Агрогородок Крулевщина Докшицкого района — на тройном водоразделе Немана, Западной Двины и Днепра
04.04.2020 16:21:45
Владимир СУББОТ
На трайным водападзеле Нёмана, Заходняй Дзвіны і Дняпра паабапал чыгуначнага вузла раскінуліся вуліцы Крулеўшчыны.
Пад такой назвай паселішча ўпершыню пісьмова ўзгадваецца ў 1784 годзе. Пазней на ваенна-тапаграфічнай карце яно пазначана засценкам Круляўшчызна. На пачатку мінулага стагоддзя тут пралягла чыгунка і пабудавана станцыя Круляўшчына. Яе потым перайменавалі ў Сяславіна — у гонар рускага генерала вайны 1812 года Аляксандра Сяславіна. Ад чыгункі да Глыбокага праклалі вузкакалейку. У паселішчы дзейнічалі паравознае дэпо, паравы млын, лесапілка, пякарня.
У 1919 годзе гэтыя землі акупіравалі белапалякі. Чыгуначную станцыю перайменавалі на польскі лад — Круляўшчызна.
Згодна з Рыжскім дагаворам 1921 года мясцовасць адышла да Докшыцкай гміны Дунілавіцкага павета буржуазнай Польшчы. Вузкакалейку перабудавалі ў чыгунку. Над сялянскімі сядзібамі ўзняліся крыжы касцёла і праваслаўнай царквы.
Пасля аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР вёска стала цэнтрам сельсавета. Пачалася пракладка чыгункі да Лепеля. Вайна спыніла будоўлю. У Крулеўшчыне размясціўся буйны гітлераўскі гарнізон. У жніўні 1943 года партызаны 1-й Антыфашысцкай брыгады разграмілі яго.
У пасляваенны час у Крулеўшчыне пачалі дзейнічаць камбінат будаўнічых матэрыялаў, торфабрыкетны завод, МТС, чыгуначныя службы. Сяляне аб’ядналіся ў калгас, рэфармаваны ў КУП «Докшыцкі». Адкрыліся сярэдняя школа, два дзіцячыя сады, Дом культуры.
У 2010 годзе вёска атрымала статус аграгарадка Докшыцкага раёна.
З далёкага выраю ў сваё гняздо, ладна ўсталяванае на слупе ў цэнтры Крулеўшчыны, вярнулася пара буслоў. З падворка старэйшага жыхара аграгарадка Сяргея Антонавіча Супранёнка, да якога завіталі са старшынёй сельвыканкама Аляксандрам Іваньковічам, буслянка як на далоні. На сцяне дома таблічка з надпісам: «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны». У дагледжаным агародзе густым аксамітавым дываном ажыла пшанічная рунь. Па другі бок зацэментаванага ходніка, пракладзенага ад веснічак, чарнее пульхная ралля. Мажны мужчына наводзіў парадак на клубнічнай градзе. Заўважыўшы нас, адставіў кошык з сухім лісцем, павітаўся. Прадставіўся Фёдарам Супранёнкам, сынам гаспадара падворка. Прыехаў да бацькі з Полацка. Да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў рабочым у вагонным дэпо. З малодшым братам Аляксандрам кожную вясну засяваюць агарод. Брат водзіць саставы па сталёвых магістралях. З сям’ёю жыве ў Крулеўшчыне.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Антонавіч СУПРАНЁНАК.
Праз невялікія сенцы зайшлі ў дом. У зале на зэдліку перад жалезнай грубкай сядзеў гаспадар. У прасторным пакоі цёпла і ўтульна. З пажаўцелага фотапартрэта на сцяне пазірала маладая пара.
Перахапіўшы мой позірк, гаспадар удакладніў:
— Адразу пасля вайны з Вольгай пажаніліся. Яна працавала санітаркай у бальніцы, а я ўсё жыццё на чыгунцы. Амаль паўвека пражылі разам. Дваццаць шосты год пайшоў, як яе не стала... Дом не пустуе. Дзеці, унукі наведваюцца. Ужо і праўнукі ёсць.
Сустрэцца праз 75 гадоў пасля Вялікай Перамогі з жывым сведкам той страшэннай вайны ў наш час — удача. Амаль стогадовы Сяргей Антонавіч Супранёнак здзівіў цудоўнай памяццю. Юнаком падаўся ў чыгуначнікі. Марыў вадзіць саставы па сталёвых магістралях. Пэўна, так яно і было б, каб не вайна. Сяргей Антонавіч, перавёўшы дыханне, узгадаў, як летам 1941 года ў Крулеўшчыну ўварваліся акупанты. Навезлі шмат тэхнікі. Узбуйнены фашысцкі гарнізон ахоўваў чыгуначную станцыю і забяспечваў перавозку на фронт ваенных грузаў і войскаў. Ворагі зладзілі сістэму абаронных збудаванняў, дзотаў, хадоў зносін, акопаў.
У лясных гушчарах з першых дзён акупацыі пачалі арганізоўвацца партызанскія атрады. У канцы лета 1943 года народныя мсціўцы атакавалі варожы гарнізон і ўшчэнт разграмілі яго. Знішчылі абсталяванне станцыі, дэпо, нафтабазу. Захапілі шмат зброі і боепрыпасаў. Раз’юшаныя фашысты лютавалі. Многія тутэйшыя сем’ямі падаліся ратавацца да партызан у лес.
Праз год савецкія воіны вызвалілі вузлавую чыгуначную станцыю. Сяргея Супранёнка, як і іншых яго равеснікаў, прызвалі ў дзеючую армію. Месяц засвойвалі ваенную справу ў Полацку. Чыгуначным саставам прызыўнікоў адправілі на фронт пад Варшаву. У 383-м артылерыйскім палку, які ўваходзіў у 1-ы Беларускі фронт пад камандаваннем легендарнага маршала Георгія Жукава, яму даверылі зараджаць снарадамі супрацьтанкавыя гаўбіцы.
Перамогу Сяргей Супранёнак сустрэў на рацэ Эльбе. Праз дзесяцігоддзі з ажыўленнем узгадвае, як браталіся з амерыканскімі саюзнікамі.
Сяргей Антонавіч жвава падняўся з зэдліка, дастаў з шафы парадны касцюм, які ўпрыгожваюць баявыя ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медалі «За адвагу», «За вызваленне Варшавы», «За перамогу над Германіяй». Адзначаны франтавік і падзякай Галоўнакамандуючага. Ля веснічак развіталіся з бацькам і сынам Супранёнкамі. З буслянкі пазіралі птушкі.
Адзінага ў сельсавеце франтавіка запрашаюць на сустрэчы ў сярэднюю школу, дзе вучыліся яго сыны. Армейскую службу праходзілі Фёдар і Аляксандр Супранёнкі на брэсцкай заставе імя Кіжаватава.
На сустрэчах са школьнікамі Сяргей Антонавіч не толькі ўзгадвае пра падзеі Вялікай Айчыннай, але і пра тое, як у пасляваенныя гады забудоўвалася, пашырала межы Крулеўшчына. Для рабочых камбіната будаўнічых матэрыялаў і торфабрыкетнага завода, чыгуначнікаў узводзіліся шматкватэрныя жылыя дамы. Упрыгожылі паселішча трохпавярховая сярэдняя школа, два дзіцячыя сады, Дом культуры.
Адна з галоўных вуліц аграгарадка названа ў гонар ваеннага лётчыка Івана Палявога. Загінуў ён у паветраным баі непадалёку ад Крулеўшчыны. Астанкі героя перазахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры Докшыц.
Памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ўшанавана помнікам, усталяваным на высокім пагорку. На мармуровай дошцы выбіты прозвішчы 42 землякоў, якія загінулі ў баях з гітлераўцамі. Над святыняй шэфствуюць вучні сярэдняй школы. Юныя краязнаўцы пад кіраўніцтвам настаўніцы Наталлі Рандарэвіч займаюцца і вывучэннем гісторыі роднага краю. Сёлета дыпломам першай ступені рэспубліканскага конкурсу адзначана дзесяцікласніца Ангеліна Дайлідзёнак за навуковае даследаванне пра баявых і ратных герояў Докшыцкага раёна.
Наталля Уладзіміраўна з вучнямі распрацавалі турыстычны маршрут па праваслаўных святынях раёна. Краязнаўцы сабралі звесткі пра знявечаных нямецка-фашысцкімі акупантамі святароў Докшычыны. Кіраўнік мясцовай улады Аляксандр Іваньковіч, настаўнік, гісторык па адукацыі, настроены сістэматызаваць матэрыял пра спадчыну ўнікальнага аграгарадка.
Старшыня сельвыканкама Аляксандр ІВАНЬКОВІЧ і намеснік старшыні райвыканкама Аксана ПАЛАЧАНІНА.
Крулеўшчынская сярэдняя школа — адна са старэйшых у раёне. Год таму педкалектыў узначаліў Віктар Гаўрыловіч, з якім сустрэліся. У дні вясновых канікул цішыня панавала ў прасторным будынку. Падняліся на другі паверх у краязнаўчы пакой, аформлены экспазіцыяй пра мясцовы жывёльны і раслінны свет. Уражваюць чучалы звяроў і птушак. Суседні кабінет абсталяваны пад сялянскую хатку мінулых часоў. Тут праводзяцца заняткі па гісторыі і прыродазнаўстве.
Школьнікі Ігнат БРЫЛЬЯНТАЎ і Мікіта БОЖАЛКА.
У школе дзве з паловай сотні вучняў. Дырэктара радуе, што ў верасні чакаецца больш як 30 першакласнікаў. Такога папаўнення даўно не было. Сёлета школу заканчваюць шэсць юнакоў. Яны засвойваюць прафесію цесляра, а дзесяцікласніцы вучацца на швачак. Заняткі праводзяць педагогі Вячаслаў Ждановіч і Ганна Юрэвіч. У кабінеце працоўнага навучання, абсталяваным сучаснай бытавой тэхнікай, дзяўчынкі шыюць пасцельную бялізну, пледы. Вырабы рэалізуюць. На 70 сотках школьнікі вырошчваюць гародніну і прадаюць насельніцтву. За атрыманыя грошы набываецца спортінвентар, тэлевізары, іншыя неабходныя для школы рэчы.
Захапляюцца навучэнцы і спортам. Асабліва папулярны валейбол і настольны тэніс. У перыяд вясновых канікул з юнымі спартсменамі займаецца педагог Вікенцій Сувораў.
Амаль 80 навучэнцаў у дзіцячай школе мастацтваў. Дзейнічаюць у Крулеўшчыне два дзіцячыя сады. У скверы, што ў цэнтры аграгарадка, абсталяваны дзіцячы гарадок.
Юныя жыхары аграгарадка.
Тэхработнік аддзялення паштовай сувязі Валянціна КОШАЛЕВА і маладая маці Любоў КАРАЧАЎЦАВА з дачушкай Ганначкай.
Многія выпускнікі сярэдняй школы пасля атрымання адукацыі вяртаюцца дамоў спецыялістамі. У канторы КУП «Докшыцкі» сустрэліся з ветурачом Мікалаем Міхалевічам. Пасля заканчэння Ільянскага дзяржсельгаскаледжа па размеркаванні ён працаваў у Вілейскім раёне. Адслужыў армію і вярнуўся ў родную Крулеўшчыну. Займеў сям’ю. Гаспадарка выдзеліла маладым катэдж. Жонка Алеся Анатольеўна скончыла бухфак Белдзяржсельгасакадэміі. Пасля дэкрэтнага водпуску вернецца на пасаду галоўнага бухгалтара сельгаспрадпрыемства. У сям’і падрастае паўтарагадовая дачушка Валерыя. У адным доме з маладымі жыве і брат гаспадыні Дзмітрый Клімко. Вышэйшую інжынерную адукацыю ён атрымаў у расійскім Велікалукскім сельгасінстытуце. Працуе механізатарам. У гэтыя дні на трактары МТЗ з Глыбокага дастаўляе мінеральныя ўдабрэнні для падкормкі азімых.
Галоўныя спецыялісты КУП «Докшыцкі» Мікалай МІХАЛЕВІЧ, Вераніка ДУБІНА і намеснік дырэктара Аляксандр КАЛЯГА.
Паскардзіўся халасцяк, што ў аграгарадку бракуе нявест. Кіраўнік сельвыканкама запярэчыў: летась зарэгістравана 9 шлюбаў. У час размовы з Дзмітрыем Клімко пад’ехаў пагрузчык «Амкадор». Кіраваў ім Аляксандр Шыпко. Мінулай восенню механізатар вярнуўся ў гаспадарку. Яго дачка Людміла доіць кароў на ферме. Ад сельгаспрадпрыемства атрымала дом. Даглядае жывёлу сын Аляксандр.
Механізатары Аляксандр ШЫПКО і Дзмітрый КЛІМКО.
Механізатарамі працуюць выпускнікі школы браты Сяргей і Аляксандр Зявалічы, Валерый Баброўскі, Аляксандр Юнцэвіч. Дояць кароў Марына Таляронак, Марыя Прохарава, Вольга Зяваліч. Малочна-таварнай фермай «Парплішчанскі двор» кіруе Ганна Чабан. Святлана Плыгаўка ўзначальвае эканамічную службу сельгаспрадпрыемства.
КУП «Докшыцкі» перажывае не лепшыя часы. Абавязкі дырэктара выконвае Эдуард Пачкоўскі. У яго кабінеце стосікам ляжалі запыленыя граматы, якімі калектыў адзначаўся за высокія ўраджаі бульбы, рапсу, вытворчасць малака.
Некалькі тыдняў таму Докшыцкі райвыканкам узначаліў Алег Кавалёнак. Раён яму знаёмы. Алег Анатольевіч пасля заканчэння аграфака Белдзяржсельгасакадэміі пачынаў аграномам-аграхімікам племзавода «Порплішча». Узначальваў агранамічную службу калгаса «Камсамолец», быў першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Працаваў на адказных пасадах у іншых раёнах Віцебшчыны. Пачэсная для яго задача — прадоўжыць і падняць на новую вышыню славу докшыцкіх хлебаробаў.
Дзяжурная чыгуначнай станцыі Крулеўшчына Жанна ГРЫЦКЕВІЧ.
Намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна адзначыла, што дзеля гэтага абласныя структуры распрацавалі адпаведныя мерапрыемствы. Тры гаспадаркі раёна, у тым ліку і КУП «Докшыцкі», уключаны ў інтэграцыйную структуру па развіцці Віцебскай вобласці. У канцы мінулага года аблвыканкам прыняў рашэнне аб уключэнні Крулеўшчынскай сярэдняй школы ў праект Сусветнага банка на правядзенне капітальнага рамонту. Мадэрнізаваны філіял «Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу» РУП «Віцебскаблгаз», дзе амаль дзве сотні працуючых. Спецыялістам сельвыканкама трэба будзе прывесці ў адпаведнасць нумарацыю дамоў у далучаных да Крулеўшчыны вёсках Янушава і Бабічы. Наводзіцца парадак вакол былых панскіх сажалак. Аграгарадок з Полацкам і сталіцай злучыў хуткасны чыгуначны экспрэс «Штадлер».
Будаўнікі філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу» Аляксандр ЯКІМОВІЧ і Віктар ДЗЕРАЎКОЎ.
Вясновы настрой пануе ў аграгарадку. Падумалася, што не выпадкова вяртаюцца сюды буслы. Некалькімі дзясяткамі нованароджаных кожны год прырастае Крулеўшчына.
Докшыцкі раён.