Belarus Fashion Week меняет формат
11.10.2019 13:37:46
Людмила МИНКЕВИЧ
У панядзелак, 14 кастрычнiка, стартуе 19 сезон Belarus Fashion Week — найбуйнейшая падзея ў моднай iндустрыi Беларусi. Аднак на гэты раз праект Беларускай палаты моды i агенцтва PR i камунiкацый «Адкрыты подыум» паўстане ў крыху iншым фармаце.
Па-першае, зменiцца лакацыя BFw. Пляцоўкай для мерапрыемства, паведамляе bfw.by, абраны дом «Мiкеланджэла» жылога комплексу «Маяк Мiнска» па адрасе: вул. П. Мсцiслаўца, 12, дзе на трох узроўнях размесцяцца першы ў Беларусi часовы гандлёвы цэнтр беларускай моды, зоны з паказамi i iнсталяцыямi, а таксама бясплатная адукацыйная платформа.
Па-другое, зменшыцца колькасць модных паказаў. Як тлумачыць старшыня Беларускай палаты моды Янiна Ганчарова, будуць прадэманстраваны новыя калекцыi толькi тых дызайнераў i брэндаў, каму сапраўды гэта трэба, i тыя брэнды, якiя хочуць быць на подыуме Belarus Fashion Week. У праграме — пяць дзён эксклюзiўных модных паказаў: BALUNOVA Fashion Design Studio, NELVA by HUAWEI, Natalia Korzh, DAVIDOVA inspired by HUAWEI, T.Efremova, Historia Naturalis, Hmylko, Scapegoat_404 by HUAWEI, WOMEN Fashion Brand, Jovanas Couture, Candy Lady, Totti Swimwear.
I па-трэцяе, цягам моднага тыдня будуць праведзены некалькi дзясяткаў бясплатных адукацыйных выступленняў са спiкерамi з розных краiн. Плануецца, што на Belarus Fashion Week выступяць эксперты з Германii, Швецыi, Вялiкабрытанii, Беларусi, Расii, Украiны.
— Наш выбар — iнвесцiраваць у адукацыю нашых дызайнераў, як маладых, так i ўжо вядомых, — гаворыць Янiна Ганчарова.
У праграме таксама Ethical Fashion Show, падчас якога прадставяць калекцыi з натуральных матэрыялаў i з этнiчнымi матывамi, прэзентацыя iнавацыйных стартапаў у моднай iндустрыi Fashion Tech Hub, шопiнг з беларускiмi дызайнерамi, бясплатныя кансультацыi вiзажыста i многае iншае.
mila@sb.by