В издательском доме «Звязда» вышла красочная книга для детей «Загадка – розуму зарадка» Владимира Мозго
17.08.2023 09:27:00
Елена БАСИКИРСКАЯ
Шарады, анаграмы, акразагадкi i звычайныя загадкi, палiндромы, метаграмы — якiх толькi заданняў не прыдумаў для сваiх маленькiх чытачоў лаўрэат многiх лiтаратурных прэмiй паэт Уладзiмiр Мазго. Яго новая кнiга «Загадка — розуму зарадка», якая выйшла ў выдавецкiм доме «Звязда», адкрые цiкаўным i кемлiвым дзецям цэлы свет, дапаможа ў вывучэннi беларускага алфавiта i моўных асаблiвасцей. Выданне адрасавана чытачам малодшага школьнага ўзросту i выпушчана па заказе Мiнiстэрства iнфармацыi.
Але перш чым правiльна выканаць арыгiнальныя заданнi, трэба памазгаваць разам з аўтарам Мазго! Прывiтальны адрас тым i пачынаецца: «Для розуму зарадка — // У вершах i загадках. // Мазгуйце ўсе да аднаго. // Стварыў яе для вас Мазго». Кнiга, iлюстраваная прыцягальнымi малюнкамi мастака Дзiяны Бецун, адкрываецца загадкавай азбукай.
Прапануе аўтар загадкi пра анаграмы, дзе адгаданае слова пры перастаноўцы лiтар мае iншы сэнс. Спачатку быў кош, а ўжо шок, кот ператварыўся ў ток, гул — у луг, а замак — у КамАЗ. У кнiзе таксама загадкi пра амонiмы — гэта словы, аднолькавыя па гучаннi i напiсаннi, але розныя па значэннi. «Сакрэт амонiмаў такi: хоць цёзкi, а не двайнiкi» — прыдумаў iм трапнае азначэнне Уладзiмiр Мазго. Як прыклад, «Падарунак сябруку служыць назвай бальшаку» — той самы гасцiнец, толькi ў розных значэннях.
Незвычайны раздзел у кнiзе — акразагадкi. Тут адказы знаходзiм па першых лiтарах кожнага радка: «Светлы, лёгкi, нiбы пух, // Нечакана лёг на луг. // Едзем зноў на лыжах мы // Гожым покрывам зiмы». Завяршае павучальнае выданне частка з палiндромамi, якiя з двух бакоў чытаюцца аднолькава, пры гэтым не змяняючы сэнс: «У памiдора назваў шмат, // Найбольш вядомая — …» Канечне, тамат — i з якога боку нi чытай, таматам ён i застанецца.
Разнажанравыя заданнi, аздобленыя, нiбыта вянок, прыгожай рыфмай, сведчаць пра вялiкi талент аўтара — i лiнгвiстычны, i паэтычны!
basikirskaya@sb.by

Патрыятычны тэкст i падтэкст — з першых радкоў: «Быццам белы снег на дол, // Пакрывалам лёг на стол. // Рады госцю беларус, // Засцiлаючы…» Зрыфмавалi i здагадалiся: размова пра белы шырокi i, пэўна, льняны абрус. Гэта як сiмвал беларускага дабрабыту i багатага стала.«Над балотамi клякоча — // У любвi прызнацца хоча, // Мабыць, роднай Беларусi. // Называюць птушку — …» Адказ таксама навiдавоку — бусел. Далей заданнi больш складаныя, дзе сапраўды трэба добра памазгаваць. Вось шарады: «Займеннiк плюс час сутак — // I атрымаеш хутка замест адказу адзiну часу» (тыдзень).