Купаловский театр подготовил акцию ко Дню защиты детей
18.05.2024 17:10:00
Валентин ПЕПЕЛЯЕВ
Да Дня абароны дзяцей Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы падрыхтаваў для сваіх маленькіх сяброў цудоўны падарунак: казку «Гісторыя шакаладнага дрэва», паведамілі ва ўстанове культуры. Убачыць яе дзеці змогуць 1 чэрвеня ў 11:30. А каб візіт у тэатр стаў вясёлай прыгодай для ўсёй сям’і, Купалаўскі тэатр распачынае акцыю «Лета пачынаецца ў Купалаўскім».
– 18 і 19 мая на пляцоўках каля Мінскай ратушы і ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага вы знойдзеце супрацоўнікаў тэатра, якія прапануюць вам флаеры, – удакладнілі ў тэатры. – Прад’явіўшы такі флаер у касе тэатра па адрасе: вул. Энгельса, 7а, вы атрымаеце магчымасць набыць квіток на паказ спектакля «Гісторыя шакаладнага дрэва» ўсяго за 2 рублі.
Фото: kupalauski.by