Легендарному спектаклю Купаловского театра «Павлинка» – 80!
24.05.2024 11:58:00
Валентин ПЕПЕЛЯЕВ
23 мая 80-гадовы юбілей адзначыў легендарны спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка». Прэм'ера «Паўлiнкi» рэжысёра Льва Ліцвінава адбылася 23 мая 1944 года ў Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі. Усе гэтыя гады спектакль не сыходзіў з афішы і з часам стаў візітнай карткай, сапраўдным сімвалам Купалаўскага тэатра. У 2021 годзе з’явілася адноўленая версія камедыі.
Праз 80 гадоў "Паўлінка" працягвае дарыць шчырыя эмоцыі. "Яна, неверагодна прыгожая, добрая, вясёлая, стала сімвалам і бясцэнным скарбам беларускага народа, -- удакладняюць у тэатры. – Мы верым, што наперадзе п'есу чакаюць яшчэ доўгія гады жыцця на сцэне Купалаўскага тэатра і нязменная любоў гледачоў! З юбілеем, панна Паўлінка!"
У бліжэйшы час паказы "Паўлінкі" на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудуцца 28 мая і 12 і 29 чэрвеня.
Фото из архива «СБ».