Чисто там, где придерживаются принципа: «Хочешь чистый пол в подъезде? Вымой его сам»
16.11.2018 08:25:52
Елена МИСНИК
«Малая радзіма ў кожнага свая. У аднаго — гэта яблыневы сад за акенцам вясковай хаты, у другога — асабняк у прыгарадзе. А ў трэцяга — шматкватэрны дом з запляваным пад’ездам, у які не хочацца вяртацца. Чаму мы нікому не расказваем пра такую малую радзіму?» Гэта радкі з ліста, які ў рэдакцыю даслала мінчанка. Жанчына вельмі рэзка выказалася пра непрывабныя пад’езды, лесвіцы, ліфты і дзіцячую пляцоўку ў сваім двары. І задалася пытаннем: што рабіць, каб усё вакол не ператваралася ў сметнік? Напісала так, быццам дубцом перацягнула. Разумею яе вельмі добра — крык душы.
А мяне нечакана гэтыя скаргі раззлавалі. Не таму, што ўсё сказанае — праўда. А таму, што апісанае ў лісце «хараство» — тварэнне рук чалавечых, выхаваных і культурных жыхароў сталіцы. Зразумела, што іранізую. Бо як можна назваць культурным чалавека, які шпурляе бутэлькі і пустыя бляшанкі з-пад кансерваў з акна, распісвае сцены ў пад’ездах і выкручвае лямпачкі на лесвічных пралётах? Або кідае недакуркі з балкона і паліць пластыкавыя кнопкі ліфта. Зразумела, не ўсе так «любяць» свой дом і асяроддзе, у якім жывуць. Але ж, як кажуць, лыжка дзёгцю псуе жыццё законапаслухмяным грамадзянам.
Таму пытанне «Што рабіць?» — рытарычнае. І, на маю думку, безнадзейнае. У тым сэнсе, што няма ніякай надзеі прымусіць дарослага чалавека весці сябе цывілізавана, калі ён гэтага не жадае. Глядзіце самі. Ведаем жа мы, што для смецця існуюць кантэйнеры — для паперы, шкла ці ПЭТ-бутэлек. Ёмістасці гэтыя доўга загружанымі не стаяць. Больш за тое, мінскія камунальнікі прапануюць павялічыць перыядычнасць вывазу смецця.
Толькі выбірай, куды кінуць, ды кідай. Але ўсё роўна ўпакоўкi з-пад чыпсаў і піўныя бутэлькі ляжаць на лаўках ці нават у пясочніцы. Зноў жа разумеем мы, што нельга курыць у ліфтах, а ад паху тытуню ў цеснай кабіне часам хочацца заціснуць нос. Пра недакуркі пад нагамі я нават не кажу. Любім мы не абмяжоўваць маштабы прасторы, якую захламляем. Некаторыя падвалы шматкватэрных дамоў так завалены рознымі рэчамі, што нагадваюць лабірынты са скарбам. Толькі скарб у іх не каштоўны, а вогненебяспечны. З такімі збіральнікамі каштоўнасцей працуюць спецыялісты. Толькі ў Мінску за захламленне гарышчаў і падвалаў аштрафавана больш за 50 работнікаў ЖКГ і жыхароў дамоў.
Пералічваць нашы «культурныя» звычкі можна бясконца. Бо іх наступствы — на кожным кроку. Не ратуе нават цэлая армія дворнікаў. Работнікаў, якія кожны дзень наводзяць чысціню, у нас хапае. Менавіта ў маім доме чалавек прыходзіць двойчы за суткі. Значыць, справа не ў колькасці спецыялістаў, а ў якасці нашага культурнага ўзроўню. Ды і не прыставіш да кожнага па дворніку.
Часта ўспамінаю пяціэтажку, у якой пражывала мая бабуля. Старая, утульная, з цэлымі паштовымі скрынкамі. Чысціню на лесвічнай клетцы бабуля з суседзямі наводзілі па графіку — падлогу мылі ўсе дарослыя жыхары. І ніхто не спасылаўся на наяўнасць прыбіральшчыцы. Прынцып быў такі: хочаш свежую падлогу кожны дзень — зрабі гэта сам. Ні ў каго не ўзнікала думкі высыпаць смецце сабе пад ногі ці пакінуць яго каля чужых дзвярэй. Лямпачкі выкручвалі только для таго, каб замяніць тую, што перагарэла. Даўно гэта было. А зараз што з намі? Што ў нас перагарэла?
misnik@sb.by