Музей не сохранившихся до нашего времени архитектурных памятников появился в Новогрудке
12.10.2018 11:42:17
Людмила МИНКЕВИЧ
Праект “Страчаная спадчына” ажыццявіўся ў цэнтры горада пад адкрытым небам. Пакуль у музеі дзевяць аб’ектаў. Усе яны — вынікі конкурсу, які мясцовы аддзел культуры праводзіў сумесна з грамадскімі арганізацыямі БРСМ і “Белая Русь”. Аўтарамі макетаў выступілі школьнікі і выкладчыкі навучальных устаноў раёна. Каб дасканала перадаць знешні выгляд страчаных аб’ектаў, ім прыйшлося вывучыць нямала гістарычных фотаздымкаў і дакументаў.
Жыхары і госці Навагрудка могуць убачыць на пляцоўцы ратушу, якая калісьці стаяла ў цэнтры города, царкву, што размяшчалася на Замкавай гары, езуіцкі калегіум, які займаў плошчу некалькі гектараў. Цікавы экспанат — млын, пераабсталяваны мясцовымі жыхарамі з вежы малога замка. Аднавілі ўдзельнікі праекта і адну з самых вялікіх сінагог ва Усходняй Еўропе, разбураную ў сярэдзіне XX стагоддзя, а таксама палац Радзівілаў, знішчаны прамым пападаннем авіябомбы. “Уваскрэсла” і сядзіба Чамброва, дзе пазнаёміліся бацькі паэта Адама Міцкевіча, — яна таксама была разбурана падчас Другой сусветнай вайны.
Праца па вывучэнні страчаных помнікаў Навагрудчыны будзе працягнута, а таму і музей у перспектыве папоўніцца новымі цікавымі аб’ектамі.
mila@sb.by
Фота БЕЛТА.