Творчасцю беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя Гедыміна Радкевіча зацікавіліся сучасныя музыказнаўцы
13.06.2018 12:11:25
У Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. І. Глінкі прайшоў канцэрт-прэзентацыя музычных твораў кампазітара ХІХ стагоддзя Гедыміна Радкевіча. На жаль, звестак пра аўтара той прыгожай музыкі, якую прадставіў слухачам вядомы піяніст з Варшавы, ураджэнец Гродна Уладзімір Лябецкі, вельмі мала. Вядома, што нарадзіўся ён у 1834 годзе ў вёсцы Васілішкі, сёння гэта аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзеншчыны (вёска ж згадваецца з пачатку XV ст. як мястэчка гістарычнай Лідчыны). З жонкай Тэрэзай, якая паходзіла са знакамітага роду Козел-Паклеўскіх, валодалі яны маёнткам у мястэчку Юрацішкі Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер — гарадскі пасёлак у Іўеўскім раёне Гродзеншчыны) і шэрагам іншых вёсак, было ў сям’і таксама два дамы ў Вільні. Аднак, нягледзячы на неабходнасць даглядаць такую вялікую гаспадарку, Гедымін Радкевіч знаходзіў час займацца творчасцю.
На своеасаблівым канцэрце-лекцыі Уладзімір Лябецкі расказваў студэнтам музычнага каледжа і пра жанравую разнастайнасць творчай спадчыны Гедыміна Радкевіча. Кампазітар пісаў і вальсы, і галопы, і мазуркі, і разгорнутыя сачыненні ў стылі рапсодый. Ён аддаваў даніну модзе: ствараў арыентальныя опусы. Так, засталіся тры яго кітайскія, арабскі ды афрыканскі танцы. А 26 невялікіх эцюдаў-практыкаванняў, упэўнены Уладзімір Лябецкі, могуць стаць выдатным трэніровачным матэрыялам для сённяшніх вучняў музычных школ.
“Часта на міжнародных конкурсах, выступленнях музыкантаў просяць сыграць сачыненні айчынных кампазітараў, — гаварыў Уладзімір Лябецкі. — Беларусы ў асноўным прадстаўляюць творы Напалеона Орды, Фларыяна Міладоўскага, Антона Абрамовіча, Яўгена Глебава, Уладзіміра Алоўнікава… Думаю, можна развучыць і некаторыя кампазіцыі Гедыміна Радкевіча. Яны таго вартыя”.
Дарэчы, копіі нот сачыненняў кампазітара Уладзімір Лябецкі перадаў дырэктару Мінскага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі Уладзіміру Чэрнікаву. Той жа ў адказ паабяцаў: творы будуць вывучацца.
“Цяжка сказаць, якое месца можа заняць Гедымін Радкевіч у гісторыі беларускай музыкі. Усё залежыць ад таго, наколькі сучасныя музыканты зацікавяцца яго творчасцю, — разважае Уладзімір Лябецкі. — У маіх жа планах выпусціць манаграфію пра Радкевіча на дзвюх мовах: польскай і беларускай”.
Задача даследчыка якраз у тым, каб сабраць факты жыцця з тых крупінак, што вядомыя. Як з пазлаў скласці карціну, якая б дапамагла раскрыць творчасць кампазітара ва ўсім яе маштабе і прыгажосці. Музыканту з тых нешматлікіх звестак, што захаваліся ў архівах, удалося высветліць: Гедымін Радкевіч быў багатым самадастатковым чалавекам. Яго творы выконваліся ў салонах тагачаснай Вільні. З дакументаў жа захавалася толькі пасведчанне аб смерці, з якога вядома: ён быў калежскім саветнікам. Кампазітар рана страціў жонку: Тэрэза Радкевіч памерла ў 42 гады. Усе іх пяцёра дзяцей атрымалі вышэйшую адукацыю. Адзін з сыноў закончыў нават кадэцкі корпус у Санкт-Пецярбургу.
Дарэчы, Уладзімір Лябецкі ведае пра музычную культуру Гродзеншчыны амаль усё: у свой час ён абараніў дысертацыю “Музычная культура Гродзеншчыны другой паловы XVIII — XIX ст.” Даследчык упэўнены: “Гродна і ўся Гродзенская губерня таго перыяду нагадвалі яскравы аазіс культуры. Толькі ў 1900 годзе, напрыклад, там прайшло больш за 360 музычных і тэатральных пастановак. З канцэртамі прыязджалі музыканты: Іосіф Гофман, Сяргей Рахманінаў, іншыя. Распаўсюджанымі ў той час былі й дабрачынныя канцэрты, сродкі з якіх ішлі на аплату навучання студэнтаў з небагатых сем’яў у гродзенскіх каледжах і нават ва ўніверсітэтах Санкт-Пецярбурга. Такі прыклад не лішне было б узяць пад увагу сёння. А можна было б і паўтарыць!”
Кацярына Мядзведская
Голас Радзімы № 22 (3574), чацвер, 14 чэрвеня, 2018 у PDF
Падчас перадачы копій нот сачыненняў Гедыміна Радкевіча
Адкрыццё асобы кампазітара адбылося выпадкова. Летась па рэкамендацыі прафесара Варшаўскай акадэміі музыкі Ярослава Джавецкага нашчадкі Гедыміна Радкевіча, якія жывуць сёння ў Польшчы, перадалі ў Пасольства Беларусі ў Варшаве копіі нот сачыненняў свайго прапрадзядулі. Тагачасны саветнік па культуры пасольства Міхаіл Рыбакоў для далейшай работы з нотамі звязаўся з музыкантам, кандыдатам мастацтвазнаўства, дактарантам Хрысціянскай багаслоўскай акадэміі ў Варшаве Уладзімірам Лябецкім. Той, пазнаёміўшыся з музыкай, ацаніў яе дастаткова высока. “Творчасць Радкевіча заслугоўвае глыбокага вывучэння, — упэўнены музыкант. — Адсутнасць біяграфічных звестак пра кампазітара кампенсуе ў нейкай ступені наяўнасць вялікай колькасці сачыненняў, якія напісаны выключна для фартэпіяна. Лагічна зрабіць выснову: Гедымін Радкевіч быў піяністам. А вучыўся, хутчэй за ўсё, у Парыжскай кансерваторыі. Вельмі ж зручная фактура выканання яго твораў. Ён меў уяўленне і аб формаўтварэнні, і аб гармоніі. Цікава спалучае часткі, робіць плаўныя пераходы, хоць, бывае, і рэзка разрывае: парушае шаблоны”. “Часта на міжнародных конкурсах, выступленнях музыкантаў просяць сыграць сачыненні айчынных кампазітараў, — гаварыў Уладзімір Лябецкі. — Беларусы ў асноўным прадстаўляюць творы Напалеона Орды, Фларыяна Міладоўскага, Антона Абрамовіча, Яўгена Глебава, Уладзіміра Алоўнікава… Думаю, можна развучыць і некаторыя кампазіцыі Гедыміна Радкевіча. Яны таго вартыя”.