутых людзей. І апранутых не ў нейкія там дольчэ і габана, а ў наша айчыннае — дызайнерскае, унікальнае і прыкметнае. Бо менавіта дзеля папулярызацыі беларускай моды, павышэння прафесіяналізму беларускіх дызайнераў, а таксама дзеля стварэння камфортных умоў для дэманстрацыі іх творчага патэнцыялу і арганізацыі fashion-бізнесу і праводзяцца тыдзень моды Belarus Fashion Week, які стартаваў у Мінску ўчора, і Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота “Млын моды”, фінал якога пройдзе 16—17 мая.
bfw.by
На галоўным подыуме Belarus Fashion Week з 11 па 14 мая адбываюцца паказы сезона восень — зіма 2017/2018 вядомых беларускіх брэндаў Alena Goretskaya, Samoschenko, BOITSIK, T. Efremova, TARAKANOVA, Condra, EMSE, Tamara Goridovets, Anna-Maria Eglit, Nelva, Katya Volkova, Honar, Candy Lady, Fur Garden. Гэта цудоўная магчымасць убачыць новыя pret-a-porter калекцыі і fashion-інсталяцыі маладых куцюр’е, а таксама аўтарскія лініі мужчынскага і жаночага адзення ад удзельнікаў конкурсу New Names BFW. Акрамя гэтага, ў межах сумеснай з UNAIDS праграмы Fashion Aids Line вядучыя дызайнеры створаць уборы з нацыянальным арнаментам і чырвонай стужкай — міжнародным сімвалам барацьбы са СНІДам.
“Млын моды” таксама пазнаёміць гасцей з моднымі калекцыямі, і не толькі беларускімі, але і з Масквы, Кіева, Кракава, Рыгі, Барселоны. А яшчэ выявіць найлепшых дызайнераў, мадэльераў, стылістаў і фатографаў. У фінале фестывалю-конкурсу будзе прадстаўлена каля ста калекцый беларускіх дызайнераў — іх ацэняць міжнародныя эксперты, спецыялісты ў галіне моды і дызайну з Іспаніі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны. Праграмай фіналу запланаваны адукацыйныя семінары, майстар-класы, прэзентацыі, прафесійныя сустрэчы, канцэртныя выступленні і дабрачынны праект “Стыльны пачатак”.
mila@sb.by