Лукашенко направил приветствие участникам и гостям Дня белорусской письменности
31.08.2024 20:24:00
Удзельнiкам i гасцям Дня беларускага пiсьменства
Фото из архива «СБ»
Паважаныя сябры!
Шчыра вiтаю гасцей i ўдзельнiкаў Дня беларускага пiсьменства, якi сёлета адзначаецца на гасцiннай брэсцкай зямлi, у самабытным горадзе Iвацэвiчы.
Гэтае свята нагадвае нам аб важнасцi захавання i развiцця праз кнiгу нацыянальнай культурнай спадчыны, духоўных традыцый народа. Такiя каштоўнасцi яднаюць людзей i спрыяюць росквiту краiны. Лiтаратура i матчына мова былi i застаюцца падмуркам у выхаваннi высокiх маральных якасцей, фармiраваннi грамадзянскасцi.
Упэўнены, што беларусы заўжды з павагай будуць адносiцца да нашага гiстарычнага здабытку, берагчы невычэрпныя культурныя скарбы продкаў, штодзённай працай умацоўваць суверэнiтэт дзяржавы. Шанаваць нашу мову i славутых майстроў слова — песняроў роднай зямлi.
Сардэчна жадаю гасцям i ўдзельнiкам мерапрыемства здароўя, згоды i дабрабыту, а таксама новых цiкавых сустрэч, поспехаў i творчага натхнення.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.