Новы спектакль Музычнага тэатра прыадкрые нехрэстаматыйныя бакі жыцця Купалы
26.06.2018 08:18:00
Ирина СВИРКО
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр рыхтуецца да сенсацыйнай прэм'еры. На выхадзе спектакль «Жыццё і смерць Янкі Купалы». Аперэты, мюзіклы ў афішы і гісторыя адной з самых трагічных постацей нашай культуры? Так, упэўнена сцвярджаюць аўтары, фармат музычнага тэатра змяшчае і драму, дакладней, драму-версію — такі жанр новай пастаноўкі.
З таго, што вядома, карціна выглядала так. У чэрвені 1942 года з пасёлка Пячышчы, з Татарстана, дзе Купала знаходзіўся ў эвакуацыі, ён прыехаў па запрашэнні ў Маскву. Планавалася на афіцыйным узроўні адзначэнне яго 60-годдзя. Купала спыніўся ў гасцініцы «Масква». 28 чэрвеня са свайго пакоя 414 падняўся на 10-ы паверх, у нумар, які займаў тагачасны старшыня Саюза пісьменнікаў БССР Міхась Лынькоў і дзе знаходзілася ў той дзень многа гасцей.
Праз некаторы час Купала з нумара выйшаў. А праз некалькі хвілін прысутным паведамілі жахлівую вестку — паэт упаў у лесвічны пралёт і разбіўся…
Што адбылося — няшчасны выпадак ці нехта дапамог? Дакладна так і невядома.
Ідэя звярнуцца да тэмы жыцця і смерці Купалы прыйшла кіраўніцтву Музычнага тэатра — дырэктару Аляксандру Пятровічу і мастацкаму кіраўніку Адаму Мурзічу — пасля знаёмства з п'есай Анатоля Дзялендзіка «Сцежкамi жыцця» паводле ўспамінаў музы паэта — Паўліны Мядзёлкі.
Аснова сюжэта спектакля, са слоў Міхаіла Кавальчыка, — любоўны трохкутнік: Купала, Паўліна Мядзёлка і жонка паэта Уладзіслава Станкевіч. Тэма далікатная. Рэжысёр шмат кансультаваўся з супрацоўнікамі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і прызнаецца, што прыслухаўся да многіх парад, падкарэкціраваў тыя няпростыя рэчы, якія былі ў жыцці паэта:
— Але я з імі і паспрачаўся, бо ў мастацкім творы магчымы і здагадкі — аўтара, тэатра, пастаноўшчыка. Перш за ўсё, п'еса створана па кнізе Мядзёлкі, а яна не магла напісаць усю праўду пра свае адносіны з Купалам, бо была жывая яго жонка. Мне Дзялендзік распавядаў, што ў 1962 годзе ў Маскве рыхтавалася кніга пра асабістыя ўзаемаадносіны Купалы з Мядзёлкай і іншымі жанчынамі. Дык, даведаўшыся пра гэта, Уладзіслава Станкевіч паехала туды, умяшалася, і кніга не выйшла.
З трыма галоўнымі героямі ў ліку персанажаў — Наркам 1 і Наркам 2, два Сталіны — сапраўдны і ўяўны, Лукаш Бэндэ, лейтэнанты НКУС. Разам з асабістымі ўзаемаадносінамі Купалы ў спектаклі даследуюцца тэмы паэт і ўлада, паэт і культ, паэт і дзяржаўнасць, а гэта заўсёды канфлікт. Спектакль прыадкрые новыя, нехрэстаматыйныя бакі жыцця класіка, публіка ўбачыць яго не бронзавым помнікам, а жывым чалавекам. Новая пастаноўка — не біяграфія, а спроба філасофскага асэнсавання вобраза Купалы.
Для стварэння лібрэта запрасілі беларускага паэта Анатоля Зэкава. Гэта яго першы вопыт тэатральнай работы. Дарэчы, спектакль у асноўным беларускамоўны, што для музычнага тэатра нязвыкла.
Аўтар музыкі кампазітар Алег Хадоска ўвёў у спектакль часткі спецыяльна напісанага рэквіема па Янку Купалу. Створаны ім і шэраг песень на словы народнага паэта. Усе тры галоўныя персанажы спектакля спяваюць. Дарэчы, Купала будзе выконваць у тым ліку і знакамітую «Малітву». Яе тэкст добра вядомы па песні з музыкай кампазітара Алега Молчана, якую выконваў Уладзімір Мулявін. Але ў спектаклі — іншы варыянт верша, у Купалы іх было два, і песня — зусім іншы твор.
Алег Хадоска прызнаецца, што, працуючы над спектаклем, ён нанова адкрыў для сябе паэта:
— Мы выдатна ведаем многія вершы Купалы, вучылі іх у школе. Але адна справа, калі проста чытаеш, іншая — калі працуеш і спрабуеш учытацца паміж радкоў. У Купалы — непераўзыдзеная паэзія. Нам было важна максімальна адысці ад местачковасці, маўляў, вось Купала наш, беларускі. Ён беларускі, наш — так, але трэба ўсведамляць, што ён належыць усяму свету, усяму чалавецтву.
Вобраз Янкі Купалы ўвасабляюць таленавітыя акцёры Сяргей Суцько і Віктар Цыркуновіч. У ролі Мядзёлкі — Вікторыя Жбанкова-Стрыганкова і Вольга Жалезкая. Жонку паэта Уладзіславу сыграюць Кацярына Дзегцярова і Ганна Бяляева.
Першапачаткова спектакль рыхтавалі да леташняга 135-годдзя Янкі Купалы, але вырашылі з прэм'ерай не спяшацца, адкласці. Патрабаваўся час для больш глыбокага вывучэння, асэнсавання і ўвасаблення матэрыялу. Па словах Міхаіла Кавальчыка, самі не чакалі, да якой глыбы дакрануцца і якія пласты гісторыі прыйдзецца падымаць.
Першы паказ новай пастаноўкі адбудзецца ў дзень памяці Янкі Купалы — 28 чэрвеня, калі ў 1942 годзе яго не стала.
Артысты балета ў час рэпетыцыі.
У біяграфіі Янкі Купалы дасюль мноства загадак і таямніц. Галоўная з іх — абставіны смерці паэта.З таго, што вядома, карціна выглядала так. У чэрвені 1942 года з пасёлка Пячышчы, з Татарстана, дзе Купала знаходзіўся ў эвакуацыі, ён прыехаў па запрашэнні ў Маскву. Планавалася на афіцыйным узроўні адзначэнне яго 60-годдзя. Купала спыніўся ў гасцініцы «Масква». 28 чэрвеня са свайго пакоя 414 падняўся на 10-ы паверх, у нумар, які займаў тагачасны старшыня Саюза пісьменнікаў БССР Міхась Лынькоў і дзе знаходзілася ў той дзень многа гасцей.
Праз некаторы час Купала з нумара выйшаў. А праз некалькі хвілін прысутным паведамілі жахлівую вестку — паэт упаў у лесвічны пралёт і разбіўся…
Што адбылося — няшчасны выпадак ці нехта дапамог? Дакладна так і невядома.
Балетмайстар спектакля Наталля ФУРМАН і рэжысёр-пастаноўшчык Міхаіл КАВАЛЬЧЫК.
Менавіта са смерці паэта пачынаецца спектакль. У рэжысёра-пастаноўшчыка Міхаіла Кавальчыка свая версія наконт смерці Купалы — гэта справа рук органаў НКУС. Але ў спектаклі няма адказу на гэтае пытанне. Гледачу да-дзена магчымасць самому разважаць і рабіць высновы.Ідэя звярнуцца да тэмы жыцця і смерці Купалы прыйшла кіраўніцтву Музычнага тэатра — дырэктару Аляксандру Пятровічу і мастацкаму кіраўніку Адаму Мурзічу — пасля знаёмства з п'есай Анатоля Дзялендзіка «Сцежкамi жыцця» паводле ўспамінаў музы паэта — Паўліны Мядзёлкі.