Ксендз Кирилл Бардонов: Воскресший Иисус предлагает нам стать его апостолами
20.04.2024 22:47:00
У гэтым годзе красавік для католікаў асаблівым чынам прысвечаны разважанням над тым, што адбывалася на палесцінскай зямлі пасля ўваскрэсення Хрыста. Гэтай рэфлексіі дапамагаюць чытанні ўрыўкаў з Бібліі, якія вернікі чуюць падчас літургіі ў касцёлах.
Як вядома, дата Вялікадня (Пасхі) з’яўляецца зменнай і кожны год адрозніваецца. Акрамя таго, католікі і праваслаўныя вылічваюць яе па-рознаму, таму ў гэтых дзвюх канфесіях яна рэдка супадае. Аднак святкаванне Вялікадня не абмяжоўваецца адным днём, а працягваецца нейкі перыяд. У касцёлах і цэрквах у гэты час гучаць малітвы і біблейскія тэксты, якія звязаны з уваскрэсеннем Хрыста.
Адным з такіх біблейскіх тэкстаў з’яўляецца ўрывак з Евангелля паводле Лукі, у якім апісваецца з’яўленне Хрыста ў вечар Яго ўваскрэсення перад апосталамі. Яны ведалі, што іх Месія памёр, але яшчэ не ўсвядомілі, што Ён уваскрос і жыве далей. Вучні Хрыста страцілі ўпэўненасць адносна сваёй будучыні.
Неяк у адным касцёле на імшы з’явіўся мужчына з апёкамі і пухірамі на вушах. Пасля літургіі заклапочаны ксёндз спытаў: «Што з табой здарылася?» Мужчына расказаў: «Учора ўдзень я ляжаў на канапе і глядзеў футбольны матч па тэлевізары, а мая жонка побач прасавала бялізну. Я быў цалкам паглынуты гульнёй. Жонка выйшла з пакоя, пакінуўшы прас каля тэлефона. Зазваніў тэлефон, і, не зводзячы вачэй з тэлевізара, я пацягнуўся за тэлефонам, а насамрэч узяў гарачы прас і прыклаў яго да вуха…»
Чалавек з гэтай гісторыі быў вельмі засяроджаны на тым, што было на экране тэлевізара. Ён быў захоплены гульнёй і не ўсведамляў, што робіць. Апосталы ж пасля смерці Хрыста зусім страцілі раўнавагу і не ведалі, на чым ім канцэнтраваць увагу, каб жыць далей. Яны былі разгубленыя і стомленыя. Ім быў патрэбны адпачынак і адвага, якую Хрыстос прынёс ім увечары свайго ўваскрэсення. Ад гэтага моманту апосталы былі перакананыя, што Бог можа перамагчы смерць і людскую слабасць.
Даючы сваім вучням спакой і адвагу, Божы Сын просіць іх расказваць іншым людзям пра незвычайныя рэчы, якія адбыліся. Гэтае заданне датычыць кожнага хрысціяніна. Мы павінны абвяшчаць іншым, што Хрыстос уваскрос з мёртвых і перамог смерць, што ўсе людзі запрошаны пакаяцца ў сваіх грахах і рабіць дабро. Месіі патрэбны паслядоўнікі, якія будуць Яго вачыма, вушамі, рукамі і нагамі, якія б маглі засведчыць аб Божай любові, міласэрнасці і прабачэнні, служачы ўсім нашым братам і сёстрам навокал.
У далёкай Індыі, у Калькуце, паміраючая старая жанчына, паклаўшы галаву на калені святой Тэрэзы з Калькуты (Маці Тэрэзы), доўга глядзела на яе і слабым голасам спытала: «Ці ты Бог Ісус (Езус), які любіць бедных і хворых?» Будзем жа і мы паводзіць сябе так, каб у нас маглі распазнаць сапраўдных вучняў Хрыста.
Ксёндз Кірыл Бардонаў