Завершаются работы четвертого этапа восстановления Новогрудского замка
27.07.2021 07:25:00
Навагрудскi замак — унiкальнае збудаванне абароннага дойлiдства, якое было адной з галоўных крэпасцей ВКЛ. З году ў год сюды прыязджаюць тысячы прыхiльнiкаў даўнiны з усяго свету, каб наведаць рыцарскiя турнiры i тэматычныя мерапрыемствы. Аднак час працуе выключна на разбурэнне старажытных руiн, таму так важна выратаваць iх для наступных пакаленняў.
Так ужо склалася гiстарычна, што даволi працяглы прамежак часу ўвесь горад звозiў сюды смецце. У 1802 годзе быў выдадзены ўказ гродзенскага генерал-губернатара, згодна з якiм замкавыя камянi можна было забiраць для брукавання вулiц i дарог, а саму тэрыторыю замчышча выкарыстоўваць пад сметнiк. Умоўна кажучы, вежа Шчытоўка знаходзiцца на ўзроўнi другога паверха. Таму так важна прыбраць усе гэтыя напластаваннi i адвесцi адтуль ваду. Працягваюцца работы па ўмацаваннi схiлу ад Касцёльнай вежы да ўвахода ў Навагрудскi замак, якiя былi пачаты летась. Для гэтага выкарыстоўваецца спецыяльная сiстэма ўстаноўкi габiёнаў — каменных мяшкоў. Агульная даўжыня такой канструкцыi складзе каля 33 метраў. Затым туды будзе падсыпаны грунт i высаджана трава. Тым самым знешнi выгляд застанецца нязменным пры забеспячэннi захаванасцi замкавых сцен.
— Галоўнай задачай стала лiквiдацыя праблемы падмывання навагрудскай гары падземнымi крынiцамi. Асноўны напрамак работы на дадзены момант — выраўноўванне тэрыторыi пад нулявы цыкл, каб дажджы i iншыя ападкi не застойвалiся на тэрыторыi замчышча. Зрабiлi дзве веткi водаадвядзення i два дожджапрыёмнiкi. У цяперашнi час на тэрыторыi функцыянуе дзесяць каналiзацыйных адстойнiкаў. Зроблены праколы, дзякуючы якiм забяспечаны скiд вады ў ручай, якi працякае непадалёк. Каналiзацыя разлiчана на лiквiдацыю дажджавых плыняў 19—24 лiтры за секунду. Магу адзначыць, што нядаўнiя лiўнi паказалi эфектыўнасць i правiльнасць падыходу да вырашэння праблемы.
Сур’ёзныя работы па аднаўленнi гiсторыка-культурнага аб’екта пачалiся ў 2012 годзе, калi Навагрудскi i Любчанскi замкi ўключылi ў дзяржаўную праграму «Замкi Беларусi».
— У рэспублiцы ўжо ёсць вопыт па аднаўленнi руiн Крэўскага i Гальшанскага замкаў, таму адраджэнне вежы Шчытоўка ў адным з самых знакавых замкаў краiны стане справай гонару блiжэйшага часу, — працягвае спецыялiст. — Навагрудскi замак невыпадкова з’яўляецца вiзiтнай карткай Беларусi. Ён нi разу не быў узяты крыжакамi, мае найбагацейшую гiсторыю. Людзi проста прыязджаюць, каб дакрануцца да старажытных камянёў, адчуць гонар за малую радзiму. У будучынi на двух паверхах Шчытоўкi збiраюцца размясцiць музейную экспазiцыю.
На першым i другiм этапах рэалiзацыi праекта «Рэканструкцыя з кансервацыяй i прыстасаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi «Навагрудскi замак» у 2014 годзе завяршылася кансервацыя Касцёльнай вежы. У вынiку старажытныя руiны аказалiся схаваны пад пластом новага цаглянага мура. Таксама з’явiлася металiчная канструкцыя, якая падтрымлiвае вежу. У мiнулым годзе будаўнiкi прыступiлi да трэцяга этапа — умацавання схiлу замкавай гары, а ў гэтым годзе — да чацвёртага. У цэлым праект разбiты на шэсць пускавых комплексаў.
vrublevskaya@sb.by
Аж да цяперашняга часу ўсе работы ў Навагрудскiм замку накiраваны выключна на захаванасць гiсторыка-культурнага аб’екта. Начальнiк аддзела iдэалагiчнай работы i па справах моладзi Навагрудскага райвыканкама Наталля Жышко сочыць за падзеямi, якiя адбываюцца на замкавай гары.
Работы па ўмацаваннi схiлу ад Касцёльнай вежы да ўвахода ў Навагрудскi замак працягваюцца.
Артэфакты на рэстаўрацыi
— Удачай можна назваць знаходку сярэднявечнай стралы гняздоўскага тыпу, цэглы-пальчаткi, фрагмента старажытнарускай керамiкi XII стагоддзя i паясной спражачкi. Усе гэтыя артэфакты перададзены ў Мiнск на рэстаўрацыю, пасля чаго вернуцца ў Навагрудскi гiсторыка-краязнаўчы музей.
Так ужо склалася гiстарычна, што даволi працяглы прамежак часу ўвесь горад звозiў сюды смецце. У 1802 годзе быў выдадзены ўказ гродзенскага генерал-губернатара, згодна з якiм замкавыя камянi можна было забiраць для брукавання вулiц i дарог, а саму тэрыторыю замчышча выкарыстоўваць пад сметнiк. Умоўна кажучы, вежа Шчытоўка знаходзiцца на ўзроўнi другога паверха. Таму так важна прыбраць усе гэтыя напластаваннi i адвесцi адтуль ваду. Працягваюцца работы па ўмацаваннi схiлу ад Касцёльнай вежы да ўвахода ў Навагрудскi замак, якiя былi пачаты летась. Для гэтага выкарыстоўваецца спецыяльная сiстэма ўстаноўкi габiёнаў — каменных мяшкоў. Агульная даўжыня такой канструкцыi складзе каля 33 метраў. Затым туды будзе падсыпаны грунт i высаджана трава. Тым самым знешнi выгляд застанецца нязменным пры забеспячэннi захаванасцi замкавых сцен.
Правiльны падыход
Галоўны iнжынер даччынага ўнiтарнага Навагрудскага прадпрыемства мелiярацыйных сiстэм Юрый Раманюк расказвае пра важнасць праведзенай працы:— Галоўнай задачай стала лiквiдацыя праблемы падмывання навагрудскай гары падземнымi крынiцамi. Асноўны напрамак работы на дадзены момант — выраўноўванне тэрыторыi пад нулявы цыкл, каб дажджы i iншыя ападкi не застойвалiся на тэрыторыi замчышча. Зрабiлi дзве веткi водаадвядзення i два дожджапрыёмнiкi. У цяперашнi час на тэрыторыi функцыянуе дзесяць каналiзацыйных адстойнiкаў. Зроблены праколы, дзякуючы якiм забяспечаны скiд вады ў ручай, якi працякае непадалёк. Каналiзацыя разлiчана на лiквiдацыю дажджавых плыняў 19—24 лiтры за секунду. Магу адзначыць, што нядаўнiя лiўнi паказалi эфектыўнасць i правiльнасць падыходу да вырашэння праблемы.
Сур’ёзныя работы па аднаўленнi гiсторыка-культурнага аб’екта пачалiся ў 2012 годзе, калi Навагрудскi i Любчанскi замкi ўключылi ў дзяржаўную праграму «Замкi Беларусi».
— Першыя работы кансервацыi былi праведзены ў 1920-я гады, — расказала Наталля Жышко. — Гаворка iдзе аб руiнах дзвюх веж — Касцёльнай i Шчытоўкi. Тады ж была захавана частка сцяны, пазначаны памеры i намаляваны прыблiзны план усяго замка. Пасля Другой сусветнай вайны ў Навагрудак прыехалi пецярбургскiя археолагi, якiя пасля завяршэння работ вывезлi ў Эрмiтаж самыя каштоўныя экспанаты, у тым лiку кубак святой Ядвiгi. Лiчыцца, што гэта быў падарунак вiзантыйскага iмператара каралю Мiндоўгу ў гонар яго каранацыi.
Знешнi выгляд застанецца нязменным пры забеспячэннi захаванасцi замкавых сцен.
Дакрануцца да старажытных камянёў
У гэтым годзе на будаўнiча-аднаўленчыя работы ў Навагрудскiм замку з абласнога i рэспублiканскага бюджэтаў выдзелена 600 тысяч рублёў. Яшчэ каля 70 тысяч на рэстаўрацыю накiруе Мiнiстэрства культуры.— У рэспублiцы ўжо ёсць вопыт па аднаўленнi руiн Крэўскага i Гальшанскага замкаў, таму адраджэнне вежы Шчытоўка ў адным з самых знакавых замкаў краiны стане справай гонару блiжэйшага часу, — працягвае спецыялiст. — Навагрудскi замак невыпадкова з’яўляецца вiзiтнай карткай Беларусi. Ён нi разу не быў узяты крыжакамi, мае найбагацейшую гiсторыю. Людзi проста прыязджаюць, каб дакрануцца да старажытных камянёў, адчуць гонар за малую радзiму. У будучынi на двух паверхах Шчытоўкi збiраюцца размясцiць музейную экспазiцыю.